- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХІІІ – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХVІ стст.
§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
Народнасць – форма моўнай, тэрытарыяльнай, эканамічнай і культурнай
супольнасці людзей, якая ўтвараецца гістарычна ў выніку кансалідацыі, зліцця
плямён і папярэднічае ўтварэнню нацыі. Яна ўласціва рабаўладальніцкаму і
феадальнаму ладу. Асноўнымі прыкметамі народнасці з’яўляюцца: адносная
агульнасць мовы, агульнасць тэрыторыі, культуры, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва.
Працэс фарміравання беларускай народнасці заняў дастаткова працяглы
перыяд і адбываўся пад уздзеяннем геаграфічна-кліматычных, сацыяльна-
эканамічных, палітычных, царкоўна-рэлігійных фактараў, а таксама
агульнаеўрапейскіх этнічных тэндэнцый.
Вядома, што на мяжы ІІІ – ІІ тыс. да н.э. сучасную тэрыторыю беларусі
засялялі плямёны фіна-уграў, якіх з пачаткам веку металаў змянілі балты. У час
“Вялікага перасялення народаў” сюды з поўдня і захаду прыйшлі славяне, якія
на працягу V – VІІІ стст. здолелі асіміляваць мясцовае балцкае насельніцтва і
ўтварыць новыя раннефеадальныя этнічныя супольнасці крывічоў, дрыгавічоў і
радзімічаў. У далейшым у перыяд існавання старажытнабеларускіх княстваў
адбывалася актыўнае ўзаемадзеянне гэтых супольнасцей, што было выклікана
дзяржаўна-палітычнай і канфесійнай інтэграцыяй у межах Кіеўскай Русі.
Менавіта ў гэты перыяд завяршылася складванне тыповых для славян рыс
культуры, мовы і самасвядомасці. Разам з тым прысутнасць у рэгіёне моцных
цэнтрабежных тэндэнцый абумовіла адасабленне гэтых тэрыторый. Таму з
сярэдзіны ХІІІ ст. і актывізаваўся працэс складвання беларускай народнасці.
Стымулюючым фактарам паскарэння кансалідацыі беларускага этнасу
было ўтварэнне ВКЛ, у межах якога былі створаны неабходныя палітычныя
ўмовы ўтварэння беларускай народнасці. У межах ВКЛ была створана адзіная
сістэма дзяржаўнага кіравання, уведзена адзінае заканадаўства, што сведчыла
аб складванні сістэмы палітыка-прававой цэнтралізацыі ў краіне, узмацненні
палітычных сувязей паміж яе рознымі тэрыторыямі.
Аднак палітычнае аб’яднанне не знішчыла цалкам лакальнай аўтаномнасці
асобных зямель. Наяўнасць жа ў грамадска-палітычным жыцці ВКЛ як
аб’яднальных, так і сепаратысцкіх тэндэнцый ускладняла працэс фарміравання
беларускай народнасці.
Эканамічнай асновай этнаўтваральных працэсаў стала далейшае развіццё
сельскай гаспадаркі, удасканаленне рамяства. Узрастала роля буйных гарадоў
Беларусі як цэнтраў рэгіянальнага і транзітнага гандлю, сродкаў умацавання
тэрытарыяльна-эканамічных сувязей беларускіх зямель. Паступова ў ВКЛ
усталявалася адзіная грашовая сістэма, ішоў працэс усталявання гандлёва-
вымяральных стандартаў. Развіццё таварна-грашовых адносін і ўнутраных
гаспадарчых сувязей садзейнічала інтэнсіфікацыі інтэграцыйных этнічных
працэсаў у межах дзяржавы. Аднак працэсы гэтыя на ўзроўні дзяржавы
стрымліваліся існаваннем склаўшыхся рэгіянальных, лакальных рынкаў.
Што датычыць сацыяльных фактараў, то далейшае развіццё феадальных
адносін, паступовае ўсталяванне прыгоннага права садзейнічалі кансалідацыі
шматлікіх катэгорый насельніцтва зямель Беларусі ў сацыяльныя групы з
агульнымі правамі і абавязкамі для кожнай з іх. Сфарміраваліся чатыры
асноўных саслоўі: шляхта, духавенства, мешчанства і сялянства. Гэты працэс
садзейнічаў усталяванню больш шырокіх сувязей у межах кожнага саслоўя і
паміж імі.
Пэўную этнакансалідуючую ролю адыгрываў канфесійны фактар.
Канфесійныя антагантзмы актывізавалі складанне і ўмацаванне розных форм
самасвядомасці насельніцтва. Прыкмета веры станавілася своеасаблівай
прыкметай народа, а барацьба за веру з’яўлялася часткай барацьбы за яго
самабытнасць.
Сукупнасць дзейнасці этнаўтваральных фактараў спрыяла фарміраванню
беларускай народнасці і такіх яе агульных прыкмет, як этнічная тэрыторыя,
адносная агульнасць мовы, своеасаблівая матэрыяльная і духоўная культура, этнічная самасвядомасць і саманазва.
Ядро этнічнай тэрыторыі беларускай народнасці ў асноўных рысах
адпавядала арэалам рассялення яе старажытных продкаў – крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Тут адбыліся значныя змены ў мове ўсходнеславянскага
насельніцтва. На працягу ХІV – ХV стст. у ёй развіваліся такія спецыфічныя
рысы беларускай гаворкі, як цвёрдае “р”, “дзеканне” і “цеканне”, “аканне” і
“яканне”, прыстаўныя гукі на пачатку слова. Фарміравалася гутарковая мова як
сродак зносін паміж людзьмі. Матэрыяльная і духоўная культура беларускага
этнасу базіравалася на шэрагу элементаў, атрыманых у спадчыну са
старажытнарускага часу. Другой яе складовай часткай былі новаўводзіны, якія
закранулі сямейны і абшчынны побыт, навуку і асвету, фальклор, звычаі і
абрады, мастацтва. Трэцяй часткай комплексу культуры былі элементы, запазычаныя ў суседніх народаў.
У ХV – ХVІ стст. на тэрыторыі Беларусі з’явіўся шэраг новых тыпаў
пасяленняў: мястэчка, фальварак, засценак, ваколіца. Змянілася планіроўка
вёсак ў Заходняй і Цэнтральнай Беларусі. Гэтаму спрыяла правядзенне
аграрнай рэформы 1557 г., калі ў гэтых раёнах было ўведзена падворнае
землекарыстанне і распаўсюдзіўся пагонны тып двара з уласцівым яму
размяшчэннем пабудоў у адзін рад. У Паўночнай і Усходняй Беларусі
ўсталяваўся пераважна вяночны тып двара з размяшчэннем пабудоў па
перыметры.
На ўсёй тэрыторыі Беларусі склаўся цэлы комплекс сельскагаспадарчых
прылад працы (літоўская саха, драўляная частаплеценая барана, матыка, серп, цэп і інш.), дапаможных гаспадарчых пабудоў, ветраных і вадзяных млыноў.
У гэты час зацвердзіліся характэрныя для нашай тэрыторыі строі
народнага адзення. На ўсёй тэрыторыі Беларусі былі распаўсюджаны
саматканыя суконныя спадніцы з клятчатай ці паласатай тканіны, стракатыя
безрукаўкі, світкі, упрыгожаныя кажухі.
У ХV – ХVІ стст. склалася і своеасаблівая духоўная культура новага
этнасу. Былі выпрацаваны асноўныя віды і жанры беларускага фальклору: чарадзейныя казкі, абрадавая паэзія, песні (хрэсьбінныя, калыханкі, хаўтурныя, песні-плачы, валачобныя, вясельныя, жніўныя, жартоўныя). Узнік і новы
эпічны жанр – гістарычныя песні і паданні. Жыццёвы і гаспадарчы вопыт
народа знайшоў свай ўвасабленне ў шматлікіх прыказках, прымаўках і
загадках.
Першымі тэатральнымі відовішчамі былі карагоды, народныя гульні, прадстаўленні скамарохоў. Паступова ў карагодзе зараджалася драматычнае
дзеянне, якое адлюстроўвала розныя бакі жыцця. Узнік таксама народны
лялечны тэатр – батлейка. У ХVІ ст. з’явіліся і новыя музычныя інструменты –
скрыпка, цымбалы, дудка.
Адным са значных кампанентаў народнасці з’яўляецца самасвядомасць.
У ВКЛ жыхар беларускіх зямель адрозніваў сябе ад іншых народаў. Значны час
насельніцтва беларускай тэрыторыі ВКЛ называла сябе рускім і сваю мову
рускай. Гэта ў значнай ступені было абумоўлена тым, што насельніцтва гэтых
зямель у пераважнай большасці прытрымлівалася праваслаўя, або рускай веры.
У выніку склалася так, што самасвядомасць і саманазва ў беларусаў
фарміравалася пазней за іншыя этнічныя прыкметы. Але трэба адзначыць, што
“рускае” насельніцтва ВКЛ ужо ў той час адрознівала сябе ад жыхароў
Маскоўскай дзяржавы.
Такім чынам, у ХV – ХVІ стст. завяршыўся працэс фарміравання
беларускага этнасу пад уздзеяннем розных этнаўтвараючых фактараў.