- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
вайны
Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі беларускаму
народу велізарныя бедствы: загінула больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек, толькі
прамыя страты склалі 75 млрд. руб. (у цэнах 1942 г.). Аднаўленне эканомікі
пачыналася адразу пасля вызвалення – у канцы 1943 – пачатку 1944 г. Аднак
галоўнае было зроблена пасля заканчэння Айчыннай вайны, у ходзе рэалізацыі
чацвёртага пяцігадовага плана аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі 1946–
1950 гг. Яго асноўныя задачы былі выкладзены ў прынятым Вярхоўным
Саветам БССР у верасні 1946 г. “Законе аб пяцігадовым плане аднаўлення і
развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі на 1946–1950 гг.”. Ён з’явіўся часткай
чацвёртага пяцігадовага плана развіцця СССР.
Аб’ём капіталаўкладанняў на пяцігодку вызначыўся ў суме 742 млн. руб., што перавышала памер капіталаўкладанняў па рэспубліцы за тры даваенныя
пяцігодкі разам узятыя. Гэта павінна было забяспечыць высокія тэмпы
аднаўлення і развіцця ўсіх галін народнай гаспадаркі.
У галіне прамысловасці ў чацвёртай пяцігодцы планавалася аднавіць
даваенны ўзровень, а потым перавысіць яго. Характэрная рыса чацвёртай
пяцігодкі – гэта не толькі аднаўленне разбуранага, развіццё старых галін, але – і
гэта галоўнае – стварэнне новых і вельмі працаёмкіх галін, што ў той час
аргументавалася неабходнасцю выкарыстання працоўных рэсурсаў і патрэбамі
рэспублікі і краіны. У выніку пасляваеннае развіццё вызначыла ў значнай
ступені далейшую спецыялізацыю Беларусі ў грамадскім падзеле працы і яе
ролю ў стварэнні адзінага народнагаспадарчага комплексу СССР.
Галоўнымі напрамкамі прамысловага развіцця пасляваеннай Беларусі
з’явіўся паскораны рост машынабудавання, металаапрацоўкі, электраэнергетыкі, паліўнай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў.
Пасляваеннае машынабудаванне характарызуецца не толькі адраджэннем
старых, але і стварэннем шэрагу новых яе галін: аўтамабільнай, трактарнай, дарожных машын і будаўнічых механізмаў. Аўтамабільны і трактарны заводы ў
Мінску былі буйнейшымі новабудоўлямі Беларусі. У будаўніцтве гэтых
гігантаў прымала ўдзел уся краіна. У 1950 г. яны ўступілі ў строй і выдалі
першую прадукцыю.
Машынабудаванне і металаапрацоўка пераўтварыліся ў вядучую галіну
эканомікі рэспублікі. Ужо ў 1950 г., апошнім годзе чацвёртай пяцігодкі, яе
валавая прадукцыя перавысіла ўзровень 1940 г. у 2,4 разы. Упершыню быў
асвоены выпуск аўтамабіляў, аўтапрычэпаў, трактароў, веласіпедаў, цэглавырабляючых прэсаў, ліцейнага абсталявання і шмат іншага.
Вялікія поспехі мелі месца ў стварэнні энергетычнай і паліўнай базы
народнай гаспадаркі. Былі адноўлены і зноў пабудаваны БелГРЭС, электрастанцыі ў Гомелі, Маладзечна, Гродна, Бабруйску, Брэсце і іншых
гарадах і раённых цэнтрах, падрыхтавана да пуску першая чарга Смілавіцкай
ГРЭС і Заводская ТЭЦ у Мінску. К 1950 г. выраб электраэнергіі па БССР
перавысіў даваенны ўзровень на 47%. Прычым 80% электраэнергіі было
выраблена на мясцовым тарфяным паліве. Развіваліся і традыцыйныя галіны
беларускай эканомікі. Так, за пяцігодку вытворчасць будаўнічых матэрыялаў
павялічылася ў 10 разоў і значна перавысіла даваенны ўзровень. Напрыклад, на
вытворчасці цэменту – у 1,7 раза, цэглы – у 1,8 раза.
У ходзе пасляваеннага аднаўлення і развіцця прамысловасці рэспубліка
павінна была рашыць вялікую задачу падрыхтоўкі кадраў для вытворчасці.
У 1946–1950 гг. непасрэдна ў вытворчасці шляхам індывідуальнага, брыгаднага
навучання праз курсавую сетку атрымалі масавыя прафесіі 47 тыс. і павысілі
кваліфікацыю на вытворчасці, у школах і на курсах 42,5 тыс. чалавек.
Аднаўленне і развіццё галін цяжкай прамысловасці падрыхтавала базу для
развіцця вытворчасці прадметаў спажывання. Выкананне гэтай задачы
ўскладалася на прадпрыемствы лёгкай, харчовай, мясцовай прамысловасці, прамысловую кааперацыю. Да канца пяцігодкі на іх долю прыпадала больш за
70% ад усёй вытворчасці тавараў народнага спажывання. Пры гэтым мясцовая
прамысловасць у пасляваенныя гады адыграла асабліва важную ролю. Яна
працавала на мясцовай сыравіне і патрабавала менш сродкаў, чым на
аднаўленне буйных фабрык і заводаў. Прадпрыемствы мясцовай прамысловасці
хутка наладжвалі вытворчасць тавараў народнага спажывання: абутку, адзення, вырабаў са скуры, будаўнічых матэрыялаў і інш. За 1946–1950 гг. мясцовая
прамысловасць і прамысловая кааперацыя асвоілі выпуск значнай колькасці
новых відаў вырабаў, у тым ліку швейных машын, жалезнага і чыгуначнага, эмаліраванага, фаянсавага посуду, бытавых электрапрыбораў, прымусаў, гумавага абутку, прадметаў хатняга ўжытку. Тым самым змяншаўся востры
дэфіцыт гэтых тавараў, рэгуляваліся працэсы занятасці працоўнай сілы.
Далейшае развіццё атрымала лёгкая прамысловасць: былі пабудаваны
Мінскі і Гродзенскі тонкасуконныя камбінаты, што прывяло да вырабу ў
рэспубліцы тонкасуконных і шарсцяных тканін, створана дыванова-плюшавая
вытворчасць. Былі рэканструяваны гарбарна-абутковыя прадпрыемствы, ільназаводы, хутка развіваліся швейная, скураная і іншыя галіны лёгкай
прамысловасці. Фактычна ізноў была створана магутная па таму часу
трыкатажная прамысловасць. У выніку больш, чым да вайны, пачало
вырабляцца шарсцяных і ільняных тканін, гумавага абутку.
Вялікая праца вялася ва ўсіх абласцях рэспублікі па аднаўленню харчовых, мясамалочных і іншых прадпрыемстваў, якія выраблялі прадукты харчавання.
Створаны нанава цукровая, макаронная, кансервавая прамысловасці. Разам з
тым развіццё харчовай прамысловасці стрымлівалася абмежаванымі рэсурсамі
сельскагаспадарчай сыравіны, не поўнасцю выкарыстоўваліся магчымасці па
расшырэнні вытворчасці гародніны і садавіны.
Неабходна падкрэсліць, што ва ўсіх галінах у значных маштабах рабілася
тэхнічная рэканструкцыя, уводзілася больш дасканалае абсталяванне, выкарыстоўваліся новыя метады вытворчасці, павялічвалася ступень
механізацыі, электрыфікацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў. Але ў
асноўным гэта адбывалася ў галінах цяжкай прамысловасці, у першую чаргу – у
машынабудаванні.
Такім чынам, працэс аднаўлення ў прамысловасці ажыццяўляўся ў
асноўным на новай тэхнічнай аснове. Пры гэтым ён ішоў адначасова з новым
будаўніцтвам – узводзіліся
карпусы
аўтамабільнага,
трактарнага,
мотавеласіпеднага, інструментальнага, падшыпнікавага, гіпсавага і іншых
заводаў. Усяго за пяцігодку было адноўлена, пабудавана і ўведзена ў дзеянне
каля 6 тыс. прадпрыемстваў, у тым ліку 180 буйных.
Тэмпы росту валавай прадукцыі прамысловасці
ў 1945–1950 гг. (у % да 1940 г.)
Прамысловасць і яе галіны 1945
г. 1950
г.
паліўная 19
91
вытворчасць электраэнергіі і цеплаэнергіі
20 153
хімічная і гумава-азбеставая 5
198
машынабудаванне і металаапрацоўка 45 237
лясная, папяровая і дрэваапрацоўчая 23 89
лёгкая 10
74
харчовая 19
85
_______________
Усяго:
20
115
Прыведзеная табліца дае дакладнае ўяўленне аб прыярытэтах эканомікі
пасляваеннага перыяду. Пры гэтым нельга не заўважыць, што ў пасляваенныя
гады ішоў працэс змянення структуры прамысловай вытворчасці. Падала
ўдзельная вага галін, дамінаваўшых да вайны (лёгкай, харчовай, лясной і
дрэваапрацоўчай), і павялічвалася доля электраэнергетыкі, машынабудавання і
металаапрацоўкі.
Высокімі тэмпамі ішло аднаўленне і развіццё прамысловасці ў заходніх
раёнах Беларусі. Былі пабудаваны першая і другая чэргі завода халадзільнікаў і
мэблевая фабрыка ў Брэсце, кансервавы завод у Кобрыне, Гродзенскі
тонкасуконны камбінат, цукровы завод у Скідзелі, электрастанцыя ў
Баранавічах і іншыя. Высокімі тэмпамі тут развіваліся вытворчасць
электраэнергіі, будматэрыялаў, аконнага шкла, абутку, швейных вырабаў, хлебапякарная вытворчасць. Аб’ём прамысловай прадукцыі ў заходніх
абласцях рэспублікі ў 1950 г. перасягнуў даваенны ўзровень амаль удвая, а
магутнасць электрастанцый – у 2,2 разы.
Складаным было становішча ў сельскай гаспадарцы. Пасяўныя плошчы да
пачатку пяцігодкі ў калгасах складалі толькі 59% даваеннага ўзроўню, у
саўгасах – 70%.
Былі прыняты меры па матэрыяльна-тэхнічнаму ўмацаванню сельскай
гаспадаркі. За тры пасляваенныя гады калгасы БССР атрымалі 160 тыс. т
харчовага збожжа і насення, 122 тыс. коней, 113 тыс. галоў буйнай рагатай
жывёлы і інш. У 1948 г. Савет Міністраў СССР прыняў рашэнне аб мерах
дапамогі сельскай гаспадарцы Беларусі, на падставе якога рэспубліка атрымала
3 тыс. трактараў, 200 збожжакамбайнаў, 2 тыс. трактарных плугоў, 1,2 тыс.
трактарных збожжавых сеялак і іншую тэхніку.
У калгасах і саўгасах аднаўляліся пасяўныя плошчы, павялічваліся
ўраджайнасць,
пагалоўе
жывёлы,
паляпшалася
арганізацыя
працы.
Сярэднегадавыя тэмпы прыросту вытворчасці збожжа ў чацвёртай пяцігодцы
склалі 12%, бульбы – 15%, ільновалакна – 36%, малака – 22%.
Асноўны цяжар пасляваеннага аднаўлення вёскі вынеслі на сваіх плячах
жанчыны, старыя і падлеткі. У 1947 г. працаздольнае насельніцтва вёскі
складала 46% (гэта людзі ад 12 да 60 гадоў, у тым ліку жанчыны ад 16 да 60
гадоў – 25%).
У цэлым жа сялянства рэспублікі змагло, нягледзячы на цяжкія ўмовы, дасягнуць пэўных поспехаў. У канцы чацвёртай пяцігодкі агульная пасяўная
плошча дасягнула 91,4% даваеннай, а пасевы збожжавых – 97,1%. Многія
калгасы і саўгасы не толькі дасягнулі, але і перавысілі даваенны ўзровень па
колькасці пагалоўя жывёлы і прадукцыйнасці жывёлагадоўлі. Аднак большасць
калгасаў былі нерэнтабельнымі і стратнымі.
Хуткае аднаўленне і развіццё прамысловасці, некаторыя поспехі ў развіцці
сельскай гаспадаркі далі магчымасць некалькі палепшыць становішча
насельніцтва, хаця жыццё большасці людзей было вельмі цяжкім. Гэтаму
спрыялі адмена картачнай сістэмы ў снежні 1947 г., некаторае павелічэнне
даходаў працаўнікоў. Вельмі марудна, але паляпшалася матэрыяльнае
становішча насельніцтва, асабліва гараджан. Ішло будаўніцтва жылля. За гады
чацвёртай пяцігодкі ў гарадах і рабочых пасёлках рэспублікі былі ўведзены ў
дзеянне 4,2 млн. кв. м жылля, а ў сельскай мясцовасці – 290,3 тыс. дамоў. Але
жылля востра не хапала. Аднаўлялася сістэма аховы здароўя. Паступова
наладжвалася медыцынскае абслугоўванне насельніцтва. У першыя
пасляваенныя гады былі ліквідаваны эпідэміі інфекцыйных захворванняў, праведзена масавае санітарнае абследаванне насельніцтва. Ужо да 1949 г.
поўнасцю аднавілася сетка медыцынскіх устаноў, яны забяспечваліся
неабходным медыцынскім абсталяваннем.
Можна адзначыць шэраг асаблівасцей, аказаўшых уплыў на далейшае
развіццё рэспублікі. Гэта перш за ўсё ўзмоцненыя тэмпы індустрыялізацыі, не
толькі адраджэнне старых, але і стварэнне новых галін, у будучым
вызначыўшых асноўныя рысы эканомікі рэспублікі. Яны залажылі асновы для
стварэння складанага народнагаспадарчага комплексу, забяспечылі дастаткова
высокія тэмпы аднаўлення і развіцця прамысловасці ў заходніх абласцях
Беларусі, паскорылі працэс фарміравання рабочага класу, прыток кадраў
спецыялістаў з іншых рэгіёнаў краіны і адток насельніцтва з беларускай вёскі.
У цэлым жа складалася эканоміка, дазволіўшая БССР заняць у далейшым
значнае месца ў сістэме агульнасаюзнага падзелу працы, стварыліся ўмовы для
ўсебаковага развіцця рэспублікі.