Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВСЕ / история беларуси учебник.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.05.2024
Размер:
1.03 Mб
Скачать

2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных

дзяржаў – Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Гэты дагавор

забяспечыў грамадзянам абедзвюх краін роўныя правы ў атрыманні адукацыі, ахове здароўя, працаўладкаванні, аплаце працы, заканадаўстве і іншых галінах.

Важным крокам у далейшым паглыбленні інтэграцыі Рэспублікі Беларусь і

Расійскай Федэрацыі стала падпісанне 2 красавіка 1997 г. у Маскве Дагавора

аб Саюзе Беларусі і Расіі. Яго неад’емнай часткай стаў Статут Саюза Беларусі і

Расіі, якім прадугледжваецца забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага

развіцця Беларусі і Расіі, іх бяспекі, абараназдольнасці, узаемавыгаднага

супрацоўніцтва з краінамі Еўропы і свету.

8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай

дзяржавы Беларусі і Расіі. Беларуска-расійская інтэграцыя ўзнялася на якасна

новую ступень. На долю Расіі прыходзіцца больш паловы агульнага аб’ёму

знешняга гандлю Беларусі.

Рэспубліка Беларусь развівала гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва не

толькі з краінамі СНД, але і з дзяржавамі далёкага замежжа. У яе знешняй

палітыцы выразна вызначыліся ўсходні і заходні вектары. Важнымі гандлёвымі

партнёрамі Беларусі з’яўляюцца еўрапейскія краіны, у іх ліку Германія, Вялікабрытанія, Польшча, Нідэрланды, Літва, Латвія і інш. У 2002 г. аб’ём

гандлю з імі склаў каля 5 млрд. дол. Рэспубліка Беларусь прыцягвала ў сваю

эканоміку капіталы і вопыт замежных інвестараў і міжнародных валютна-

фінансавых арганізацый, стварала сумесныя прадпрыемствы, дазваляла

замежным фірмам займацца на сваёй тэрыторыі бізнесам і прадпрымальніцтвам.

Развівалася супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і замежных краін у галіне

навукі, літаратуры і мастацтва. Гэта – сумесныя распрацоўкі беларускімі і

замежнымі вучонымі навукова-даследчых тэм, пераклад і выданне за мяжой

твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, гастролі майстроў беларускай сцэны і

дэманстрацыя работ беларускіх мастакоў і скульптараў у іншых краінах і г. д.

Адным з напрамкаў міжнароднай дзейнасці Рэспублікі Беларусь з’яўлялася

вырашэнне праблем, звязаных з ліквідацыяй вынікаў аварыі на

Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. У атмасферу была выкінута

вялікая колькасць радыеактыўнага рэчыва, 70

% якога прыйшлося на

тэрыторыю Беларусі. Забруджанай аказалася трэцяя частка плошчы рэспублікі, на якой пражывала больш за 2,2 млн. чалавек. У крытычным стане апынуліся

20 % лясоў, 73 рэспубліканскія і 162 мясцовыя заказнікі, 336 помнікаў

прыроды. Сярод іх – Белавежская і Налібоцкая пушчы, Бярэзінскі і Прыпяцкі

запаведнікі, Асвейскае возера і інш.

Нягледзячы на вялікія намаганні, зробленыя кіраўніцтвам краіны па

пераадоленню наступстваў чарнобыльскай катастрофы, а таксама на дапамогу

ўрадавых арганізацый і грамадскасці замежных краін, праблема Чарнобыля па

сённяшні дзень застаецца вострай. Патрабуюцца яшчэ нямалыя сродкі і пэўны

час. Наогул, пераадолець вынікі такой буйной тэхнагеннай катастрофы, як

чарнобыльская, Беларусі магчыма толькі з дапамогай міжнароднага

супольніцтва.

Удзел спартсменаў Беларусі ў Алімпійскіх гульнях. Спартсмены

Беларусі ўпершыню ўдзельнічалі на XV Алімпійскіх гульнях у Хельсінкі

(Фінляндыя) у 1952 г. У складзе зборнай каманды СССР тады былі 4 беларускія

лёгкаатлеты і 2 фехтавальшчыкі. Першы алімпійскі сярэбраны медаль сярод

беларускіх спартсменаў заваяваў М. Крываносаў (кіданне молата) на

XVI Алімпійскіх гульнях у 1956 г. у Мельбурне (Аўстралія).

На XXVI Алімпійскіх гульнях у 1996 г. у Атланце (ЗША) Рэспубліка

Беларусь упершыню была прадстаўлена самастойнай нацыянальнай камандай.

У яе складзе было 162 спартсмены. Залатыя медалі заваявала К. Хадатовіч

(акадэмічнае веславанне, байдарка-адзіночка). Беларускія спартсмены на гэтых

гульнях атрымалі яшчэ 6 сярэбраных і 8 бронзавых медалёў.

На XXVIII Алімпійскіх гульнях у Афінах (Грэцыя) у 2004 г. у камандзе

Беларусі налічвалася 147 спартсменаў па 23 відах спорту. Заваявана 15 медалёў: 2 залатыя (Ю. Несцярэнка – бег на 100 м і І. Макараў – дзюдо), 6 сярэбраных і

7 бронзавых. У неафіцыйным камандным заліку Беларусь заняла 26-е месца

сярод 202 краін-удзельніц, а па колькасці медалёў – 18-е месца.

У зімовых Алімпійскіх гульнях беларускія спартсмены ўдзельнічаюць з

Соседние файлы в папке ВСЕ