- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
У канцы ХVІІІ ст. у Рэчы Паспалітай назіраўся ўнутрыпалітычны крызіс, які быў вынікам дзеяння шэрагу ўзаемазвязаных фактараў.
Першым вытокам крызісу была Люблінская унія, якая заклала аснову
нераўнапраўнага становішча ВКЛ у складзе дзяржавы і паклала пачатак
унутранага антаганізму паміж дзвюма складовымі часткамі краіны.
Другім вытокам стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які падрываў асновы
дзяржаўнасці. Найбольш небяспечным было спалучэнне “залатых шляхецкіх
вольнасцей”: выбранне манарха, liberum veto і “Расtа соnventа”. У час
бескаралеўя шляхецтва раз’ядноўвалася на супрацьлеглыя партыі: рускую, французскую, шведскую, аўстрыйскую, краіна апускалася ў бездань бязладдзя, анархіі.
Выбранне манарха мела адмоўнай рысай подкуп. Зніклі паняцці
маральнасці, патрыятызму і інш. Асабісты інтарэс пераважаў над усім
грамадскім жыццём. Каронны сейм у Рэчы Паспалітай дыктаваў каралю сваю
волю. Кароль павінен быў строга выконваць як “Pасtа соnventа”, так і
пастановы сейма.
Liberum veto магло паралізаваць цэнтральную ўладу. У 1652 г. дэпутат
Сіцінскі ўпершыню ўжыў слова “не дазваляю” і прыпыніў пастанову сейма.
Так, за 1744 – 1762 гг. усе адзінаццаць сеймаў не здолелі прыняць патрэбных
рашэнняў. Любая пастанова караля ці сейма магла быць адхілена шляхтай.
У выніку асаблівасцей палітычнага ладу Рэчы Паспалітай да канца XVII ст.
у дзяржаве назіралася аслабленне манархічнай улады; узмацненне шляхты, заняпад адміністрацыйнага кіравання, духоўнасці і грамадзянскага сумлення.
Трэцім вытокам палітычнага крызісу з’явілася бязглуздая рэлігійная
палітыка. Берасцейская царкоўная унія не дала жаданых вынікаў. Лацінізацыя
уніяцкай царквы прывяла да расколу грамадства на яе прыхільнікаў і
праціўнікаў. Гэта паглыбіла існуючыя ў грамадстве супярэчнасці.
Чацвёртым вытокам было спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага
прыгнёту з феадальным. Распаўсюджанне аграрнай рэформы Жыгімонта
Аўгуста на Усходнюю Беларусь выклікала супраціўленне народных мас: уцёкі
ад гаспадароў, падпальванне маёнткаў, узброеныя паўстанні.
Адным з буйнейшых сялянскіх рухаў у XVIII ст. было .паўстанне пад
кіраўніцтвам В. Вашчылы ў Крычаўскім старостве, уладанні князя Г. Радзівіла, у 1740 – 1744 гг. Паўстанне было жорстка падаўлена: 74 паўстанцы былі
закатаваны (адны павешаны, іншыя – жывымі пасаджаны на кол).
Пятым вытокам паглыблення палітычнага крызісу была барацьба паміж
магнатамі за ўладу. У другой палове XVII ст. у ВКЛ асноўнымі сапернікамі
былі Радзівілы, Пацы і Сапегі.
У 1696 г. большая частка беларуска-літоўскай шляхты выступіла супраць
усемагутнасці Сапегаў. Барацьбу ўзначалілі Агінскія і Вішнявецкія. Яны выдалі
ў Вільні універсал, у якім абвяшчалі гетмана Казіміра Яна Сапегу і яго сяброў
ворагамі Айчыны і прыгаварылі іх да пакарання смерцю з канфіскацыяй
маёмасці. Барацьба прыняла характар грамадзянскай вайны. У час Паўночнай
вайны Сапега перайшоў на бок Карла XII і разам з ім пачаў граміць маёнткі
праціўнікаў.
У часы кіравання Аўгуста III (1733 – 1763, сын Аўгуста II) у палітычным
жыцці з’явілася новая рыса – зварот шляхты за дапамогай да суседніх краін
дзеля вырашэння ўнутраных спраў.
У 1768 г. сейм (пад націскам рускіх войск) прыняў пастанову аб
ураўнаванні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі.
У лютым 1768 г. каталіцкія фанатыкі стварылі ў Бары (на Украіне) канфедэрацыю з мэтай супрацьдзеяння ўплыву рускай імператрыцы ў
Польшчы. Хутка разгарэлася грамадзянская вайна, у якой канфедэратыўны рух
быў задушаны з дапамогай царскай арміі.
Па прапанове прускага караля Фрыдрыха II 5 жніўня 1772 г. у Пецярбургу
была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і
Аўстрыяй. Прусія атрымала паўночна-заходнюю частку Польшчы, Аўстрыя –
паўднёвую Польшчу і частку Заходняй Украіны са Львовам. Да Расіі адышлі
Інфлянты, болыпая частка Полацкага ваяводства, амаль усё Віцебскае, амаль
усё Мсціслаўскае ваяводства і ўсходняя частка Рэчыцкага павета, Магілёўскае
ваяводства.
Спроба карэнных пераўтварэнняў адбылася на Вялікам альбо
Чатырохгадовым сейме (1788 – 1792 гг.). 3 мая 1791 г. на ім была прынята
канстытуцыя Рэчы Паспалітай, якая адмяняла выбарнасць каралёў, liberum veto і права на канфедэрацыі. Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму сейму, які выбіраўся на два гады і павінен быў прымаць рашэнні большасцю галасоў.
Каралю і радзе належала выканаўчая ўлада. Урад, войска і бюджэт былі
абвешчаны агульнымі для ўсёй Рэчы Паспалітай. Канстытуцыя зрабіла крок у
напрамку збліжэння мяшчанства са шляхтай: шляхта атрымала дазвол займацца
гандлем, а мяшчанне – набываць зямельныя ўладанні, займаць цывільныя
пасады. Зусім не змянілася становішча сялян.
14 мая 1792 г. праціўнікі канстытуцыі пад пакравіцельствам Расіі ў
мястэчку Таргавіцы (на Украіне) створылі канфедэрацыю і абвясцілі акт аб
абароне ранейшага парадку кіравання краінай, Зноў пачалася грамадзянская
вайна, кароль далучыўся да канфедэратаў.
У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. Да
Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая Польшча, а да Расіі – частка Полацкага
ваяводства, рэшткі Віцебскага і Мсціслаўскага, Мінскае і ўсходнія часткі
Навагрудскага і Брэсцкага ваяводстваў, а таксама частка Правабярэжнай
Украіны.
Гэты падзел выклікаў пратэст розных пластоў шляхецтва. 24 сакавіка
1794 г. у Кракаве пачалося паўстанне на чале з генерал-лейтэнантам Тадэвушам
Касцюшкам. Мэтай паўстання было адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах
1772 г.
З 22 па 23 красавіка 1794 г. паўстанцы захапілі Вільню і ўтварылі
найвышэйшую раду літоўскага народа на чале з віленскім камендантам
палкоўнікам Якубам Ясінскім. Але абаронцы Айчыны не здолелі згуртавацца.
Паміж імі адсутнічала дысцыпліна, працягваліся сваркі і спрэчкі. Хутка ўся
Беларусь і Літва былі ахоплены паўстаннем, да якога далучылася частка сялян, што паверылі абяцанням Касцюшкі вызваліць іх ад феадальнага прыгнёту.
Аднак выкананне абяцання затрымлівалася, сяляне пачалі адыходзіць ад
паўстання.
Супраць Рэчы Паспалітай выступілі Прусія, Аўстрыя і Расія. У бітве пад
Мацяёвіцамі (ля Варшавы) Касцюшка трапіў у палон, а ў Варшаву былі
ўведзены рускія, прускія і аўстрыйскія войскі. Апошні кароль Рэчы Паспалітай
Аўгуст IV (Станіслаў Панятоўскі) адрокся ад прастола.
У 1795 г. адбыўся апошні падзел Рэчы Паспалітай. Расія атрымала
Заходнюю Беларусь і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Заходняга Буга.
Аўстрыя і Прусія захапілі карэнныя польскія землі, частку ўкраінскіх і
літоўскіх зямель.
Такім чынам палітычны крызіс, які ўжо даўно раздзіраў Рэч Паспалітую, у
сярэдзіне ХVІІІ ст. перарос у агонію і прывёў дзяржаву да канчатковай гібелі.