Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВСЕ / история беларуси учебник.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.05.2024
Размер:
1.03 Mб
Скачать

§ 5. Старажытнаруская

дзяржава

(Кіеўская

Русь) – агульная

раннефеадальная дзяржава-манархія ўсходніх славян

Утварэнне Старажытнарускай дзяржавы было падрыхтавана ўсім ходам

сацыяльна-гістарычнага развіцця ўсходнеславянскіх зямель у VІ – ІХ стст.

Існуе тры групы ўнутраных і знешніх прычын утварэння гэтай дзяржавы.

Першая з іх – сацыяльна-эканамічныя прычыны, звязаныя з развіццём

земляробства і жывёлагадоўлі, рамяства і гандлю.

Старажытнай формай земляробства ў лясных раёнах была вогневая

падсечная сістэма. На пэўным участку высякалі лес, калі дрэвы падсыхалі, іх

спальвалі, угноеную попелам зямлю апрацоўвалі і засявалі. Праз два – тры гады

ўчастак пакідалі і выпальвалі (асвойвалі) новы. Апрацоўвалі зямлю з дапамогай

сахі і рала з жалезным наканечнікам. У далейшым з’яўляюцца рала з полазам, саха з прысашніком (лапаткай для пераварочвання зямлі). У якасці цяглавай

сілы пачынаюць выкарыстоўвацца коні. Усё гэта сведчыць аб перамозе

ворыўнага земляробства.

Развіваліся таксама рамяство і гандаль. З вылітай сталі кавалі рабілі

мячы, нажы, кінжалы, шаблі, коп’і, а таксама напільнікі, пілы, ножніцы, стамескі, зброю. Цэнтрамі мясцовага гандлю былі гарадзішчы – пагосты і

племянныя “грады”. Важную ролю ў развіцці знешняга гандлю іграў так званы

шлях “з вараг у грэкі”. Ён пачынаўся на паўночным беразе Фінскага заліва, ішоў Невой, Ладажскім возерам, Волхавам, Ільмень-возерам з яго ракой

Ловаццю, потым волакам на Заходнюю Дзвіну, з яе волакам на Днепр, далей

Дняпром і Чорным морам да Канстанцінопаля. Сталі з’яўляцца гарады як

цэнтры рамяства і гандлю.

Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі, а таксама гарадоў, рамяства

і гандлю патрабавала еднасці славянскіх зямель. Удасканальваць вытворчую

гаспадарку, паглыбляць эканамічныя сувязі, фарміраваць міжгаспадарчыя

адносіны на аснове прынцыпа “куплі-продажу”, авалодваць унутраным і

знешнім рынкам і атрымліваць прыбыткі можна было больш паспяхова

ў рамках адзінай дзяржавы.

Другая група прычын звязана з унутрыпалітычным развіццём

усходнеславянскіх зямель. Працэсы славянізацыі краю і неабходнасць

падпарадкавання мясцовага балцкага, фіна-угорскага і цюркскага насельніцтва, з’яўленне мясцовых князёў (“княжанняў”) і сацыяльнай няроўнасці, захоп

мясцовай знаццю зямель сваіх супляменнікаў і стварэнне зямельных уладанняў –

вотчын (іменняў феадалаў), збор даніны з насельніцтва, прымус залежных

сялян працаваць у гаспадарках землеўладальнікаў – усё гэта патрабавала

фарміравання інстытута феадальнага права і сістэмы феадальных адносін, узмацнення палітычнай улады і вайсковай сілы феадалаў, іх яднання.

Унутрыпалітычная

сітуацыя

ўзмацняла

зацікаўленасць

феадалаў

і

падштурхоўвала іх да стварэння адзінай дзяржавы.

Трэцяя група прычын звязана са знешнепалітычнымі абставінамі.

Неабходнасць абароны славянскіх зямель ад нападзення з боку суседніх

дзяржаў і ад набегаў з боку авараў, печанегаў, полаўцаў і іншых ваяўнічых

вандроўнікаў, пераадолення спусташальных міжкняжацкіх усобіц выклікала

ўнутраны пратэст і фарміравала грамадскасцю думку на карысць яднання.

Урэшце-рэшт гэта прывяло да аб’яднання ваенных, эканамічных і людскіх

рэсурсаў і стварэння вялікай і магутнай дзяржавы – Кіеўскай Русі.

Складальнік “Аповесці мінулых гадоў” расказвае аб існаванні ў усходніх

славян да ўтварэння Старажытнарускай дзяржавы шэрагу самастойных

мясцовых княстваў. Паляне мелі сваё княства на чале з Кіем, “а в древлях

(у древлян) свое, в дреговичи свое, а словени свое в Новгороде, а другое на

Полоте иже полочане”. Мясцовыя княжанні ўяўлялі сабой пачатковую форму

дзяржаўнасці на Русі ці протадзяржавы. Славене, крывічы і мера плацілі даніну

нарманам (варагам)2, якія рабілі частыя спусташальныя набегі на іх землі, а

вяцічы, радзімічы, севяране і нейкі час – паляне плацілі даніну хазарам, якія

стварылі моцнае цюркскае дзяржаўнае ўтварэнне з цэнтрам у нізоўі Волгі.

У сучаснай гістарыяграфіі тэрмінам “Кіеўская Русь” абазначаецца

раннефеадальная дзяржава – манархія ўсходніх славян на чале з вялікім князем

кіеўскім. Яна ўзнікла ў выніку аб’яднання двух усходнеславянскіх дзяржаўных

утварэнняў – “Куявы” (палітычны саюз палян, северан і вяцічаў, цэнтр – Кіеў) і

“Славіі” (чудзь, славене, мера, крывічы, цэнтр – Ноўгарад) і якая існавала ў ІХ –

ХІІ стст. на тэрыторыі, блізкай да шляху “з вараг у грэкі”.

Гісторыя Старажытнарускай дзяржавы пачынаецца з 862 г., калі, як

сведчыць летапіс, чудзь, славене і весь накіравалі сваіх паслоў за мора – да

варагаў, каб аб’явіць ім сваё рашэнне. “Зямля наша вялікая і багатая, а парадку

ў ёй няма. Прыходзьце княжыць і валодаць намі”. “І абраліся трое братоў са

сваімі родамі, і ўзялі з сабою ўсю русь, і прыйшлі да славян, і сеў старэйшы

Рурык у Ноўгарадзе, … Сінеус – на Белавозеры, … Трувар – у Ізборску”.

Адсюль і пачынаецца дынастыя Рурыкавічаў у рускай гісторыі.

Летапіснае паданне аб прызванні на Русь варагаў стала падставай для

нарманскай тэорыі, згодна з якой нарманы (варагі) з’яўляліся заснавальнікамі

Старажытнарускай дзяржавы. Гэта тэорыя была сфармулявана яшчэ ў 2-й

чвэрці ХVІІІ ст. Г.З. Байерам, Г.Ф. Мілерам і інш. Яе адвяргалі М.В. Ламаносаў, Д.І. Ілавайскі, С.А. Гедзеонаў і іншыя расійскія вучоныя.

У сучаснай гістарыяграфіі даказана, што ўтварэнне Кіеўскай Русі было

падрыхтавана ўсім папярэднім ходам сацыяльна-гістарычнага развіцця

ўсходніх славянскіх зямель. Беларускі гісторык і археолаг Э.М. Загарульскі

пераканаўча даказвае, што мясцовыя княжанні былі ў славян яшчэ да

прызвання варагаў, а таму пачатак дзяржаўнасці на Русі заклалі зусім не

нарманы. На аснове археалагічных матэрыялаў ён таксама сцвярджае, што да

другой паловы ІХ ст. усходнія славяне яшчэ не паспелі рассяліцца да Ільменя і

Белавозера, а летапісныя крывічы – гэта балцкія плямёны. Атрымліваецца, што

варагаў маглі запрасіць на Русь неславянскія народы поўначы Усходняй

Еўропы. Больш таго запрашэнні на княжанне былі звычайнай практыкай у

эпоху сярэднявечча і не яны вызначалі характар дзяржаўных утварэнняў.

У 882 г. Алег (па летапісу – сваяк Рурыка, які правіў пасля яго Ноўгарадам

за малалетняга сына Ігара Рурыкавіча) разам з воінамі-варагамі і дружынамі

славен, крывічоў, чудзі, меры, весі зрабіў паход на поўдзень, узяў Смаленск, Любеч і прыйшоў да Кіева, дзе правілі Аскольд і Дзір. Выдаўшы сябе за купца, 2 Нарманы (ад скандынаўскага northman – паўночны чалавек) – скандынавы, удзельнікі

гандлёва-грабежніцкіх і заваявальных паходаў у Еўропе ў канцы VІІІ – сярэдзіне ХІ ст. Ва

ўсходніх славян яны называліся варагамі, у самой Скандынавіі – вікінгамі.

які ідзе з таварам у Візантыю, Алег забіў іх і зрабіў Кіеў сталіцай аб’яднанай

дзяржавы (“мати градом руских”). Значыць, Аскольд і Дзір былі прадстаўнікамі

мясцовай дынастыі. А калі б яны былі варагамі, тады навошта з імі ваяваць, тым больш іх забіваць?

Сеўшы на прастол у Кіеве, Алег пачаў будаваць крэпасці як апорныя

пункты для ўпраўлення і збора даніны, а таксама абароны рубяжоў Русі ад

ворагаў. Ільменскія славене і крывічы былі абкладзены пастаяннай данінай.

Алег падпарадкаваў і абклаў данінай драўлян, северан і радзімічаў, якія да

гэтага плацілі даніну хазарам. Значыць, ёсць падставы гаварыць аб руска-

хазарскай вайне пры Алегу.

У 907 г. ён зрабіў паспяховы паход на Візантыю. Высадзіўшыся з караблёў

на бераг, русы спусташылі наваколле Канстанцінопаля. Візантыйскі імператар

вымушаны быў заплаціць кантрыбуцыю і даць купцам русаў гандлёвыя

прывілеі.

Пасля смерці Алега кіеўскім князем стаў Ігар. Ён падавіў паўстанне

супраць Кіева ў зямлі драўлян, завяршыў пачатае пры Алегу падпарадкаванне і

ўключэнне ў склад Старажытнарускай дзяржавы ўлічаў (жылі на Дняпры, на

поўдзень ад палян) і ціверцаў (жылі па Днястру да ніжняга цячэння Дуная).

У 941 і 944 гадах Ігар зрабіў паходы на Візантыю. Здзяйсняліся таксама марскія

паходы ў Закаўказзе, у багатыя краіны Паўднёвага і Заходняга Прыкаспія.

Апошнім актам у дзейнасці Ігара быў яго паход у зямлю драўлян за

данінай. Даніна ў той час з’яўлялася асноўнай крыніцай існавання князя і яго

дружыны. Сабраўшы вялікую даніну з драўлян, Ігар, падбухтораны сваімі

дружыннікамі, вырашыў, што гэтага мала. Ён адпусціў дружыну і з невялікай яе

часткай вярнуўся, “желая больша именья”. Гэта выклікала абурэнне ў драўлян.

Яны схапілі Ігара каля горада Іскарасцень і казнілі яго, прывязаўшы нагамі да

двух сагнутых бяроз, якія, выпраміўшыся, разадралі цела Ігара на дзве часткі.

Княгіня Ольга адпомсціла драўлянам за смерць свайго мужа. Яе дружыны

разбурылі і спалілі многія гарады драўлян, у тым ліку цэнтр “деревской земли”

Іскарасцень, знішчылі мясцовую знаць і князя драўлян Мала. Ольга ліквідавала

мясцовыя княжанні і стварыла ўсюды сваю адміністрацыю. Пры ёй збор даніны

быў уладкаваны. Замест палюддзя, калі князь разам з дружынай аб’язджаў

падначаленыя яму землі і збіраў з іх у неабмежаваных памерах даніну, былі

ўстаноўлены нормы даніны – “урокі” і створаны цэнтры, дзе знаходзіліся

княжацкія мужы, ведаўшыя яе зборам. Сюды прывозілася даніна насельніцтвам

прылеглай акругі. Даніна бралася з “дыма” (гаспадаркі) ці “рала” (плуга).

Сын Ігара Святаслаў правіў да 972 г. Выдатны палкаводзец і буйны

палітычны дзеяч свайго часу, Святаслаў усё жыццё правёў на баявым кані і

амаль не ведаў паражэнняў. Пад яго кіраўніцтвам дружыны русаў ваявалі на

вялікіх прасторах ад Акі да Каўказа і ад Волгі да Адрыянопаля. Ён, як правіла, не нападаў на ворага знянацку, а папярэджваў яго: “Хочю на вы ити”. Такімі, па

словах летапісу, былі і яго воіны.

У выніку паходаў Святаслава на Усход Кіеў падпарадкаваў сабе вяцічаў, Волжскую Балгарыю, разграміў хазарскі каганат, пашырыў і ўмацаваў свае

ўладанні на Паўночным Каўказе і ў Крыму. Ажыццяўляў паходы супраць

Дунайскай Балгарыі і Візантыі, меў намер стварыць руса-балгарскую дзяржаву

і перанесці сваю сталіцу на бераг Дуная. Вяртаючыся з паходу, Святаслаў быў

забіты на дняпроўскіх парогах печанегамі.

Уладзімір І (“Красное Солнышко”) завяршыў падпарадкаванне Кіевам

усходнеславянскіх зямель, пасадзіў сваіх 12 сыноў у гарадах усходніх славян, увёў хрысціянства на Русі, пачаў умацаванне паўднёвых граніц краіны для

абароны ад вандроўнікаў. Гэта садзейнічала ўмацаванню адзінства Кіеўскай

Русі. У Х ст. яна прасціралася ад Карпат на захадзе да Акі і верхняй Волгі на

ўсходзе і ад Балтыйскага мора на поўначы да Чорнага мора на поўдні.

Разам з тым пастаянна адбываліся войны князёў-сваякоў за кіеўскі

прастол. Спроба князёў уладкаваць свае адносіны на з’ездзе ў Любечы ў 1097 г.

прывяла да фактычнага раздраблення Кіеўскай Русі. У першай палове ХІІ ст., пасля непрацяглага ўзмацнення цэнтральнай улады кіеўскага князя

Уладзіміра ІІ (Манамаха), Кіеў паступова губляе сваё дамінуючае становішча.

У 30-я гады ХІІ ст. Кіеўская Русь як адносна адзіная дзяржава прыпыніла сваё

існаванне.

У апошні час некаторымі беларускімі гісторыкамі адмаўляецца факт

існавання Старажытнарускай дзяржавы, сцвярджаецца, што ў гэтай

дзяржаве не было адзінства ўсходніх славян, агульнай пісьмовай мовы, культуры, агульных дасягненняў у гаспадарчай дзейнасці, горадабудаўніцтве, духоўным жыцці. Пры гэтым спасылаюцца на незалежнасць Полацкага княства

ад Кіева. Кіеўская Русь – выдумка гісторыкаў.

З гэтым нельга пагадзіцца па наступных абставінах:

а) Любое феадальнае княства, у тым ліку і Полацкае, з’яўлялася свайго

роду дзяржавай, бо мела ўсе атрыбуты заканадаўчай, выканаўчай і судовай

улады. Толькі на беларускай зямлі княстваў можна налічыць больш дзесяці і

кожнае з іх у пэўным сэнсе было незалежным. Міжкняжацкая барацьба

з’яўлялася агульнай заканамернасцю развіцця дзяржаў Еўропы ранняга

сярэднявечча. Аднак, нягледзячы на гэта, усе княствы Кіеўскай Русі як унутры

яе, так і яе суседзямі ўспрымаліся як адзіная Русь. Насельніцтва гэтай Русі

ў суседніх краінах называлі русамі, русінамі, русічамі, а самі русіны зваліся

людзьмі рускай веры ці мясцовымі назвамі-этнонімамі – кіеўлянін, палачанін, туравец, пінянін, наўгародзец і г. д. Значыць, усходнеславянскае адзінства, адзіная дзяржава існавалі.

б) Аналіз гістарычных крыніц паказвае, што Полацкая зямля ніколі не

выпадала з палітычнага жыцця Русі, была часткай Старажытнарускай

дзяржавы. Разам з іншымі рускімі князямі полацкія князі ўдзельнічалі ў

паходах супраць Літвы, чудзі, стэпавых вандроўнікаў, а пазней – крыжакоў.

Полацкі князь Брачыслаў Ізяслававіч усё жыццё ваяваў сумесна са сваім

дзядзькам Яраславам Мудрым. Сумесна з паўднёварускімі князямі ваяваў з

вандроўнікамі і Усяслаў Чарадзей. Дорага абышлося палачанам іх адмаўленне ў

1129 г. ад такой акцыі. Полацкіх князёў пазбавілі княжацкіх прастолаў і выслалі

ў Візантыю.

Войны ж з Кіевам нярэдка былі справакаваны самімі полацкімі князямі і не

былі такімі “частымі і спрадвечнымі”, як пішуць некаторыя гісторыкі. Сярод

такіх войн – разгром у 1021 г. войск Брачыслава Полацкага кіеўскім князем

Яраславам Мудрым за нападзенне і спусташэнне ім Ноўгарада; пакаранне ў

1067 г. трыма Яраслававічамі князя Усяслава Чарадзея за руйнаванне ім Пскова

і Ноўгарада; асада ў 1116 г. кіеўскім князем Уладзімірам Манамахам Мінска за

спаленне мінскім князем Глебам Слуцка. Больш таго, наследнікі Усяслава

Чарадзея ваявалі адзін з адным больш, чым з Кіевам. У выніку полацкія князі

страцілі ўсе заваяванні ў Прыбалтыцы, а па полацкіх вуліцах пазней прайшліся

нямецкія крыжакі.

в) Пасля ўвядзення хрысціянства ў Х ст. у Кіеўскай Русі функцыяніравала

адзіная праваслаўная вера, якая і сёння часткай беларусаў завецца як руская.

Царква садзейнічала ўмацаванню ідэі адзінства Русі, адзіных асноў у духоўнай і

палітычнай сферах, усведамленню насельніцтвам сваёй прыналежнасці да

адзінага народа, сваіх адзіных каранёў і агульнага гістарычнага лёсу.

г) Практычна адзіным быў агульны тып горада, яго планіроўка, знешні і

ўнутраны выгляд, лад жыцця. Адзінай для ўсіх княстваў была

старажытнаруская пісьмовая мова. Дастаткова параўнаць пісьмовыя помнікі

Кіева, Полацка, Турава, Ноўгарада часоў Ефрасінні Полацкай, каб упэўніцца, што не існавала мовы крывічоў і дрыгавічоў, палачан і тураўцаў, а існавала

адзіная старажытнаруская мова. А хіба тры храмы Сафіі ў Кіеве, Полацку і

Ноўгарадзе не сведчаць пра ўсходнеславянскае адзінства? Пералік агульнасцей

можна прадоўжыць.

Разам з тым Кіеўская Русь з’яўлялася спецыфічнай раннефеадальнай

дзяржавай. Яна не была адзіным, цэнтралізаваным, маналітна злітым

дзяржаўным утварэннем. Кіеўская Русь сфарміравалася як федэрацыя

феадальных княстваў, кожнае з якіх захоўвала адносную самастойнасць і

самабытнасць. У землях драўлян, вяцічаў, крывічоў і радзімічаў дзейнічалі

мясцовыя княжацкія дынастыі. Кіеўскую Русь можна назваць феадальнай

федэратыўнай дзяржавай-манархіяй з моцнай ваеннай арганізацыяй, што

дазваляла абараняць яе ад спакусаў суседніх дзяржаў і набегаў з боку ваяўнічых

вандроўнікаў, рабіць заваявальныя паходы ў суседнія багатыя краіны і трымаць

пэўны часу падпарадкаванні мясцовых князёў і баяр, схільных да сепаратызму.

Эканамічныя і этнічныя сувязі ў гэтай дзяржаве наўрад ці можна лічыць

трывалымі.

Соседние файлы в папке ВСЕ