- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
Паходжанне назвы “Белая Русь” канчаткова не высветлена. Наконт гэтага
існуе шмат думак і версій. Адны аўтары паходжанне назвы “Белая Русь”
звязваюць з прыгажосцю зямлі, чысцінёй рэк і блакітнасцю азёр, мноствам
снегу, незалежнасцю ад татара-манголаў і літоўскіх князёў (“белая” у дадзеным
выпадку – вялікая, незалежная, вольная, свабодная), другія – са светларусымі
валасамі і блакітнымі вачыма жыхароў (бландзіны). Маюцца і іншыя
тлумачэнні: назва “Белая Русь” паходзіць ад белага колеру адзення, якое “при
дворе царском в почтении было”, ці ад белага колеру світак, сукенак і кашуль, якія насілі жыхары гэтых зямель. Тэрмін “Белая Русь” звязваецца таксама
з шырокім распаўсюджваннем у тапаніміцы назваў са словам “белая” і г. д.
Упершыню тэрмін “Белая Русь”, як пісаў рускі гісторык В.М. Тацішчаў, упамінаецца ў летапісах у 1135 г. у дачыненні да зямель Паўночна-Усходняй
Русі (Уладзіміра-Суздальскага княства). Гэта тэрыторыя ад вярхоўяў Заходняй
Дзвіны і Волгі да вярхоўяў Нёмана. Яна ўключала ў свой склад Маскоўскі, Цвярскі, Смаленскі, Мсціслаўскі, Друцкі край. Вялікі князь Растова-
Суздальскай зямлі Андрэй Багалюбскі з 1157 г. называўся князем Белай Русі.
Сваім баярам ён гаварыў: “Я всю Белую (Суздальскую) Русь городами и сёлами
великими населил и многолюдной учинил”. Як бачна, ужо ў ХІІ ст. частка
сучаснай беларускай этнічнай тэрыторыі (Мсціслаўскі і Друцкі край) уваходзіла ў склад зямель, якія называліся “Белай Руссю”.
У канцы ХV – пачатку ХVІ ст. тэрмін “Белая Русь” па-ранейшаму
ўжываўся для абазначэння Маскоўскай (Рускай) дзяржавы. Вялікі князь
Маскоўскі Іван ІІІ насіў тытул князя “усея Велікыя і Белыя Русі”. Паводле
М.М. Карамзіна, “исчисляя в титуле своём все особенные владения государства
Московского, Иоан наименовал оное Белою Россиею…”.
У старажытнай усходняй традыцыі асноўныя колеры атаясамліваліся са
старанамі свету: белы – з захадам, блакітны – з усходам, чорны – з поўначчу, чырвоны – з поўднем. Пагэтаму невыпадкова тэрыторыя старажытнай Русі
дзялілася на “Белую Русь”, “Чорную Русь” і “Чырвоную Русь”.
У ХVІ – ХVІІ стст. назва “Белая Русь” пасля некаторых блуканняў па
прасторах славянскага свету паступова замацоўваецца за Падзвіннем і
Падняпроўем. Амаль кожны іншаземец, які наведваў упершыню ўсходнюю
частку сённяшняй Беларусі (Падзвінне і Падняпроўе), звяртаў увагу на
пануючы тут паўсюдна белы колер адзення – ад світак і кажушкоў да
мужчынскіх нагавіц і шапак-магерак.
Аднак у ХVІ – ХVІІ стст. у розных гістарычных крыніцах назва “Белая
Русь” сустракаецца не толькі ў дачыненні да Усходняй Беларусі, але і ў
дачыненні да Ноўгарадскай і Пскоўскай зямель, а таксама да ўсходняй Украіны.
Напрыклад, у “Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі”, напісанай італьянцам
А. Гваньіні ў 1578 г., які быў на вайсковай службе ў Віцебску, сказана: “А ёсць
Русь траякая: адна Белая, другая Чорная, трэцяя Чырвоная. Белая – каля Кіева, Мазыра, Мсціслаўля, Віцебска, Оршы, Полацка, Смаленска і зямлі Северскай…
Чорная – у Маскоўскай зямлі каля Белага возера і далей усюды да Азіі.
Чырвоная – каля гор, якія называюцца Бескідамі… Пад тымі гарамі паветы
Галіцкі, Перамышльскі, Саноцкі, а ў сярэдзіне вядомы горад Львоў”. Гэта
адпавядае той усходняй традыцыі, калі зямля, размешчаная на Захадзе, называецца Белай, на поўначы – Чорнай, на поўдні – Чырвонай.
Разам з тым у прадмовах і пасляслоўях да кніг Ф. Скарыны (пачатак
ХVІ ст.) тэрмін “Белая Русь” не сустракаецца. Землі сваёй радзімы Ф. Скарына
называў тэрмінам “Русь” (“братия моя Русь”), які на працягу некалькіх
стагоддзяў існаваў побач з назвай “Белая Русь” і даволі часта атаясамліваўся з ёй.
З сярэдзіны ХVІ ст. тэрмінам “Белая Русь” сталі абазначаць не толькі землі
падзвінска-падняпроўскага рэгіёна (традыцыйная “Белая Русь”), але і
цэнтральнага, папрыпяцка-палескага рэгіёнаў, ці землі сучаснай Цэнтральнай і
Усходняй Беларусі. Беларусцамі называлі цяпер не толькі жыхароў падзвінска-
падняпроўскага рэгіёна, але і людзей, якія пражывалі на ўсёй тэрыторыі ад
Заходняй Дзвіны да Прыпяці. Побач з формай “беларусцы” у дакументах
сустракаецца і сучасная форма этноніма беларускага народа – “беларусы”.
Польскі пісьменнік, гісторык і публіцыст С. Старавольскі ў кнізе
“Польшча ці апісанне становішча каралеўства Польскага” (1632 г.) адносіў да
Белай Русі 6 ваяводстваў: Навагрудскае, Мсціслаўскае, Віцебскае, Мінскае, Полацкае і Смаленскае. Урад Рускай дзяржавы ў ХVІІ ст. Белай Руссю лічыў
Полацкую, Віцебскую, Мсціслаўскую і Смаленскую землі. Астатнія беларускія
землі ён называў літоўскімі.
Адначасова ішоў працэс фарміравання мовы Белай Русі, г. зн. беларускай
мовы. Яе ўзнікненне было вынікам змяшэння, перапляцення паўночных
(падзвінска-дняпроўскіх) і паўднёвых (папрыпяцкіх) элементаў гутарковай
мовы ўсходнеславянскага насельніцтва. Гэта мова многімі асаблівасцямі
фанетычнай сістэмы, граматычнага ладу і слоўнікавага складу адрозніваецца ад
рускай і ўкраінскай. Да гэтых асаблівасцей належыць спалучэнне такіх
элементаў, як цвёрдае “р” і “ч”, мяккае “д” (дзеканне), аканне. З’явіліся т. зв.
сярэднебеларускія гаворкі, якія ўвабралі ў сябе паўночныя і паўднёвыя
элементы. Што датычыцца мовы паўночнай зоны падзвінска-дняпроўскага
рэгіёна (Пскоўшчына, Цвярскі край, Смаленшчына), дык яна ў значнай ступені
склалася пад уплывам суседніх паўночных і ўсходніх гаворак, распаўсюджаных
у межах Маскоўскай дзяржавы. Тут пачалі фарміравацца гаворкі велікарускай
мовы. Ва ўсходніх раёнах Беларусі разам з мяккім “д”, з’явілася і цвёрдае “д”, а
дзе-нідзе і “оканне”. У паўднёвай зоне вялікі ўплыў на беларускую мову зрабіла
ўкраінская мова.
Такім чынам, у другой палове ХVІ – ХVІІ ст. сфарміравалася агульная
назва ўсходняй і цэнтральнай часткі беларускай этнічнай тэрыторыі –
“Белая Русь” і агульная назва (этнонім) яе жыхароў – беларусы. Прыкладна
ў гэты ж час уся этнічная тэрыторыя ўсходнеславянскага насельніцтва
Маскоўскай дзяржавы (у тым ліку Пскоўшчына, Цвярскі край,
Смаленшчына) стала называцца Вялікай Руссю ці Расіяй.
Заходнюю частку беларускай этнічнай тэрыторыі доўгі час называлі
“Чорная Русь” . Паводле звестак В.М. Тацішчава, граніца Чорнай Русі на
поўначы даходзіла да р. Віллі, на ўсходзе – прыкладна да Бярэзіны, на поўдні –
да Прыпяці, на захадзе – да Буга. Назва “Чорная Русь” у айчынных крыніцах
упамінаецца не раней апошняй чвэрці ХІІІ ст. (1284). Першапачаткова гэта
назва не адносілася да заходняй часткі тэрыторыі сучаснай Беларусі. Так
называлася частка тэрыторыі сучаснай Украіны, тагачасная Галіцкая зямля.
У заходнееўрапейскіх пісьмовых помніках назва “Чорная Русь” сустракаецца не
раней ХІV – ХV стст. і ўжываецца для абазначэння самых заходніх зямель Русі, якія гранічылі з Лівоніяй, Літвой і Польшчай.
Як назва заходняй часткі беларускай этнічнай тэрыторыі (у прыватнасці, Беларускага Панямоння) тэрмін “Чорная Русь” пачынае замацоўвацца ў канцы
ХVІ – ХVІІ ст. Як сцвярджае В.М. Тацішчаў, назва “Чорная Русь” для
абазначэння заходняй часткі сучаснай Беларусі сустракаецца ў граматах цара
Аляксея Міхайлавіча пасля таго, як ён авалодаў часткай Рэчы Паспалітай.
У граматах Аляксей Міхайлавіч называецца “гасударам усёй Вялікай, Малой, Белай, Чорнай і Чырвонай Русі”.
Назва заходняй беларускай этнічнай тэрыторыі “Чорная Русь” тлумачыцца
па-рознаму. Часцей за ўсё яе разглядалі як супрацьпастаўленне назве “Белая
Русь”. Некаторыя вучоныя (С. Салаўёў) лічылі, што першапачаткова назва
“Чорная Русь” абазначала залежную тэрыторыю. Чорны колер разглядаецца
прыхільнікамі гэтай канцэпцыі як сімвал залежнасці, белы – як сімвал
самастойнасці. У адносінах да Беларускага Панямоння такое тлумачэнне нельга
прызнаць абгрунтаваным. Назва гэтага краю “Чорная Русь” замацавалася тады, калі ўся тэрыторыя сучаснай Беларусі ўжо знаходзілася ў складзе Вялікага
княства Літоўскага, а затым і Рэчы Паспалітай, і з палітычнага пункту погляду
значнай розніцы паміж заходняй і ўсходняй часткамі гэтых тэрыторый не было.
Некаторыя даследчыкі лічаць, што з’яўленне назвы “Чорная Русь”
выклікана тым, што для Верхняга Панямоння было характэрна язычніцтва, а для Падняпроўя – хрысціянства. Але і з такім пунктам погляду нельга
поўнасцю пагадзіцца таму, што ў перыяд замацавання гэтага тэрміна амаль ўсё
насельніцтва, як усходнеславянскае, так і балцкае было ўжо хрысціянскім.
Хрысціянскія цэрквы ў гарадах Верхняга Панямоння былі пабудаваны не
пазней, чым у гарадах сучаснага Беларускага Падняпроўя. Што датычыцца
некаторых груп нехрысціянскага, язычніцкага балцкага насельніцтва, якое
пражывала ў Верхнім Панямонні, то Руссю яно не называлася. Для іх наймення
ўжываўся іншы тэрмін – “Літва”.
Нельга пагадзіцца з думкай польскага этнолага Яна Быстраня аб тым, што
назву “Чорная Русь” Верхняе Панямонне атрымала ад цёмнага (чорнага) колеру
скураных лапцей, якія насілі тутэйшыя жыхары. Наўрад ці такая незначная
акалічнасць магла стаць падставай для вызначэння назвы цэлага рэгіёна.
Заслугоўвае ўвагі наступнае тлумачэнне гэтай назвы. Назва “Чорная Русь”
была дадзена балтамі. Згодна з балцкай традыцыяй, чорны колер сімвалізуе
Захад, а белы – Усход. У сувязі з гэтай традыцыяй самую заходнюю частку
Русі, г. зн. Верхняе Панямонне, сталі называць Чорнай Руссю, а ўсходнюю, г. зн. Падняпроўе, – Белай Руссю. Першапачаткова гэтыя назвы абазначалі
геаграфічныя напрамкі. З цягам часу яны сталі азначаць два арэалы беларускай
этнічнай тэрыторыі і сімвалізаваць этнаграфічныя асаблівасці паміж яе
заходняй і ўсходняй часткамі.
З канца ХVІІІ ст. са знікненнем Вялікага княства Літоўскага і далучэннем
беларускіх зямель да Расійскай імперыі назва “Чорная Русь” паступова
выходзіла з ужытку, а назва “Белая Русь” распаўсюджвалася на ўсю
беларускую этнічную тэрыторыю. Прычым гэта назва набывала ў рускай мове
сваю заходнееўрапейскую форму – “Белоруссия”. У беларускай мове
захоўвалася старая ўсходнеславянская форма гэтай назвы. Яна стала
вымаўляцца і пісацца разам – “Беларусь”.
Разам з тым за заходняй часткай сучаснай Беларусі доўгі час захоўвалася
яшчэ адна назва – “Літва”, а за яе жыхарамі – назва “ліцвіны”. Вядома, што ў
XI – XIII стст. усходняя частка сучаснай Літвы, дзе сёння знаходзіцца Вільнюс, называлася Аўкштайціяй, а заходняя, дзе сёння размяшчаецца Каўнас, –
Жэмайціяй. Літва ў XI – XIII стст., як лічаць некаторыя даследчыкі, знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – паміж Мінскам і Новагародкам.
Пазней у сувязі з перанясеннем сталіцы дзяржавы з Новагародка ў Вільню (каля
1323 – 1326 гг.) назва “Літва” з Верхняга Панямоння пачала паступова
распаўсюджвацца на тэрыторыю Аўкшайціі і Жэмайціі і замацоўвацца за імі.
Працэс замацавання назвы “Літва” за тэрыторыяй сучаснай Літвы завяршыўся
прыкладна ў XVI ст.
Адначасова яшчэ цэлыя стагоддзі “Літвой” працягваў называцца заходні
рэгіён сучаснай Беларусі. У Магілёўскай хроніцы пад 1695 г. гаворыцца аб тым, што літоўскае пагранічча праходзіла недалёка ад Мінска і Слуцка. Дзекабрыст
А. Бястужаў, жывучы ў 1821 г. на тэрыторыі сучаснага Валожынскага раёна, даў у Пецярбург такі свой адрас: “Литва, д. Выганичи, в 40 верстах от Минска”.
А. Міцкевіч (1798 – 1855), які нарадзіўся каля Навагрудка, сваю айчыну
называў Літвой (“Litwo! Ojczyzno moja!”). Ураджэнец Гродзеншчыны
К. Каліноўскі, рэвалюцыйная дзейнасць якога прыпадае на 60-я гады ХІХ ст., як
правіла, называў родны край Літвой.
У ХІХ ст. яшчэ афіцыйна захоўваўся падзел беларускай этнічнай
тэрыторыі на Беларусь і Літву, беларускія і літоўскія губерні. Аўтары
“Жывапіснай Расіі” (1882 г.) да беларускіх губерняў адносілі Віцебскую, Магілёўскую, Мінскую і Смаленскую губерні, да літоўскіх губерняў –
Гродзенскую, Віленскую і Ковенскую губерні. Яшчэ ў сакавіку 1918 г., калі
падпісваўся дагавор паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, сучасны Брэст меў
назву “Брэст-Літоўскі”. І толькі ў першай палове ХХ ст. назва “Беларусь”
распаўсюдзілася на ўсю беларускую этнічную тэрыторыю, а ранейшая назва
“Літва” канчаткова замацавалася за тэрыторыяй літоўскіх правінцый
Аўкштайціі і Жэмайціі і выйшла з ужытку ў дачыненні да беларускай этнічнай
тэрыторыі.
Такім чынам, на працягу ХІХ – пачатку ХХ ст. тэрмін “Белая Русь”
пашырыўся на ўсю беларускую этнічную тэрыторыю і набыў сучаснае
гучанне – “Беларусь”.