Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВСЕ / история беларуси учебник.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.05.2024
Размер:
1.03 Mб
Скачать

§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.

Роля і значэнне дзейнасці палітычных партый і арганізацый

камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку

У пачатку і сярэдзіне 20-х гадоў сацыяльная і нацыянальная барацьба

характарызавалася не толькі эканамічнымі забастоўкамі і антыўрадавымі

дэманстрацыямі, але і праявамі ўзброеных выступленняў у форме

партызанскага руху. У барацьбе прымалі ўдзел працоўныя гарадоў і вёсак, сельская інтэлігенцыя. Гэта былі людзі розных палітычных поглядаў – ад

камуністаў да нацыянал-дэмакратаў. Там, дзе кіравалі партызанскімі атрадамі

камуністы, рух насіў ярка акрэслены антыпамешчыцкі, класавы характар.

А там, дзе задавалі тон людзі з нацыяналістычнымі настроямі, партызанская

барацьба насіла антыпольскі напрамак. Такое назіралася на Гродзеншчыне і

Беласточчыне. На Віленшчыне, Палессі, Навагрудчыне дзякуючы кіраўніцтву

такіх камуністаў, як К.П. Арлоўскі, С.А. Ваўпшасаў, В.З. Корж і іншыя, партызанская барацьба набыла шырокі размах. Агульная колькасць партызан

налічвала 5–6 тыс. У 1924–1925 гг. было праведзена каля 300 баявых аперацый.

Польскія ўлады вымушаны былі ўвесці надзвычайнае становішча ў краі, каб

рэпрэсіямі і тэрорам ліквідаваць гэты рух.

Ва ўзмацненні сацыяльнага і нацыянальна-вызваленчага руху значную

ролю адыгралі партыі і арганізацыі камуністычнага і нацыянальна-

дэмакратычнага напрамку. Сярод іх галоўнае месца займала Камуністычная

партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). Яна была створана ў кастрычніку 1923 г.

Нягледзячы на нелегальны характар работы, рады партыі пашыраліся. У 1923 г.

яна налічвала 523 камуністы, у 1928 г. – 3 тыс., у 1934 г. – 4 тыс. Акрамя таго, каля 3 тыс. членаў партыі знаходзілася пастаянна ў турмах. Друкаванымі

органамі ЦК КПЗБ былі газета “Чырвоны сцяг” і часопіс “Бальшавік”. У розныя

гады ЦК КПЗБ выдаваў на беларускай, польскай, рускай і яўрэйскай мовах

газеты “Партработнік”, “Да барацьбы”, “Весткі з СССР”, “Куйце зброю”,

“Голас салдата”, “Чырвоны сцяг” і інш.

КПЗБ была часткай Кампартыі Польшчы на правах тэрытарыяльнай

нацыянальнай арганізацыі, таму яна не мела сваёй праграмы і статута, а

кіравалася дакументамі КПП. Такая ж сітуацыя была і ў Камуністычнага саюза

моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ), які з’яўляўся аўтаномнай арганізацыяй

камсамола Польшчы. Створаны КСМЗБ у студзені 1924 г. ўвесь час заставаўся

верным і надзейным памочнікам КПЗБ, яе рэзервам. Да 4 тыс. чалавек

аб’ядноўваў камсамол Заходняй Беларусі, пераважна сялянскую моладзь.

КПЗБ і КСМЗБ аказвалі моцны ўплыў на розныя масавыя арганізацыі

дэмакратычнага і нацыянальна-вызваленчага напрамку. Асабліва значным

поспехам было кіраўніцтва масавай легальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай

арганізацыяй Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ), створанай у 1925 г.

Яе праграма мела наступныя патрабаванні: самавызначэнне Заходняй Беларусі, аб’яднанне яе з БССР, стварэнне сялянска-рабочага ўрада, канфіскацыя

памешчыцкіх і царкоўных зямель, пераход іх ва ўласнасць дзяржавы, падзел

зямель без выкупу паміж малазямельнымі сялянамі і парабкамі, ліквідацыя

асадніцтва, 8-гадзінны працоўны дзень, нацыянальная роўнасць і навучанне на

роднай мове, свабода сумлення, аддзяленне царквы ад дзяржавы і іншыя

патрабаванні. Галоўным сродкам вызвалення працоўных была абвешчана

адкрытая барацьба з эксплуататарамі на аснове саюзу рабочых і сялян. БСРГ

праводзіла мітынгі, дэманстрацыі, выступленні сялян супраць абшарнікаў, кулакоў і асаднікаў, падатковага ўціску і аграрнай палітыкі польскіх улад, за

вызваленне палітычных вязняў, за стварэнне беларускіх школ і інш.

ЦК Грамады выдаваў газеты, якія па прычыне праследавання ўладамі часта

закрываліся, таму выходзілі пад новымі назвамі: “Жыццё беларуса”,

“Беларуская ніва”, “Беларуская справа”, “Народная справа”, “Наша справа”,

“Наш голас”, “Наша воля”, “Народны звон”. Выходзіў таксама сатырычны

часопіс “Маланка”.

У студзені 1927 г. Грамада аб’ядноўвала больш за 2 тыс. суполак, у якіх

налічвалася каля 120 тыс. чалавек, дзейнічала 18 павятовых камітэтаў БСРГ.

Бурны рост Грамады, яе поспехі ў кіраўніцтве барацьбой працоўных супраць

эканамічнага, нацыянальнага і палітычнага прыгнёту непакоілі памешчыкаў, асаднікаў і акупацыйныя ўлады. Паліцыя і дэфензіва нават дазволеныя

вышэйшымі ўладамі з’езды, мітынгі і нарады разганяла, а іх удзельнікаў збівала

і арыштоўвала.

У студзені 1927 г. улады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Па

ўсім краі прайшлі масавыя арышты яе актывістаў. Грамада была забаронена

афіцыйна, больш за 400 яе кіраўнікоў і актывістаў прыцягнуты да судовай

адказнасці. У 1927–1929 гг. адбываліся судовыя працэсы над членамі БСРГ.

Пасля разгрому Грамады яе традыцыі былі прадоўжаны сфарміраванай

пры ўдзеле КПЗБ новай арганізацыяй – “Змаганне за інтарэсы сялян і рабочых”.

Палітычная платформа “Змагання” вылучала ў першую чаргу дэмакратычныя

патрабаванні: спыненне нацыянальнага прыгнёту, паланізацыі, палітыкі

мілітарызацыі, фашызацыі грамадскага жыцця, палітычнага тэрору, падпісанне

Польшчай Дагавора з СССР аб ненападзенні, увядзенне 8-гадзіннага

працоўнага дня і інш. Праграмныя мэты ўключалі і рэвалюцыйныя

патрабаванні: нацыяналізацыю фабрык і заводаў, аб’яднанне беларускіх зямель

у рэспубліку рабочых і сялян, г. зн. уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

Польскія ўлады чынілі розныя перашкоды для стварэння сеткі гурткоў на

месцах, а таксама ажыццяўлялі жорсткі ўціск на перыядычныя выданні

“Змагання”. 30 студзеня 1930 г. паліцыя правяла масавыя арышты актывістаў

“Змагання”, ліквідавала цэнтральны і павятовыя сакратарыяты. Гродзенскі

акруговы суд восенню 1930 г. асудзіў лідэраў гэтай арганізацыі да 8 гадоў

турмы.

Важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі адыграла

культурна-асветная арганізацыя – Таварыства беларускай школы (ТБШ), створаная ў 1921 г. з адзінай мэтай: “распаўсюджваць і дапамагаць асвеце сярод

беларусаў, пашыраць беларускія школы і беларускую асвету наогул”. Так

сказана ў статуце ТБШ.

За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў

насельніцтва Заходняй Беларусі. Аб гэтым сведчыць тое, што да пачатку 30-х

гадоў яна стала масавай прагрэсіўнай культурна-асветнай арганізацыяй і

налічвала каля 500 гурткоў і 30 тыс. актывістаў. ТБШ змагалася за

пісьменнасць насельніцтва, за беларускія школы, стварала бібліятэкі, хаты-

чытальні, арганізоўвала мастацкую самадзейнасць, выдавала падручнікі, песеннікі. Мясцовыя аддзелы ТБШ стваралі драматычныя гурткі, якія актыўна

працавалі сярод насельніцтва.

Заслуга ТБШ была не толькі ў асветніцкай ролі, але і ў тым, што яна

падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту

значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі. Гэта – грамадскі дзеяч

Браніслаў Тарашкевіч, музыкант і кіраўнік народнага хору Рыгор Шырма, паэты Яўген Скурко (Максім Танк) і Валянцін Таўлай, пісьменнік Піліп

Пестрак і многія іншыя.

У канцы 20 – пачатку 30-х гадоў адбыліся значныя палітычныя і

эканамічныя змены на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Па-першае, набіраў сілу

прафашысцкі рэжым “санацыі”, альбо санацыйны рэжым (ад лацінскага слова

“аздараўленне”), устаноўлены Ю. Пілсудскім у маі 1926 г. пасля дзяржаўнага

перавароту. Па-другое, слабая эканоміка Польшчы цяжка пераносіла

ўсеагульны эканамічны крызіс 1929–1933 гг., вынікі якога ляглі на плечы

працоўных. Толькі на тэрыторыі Заходняй Беларусі прадукцыя прамысловасці

скарацілася на 30–40 %, што зрабіла часткова ці поўнасцю беспрацоўнымі

амаль палову рабочых. Па-трэцяе, нямала шкоды нацыянальна-вызваленчаму

руху нанесла сектанцкая дагматычная палітыка КПЗБ.

Соседние файлы в папке ВСЕ