![](/user_photo/_userpic.png)
- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
Пасля паспяховага ліпеньскага (1920) наступлення Чырвонай Арміі, калі
ўся тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад польскіх захопнікаў, практычна
пыўстала пытанне пра аднаўленне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Але
сярод кіраўніцтва Літбела па-ранейшаму не было адзінай думкі па гэтым
пытанні. Члены ЦК КП(б) ЛіБ В. Кнорын, М. Калмановіч, Р. Пікель, І. Рэйнгольд і іншыя, якія ў 1918 г. падзялялі пазіцыю А. Мяснікова, і цяпер не
лічылі неабходным ствараць суверэнную Беларускую Савецкую Рэспубліку.
Яны абмяжоўваліся наданнем беларусам культурна-нацыянальнай аўтаноміі ў
межах Мінскай губерні, якая павінна была ўвайсці ў склад РСФСР як
адміністрацыйная адзінка. Яны не ўлічвалі настрою беларускага народа, які
хацеў аднавіць сваю дзяржаўнасць. Па-ранейшаму рашэнне “беларускага
пытання” яны ставілі ў залежнасць ад вынікаў сусветнай рэвалюцыі. Гэтай
ідэяй кіраваліся тады многія партыйныя дзеячы.
Другая частка членаў ЦК КП(б) ЛіБ на чале з А. Чарвяковым настойліва
патрабавала ад ЦК РКП(б) тэрмінова разгледзець беларускае пытанне. У маі
1920 г. па ініцыятыве А. Чарвякова, які ўзначальваў савецкі аддзел
Рэўваенсавета Заходняга фронту, праходзілі нарады камуністаў-беларусаў з
абмеркаваннем аднаго і таго ж пытання: “Аб аднаўленні савецкай улады і
самавызначэнні Беларусі”.
Нарэшце, улічваючы настрой працоўных мас, ЦК КП(б) ЛіБ 6 ліпеня
1920 г., калі Чырвоная Армія перайшла ў наступленне, выказаўся за аднаўленне
беларускай савецкай дзяржаўнасці.
Тым часам Чырвоная Армія працягвала наступленне.
12 ліпеня 1920 г. у Маскве быў падпісаны дагавор паміж Літвой (сталіца –
г. Коўна) і РСФСР. Разлічваючы на перамогу савецкай улады ў Літве і яе
магчымыя сутыкненні з Польшчай, урад РСФСР пайшоў на тое, каб уключыць
частку тэрыторый з гарадамі Гродна, Шчучын, Ашмяны, Смаргонь, Браслаў у
межы Літвы. Віленскі край з Вільняй таксама быў прызнаны часткай Літвы.
У сувязі з падпісаннем гэтага дагавора юрыдычна перастала існаваць Літоўска-
Беларуская ССР. Пачалася практычная работа па аднаўленні беларускай
дзяржаўнасці. 30 ліпеня 1920 г. замест Мінскага губрэўкома быў створаны
Ваенрэўком Беларускай Рэспублікі. У яго ўвайшлі А. Чарвякоў – старшыня,
В. Кнорын – намеснік старшыні, І. Адамовіч – намеснік старшыні па ваенных
справах. Членамі рэўкома таксама з’яўляліся У. Ігнатоўскі, А. Вайнштэйн і інш.
Белваенрэўком з’яўляўся часовым органам улады на вызваленай ад інтэрвентаў
тэрыторыі Беларусі.
Вельмі складаным было тэрытарыяльнае пытанне адноўленай рэспублікі.
Канкрэтна яе межы не былі вызначаны. І зрабіць гэта было вельмі цяжка.
У ліпені 1920 г., калі Чырвоная Армія паступова прасоўвалася на захад, з’явілася рэальная магчымасць аднавіць рэспубліку ў тых межах, якія былі
вызначаны камісіяй І з’езда КП(б)Б. Але і ў дадзеным выпадку зрабіць гэта
было немагчыма. У выніку вельмі цяжкіх унутраных і знешнепалітычных
абставін, паражэння Чырвонай Арміі на Заходнім фронце Беларуская
Рэспубліка аднаўлялася ў межах адной Мінскай губерні, а дакладней, толькі 6
яе паветаў. На іх тэрыторыі налічвалася 1 млн 635 тыс. жыхароў. Беларускія
эсэры адмовіліся падпісаць “Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай
Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь”, хоць спачатку выказаліся ў яе
падтрымку. Яны прапанавалі пашырыць тэрыторыю рэспублікі да яе
этнаграфічных межаў. Акрамя таго, яны патрабавалі склікаць Усебеларускі
працоўны кангрэс для вырашэння пытання аб дзяржаўным будаўніцтве
Беларусі, сфарміраваць кааліцыйны ўрад з прадстаўнікоў усіх партый
нацыянальнай дэмакратыі, утварыць беларускае войска, забяспечыць поўную
незалежнасць Беларусі ад Расіі, абвясціць беларускую мову дзяржаўнай.
ЦК КП(б) ЛіБ адхіліў гэтыя патрабаванні. Тады ЦК БПС-Р вывеў сваіх
прадстаўнікоў з Белваенрэўкома і заявіў, што партыя эсэраў абараняе інтарэсы
сялянства і працоўнай беларускай інтэлігенцыі і не падзяляе бальшавіцкую
пазіцыю па праблеме дзяржаўнай улады на Беларусі.
У лістападзе–снежні 1920 г. на Беларусі прайшлі выбары ў сельскія, валасныя, павятовыя і гарадскія Саветы. Рэўкомы былі скасаваны. У склад
Саветаў увайшлі ў асноўным бальшавікі. Пры Саветах утварыліся камісіі, якія
пад кіраўніцтвам партыйных арганізацый праводзілі чыстку савецкіх устаноў ад
“класава-варожых элементаў”. 13–17 снежня 1920 г. адбыўся ІІ Усебеларускі
з’езд Саветаў. З’езд абраў ЦВК БССР і звярнуўся да працоўных Беларусі з
заклікам накіраваць усе сілы на аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі.