- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
рэвалюцыі. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.). Мяцеж польскага
корпуса пад камандаваннем генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага
Пад уплывам Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі нацыянальны рух
падзяліўся на дзве асноўныя часткі. Адна падтрымлівала рэвалюцыю, другая
выступала супраць Кастрычніка. Розныя пазіцыі беларускага нацыянальнага
руху ў адносінах да Кастрычніцкай рэвалюцыі былі абумоўлены яго
сацыяльнай неаднароднасцю, вострымі супярэчнасцямі паміж рознымі
сацыяльнымі пластамі гэтага руху. Вядучай палітычнай сілай у грамадстве
стала партыя бальшавікоў. На Беларусі і на Заходнім фронце гэта выявілася ў
тым, што больш за палову (51,4 %) усіх выбаршчыкаў ва Устаноўчы сход
(лістапад 1917 г.) аддалі галасы кандыдатам партыі бальшавікоў, 43 %
дэпутацкіх месц было аддадзена эсэрам. У іх ліку значную ўдзельную вагу
складалі левыя эсэры, якія ўступілі потым у блок з бальшавікамі. За кадэтаў і
іншыя буржуазныя партыі галасавала каля 5 % выбаршчыкаў. І гэта пры тых
умовах, што выбары рыхтаваліся пры Часовым буржуазным урадзе.
Найбольш уплывовай нацыянальнай партыяй заставалася Беларуская
сацыялістычная грамада (БСГ). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі раскол гэтай
партыі на памяркоўных, прыхільнікаў рэфармісцкага шляху, і левых радыкалаў, прыхільнікаў бальшавіцкага кірунку, паглыбіўся. Акрамя таго, многія дзеячы
БСГ схіляліся да ідэі дзяржаўнага адасаблення Беларусі ад Расіі, што, на іх
думку, магло засцерагчы бацькаўшчыну ад знішчэння. Гэтыя настроі выразна
выявіліся на ІІІ з’ездзе БСГ (кастрычнік 1917 г.). З’езд прыняў новую праграму
і абраў ЦК на чале з Я. Дылам. У склад ЦК увайшлі вядомыя беларускія дзеячы
А. Прушынскі (А. Гарун), А. Смоліч, В. Адамовіч, П. Бадунова, Я. Варонка, З. Жылуновіч, Я. Мамонька, С. Рак-Міхайлоўскі, Б. Тарашкевіч і інш. З-за
адсутнасці адзінства БСГ не выпрацавала агульнапартыйнай лініі ў адносінах
да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Памяркоўныя лідэры Грамады ўспрынялі
рэвалюцыю як “праяву анархіі, у віхуры якой загінуць справа вольнасці і
нацыянальных правоў беларускага народа”. Петраградская арганізацыя БСГ, ухіліўшыся ад прамой ацэнкі рэвалюцыі, выказалася за фарміраванне
“аднароднага сацыялістычнага ўрада”.
Асноўныя нацыянальныя партыі ў гэты час гуртаваліся вакол Цэнтральнай
беларускай рады, якая з кастрычніка 1917
г. стала называцца Вялікай
беларускай радай (ВБР).
27 кастрычніка 1917 г. Вялікая беларуская рада звярнулася да беларускага
народа з “Граматай”. Гэты дакумент падпісалі акрамя Вялікай рады Беларускі
выканаўчы камітэт Заходняга фронту, Беларуская сацыялістычная грамада, Беларуская народная партыя сацыялістаў і інш.
Палітычная праграма ВБР прадугледжвала: абвяшчэнне Беларускай
дэмакратычнай рэспублікі, “спаянай з Велікаросіяй і іншымі суседнімі
рэспублікамі Расіі на аснове федэрацыі”; наданне ўсёй улады на Беларусі
краявой радзе, выбранай усеагульным, роўным, тайным галасаваннем; уключэнне ў кампетэнцыю вышэйшага заканадаўчага органа Расійскай
дэмакратычнай
федэратыўнай
рэспублікі
пытанняў
уседзяржаўнага
будаўніцтва, міжнародных зносін і гандлёвых дагавораў з іншаземнымі
дзяржавамі; выданне мясцовых законаў; развіццё, распрацоўка і прымяненне да
мясцовых умоў законаў, выдадзеных вышэйшым заканадаўчым органам
Расійскай дэмакратычнай рэспублікі; вышэйшае распараджэнне зямельным, водным і лясным багаццем Беларусі; аднясенне пытанняў народнай адукацыі і
культурнага будаўніцтва і іншых да кампетэнцыі краявой рады.
Са змяненнем палітычных умоў паступова праходзіла пераарыентацыя ў
беларускім нацыянальным руху. Калі пасля Лютаўскай рэвалюцыі ўсе
беларускія нацыянальныя партыі, і ў першую чаргу Цэнтральная беларуская
рада, патрабавалі краявой аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай
рэспублікі, то ўжо пасля Кастрычніка іх барацьба разгортвалася пад лозунгам
“поўнага нацыянальнага самавызначэння”.
Для ўстанаўлення ўлады, “выбранай самім народам беларускім”, ВБР
абвясціла аб скліканні ў Мінску з’езда прадстаўнікоў усяго беларускага народа.
З’езд адкрыўся 15 снежня 1917 г. Для яго работы быў выбраны кіруючы
орган – Савет старэйшын з’езда. На з’ездзе прысутнічалі 1872 дэлегаты (з іх
1167 мелі рашаючы голас, 705 – дарадчы). Большасць з іх прадстаўлялі
валасныя, павятовыя і губернскія земствы, зямельныя камітэты, настаўніцкія
арганізацыі і інш. У палітычных адносінах гэта былі галоўным чынам эсэры і
члены БСГ. У сацыяльным плане сярод дэлегатаў пераважалі прадстаўнікі
заможнага і сярэдняга сялянства, сярэдніх і ніжэйшых пластоў інтэлігенцыі, чыноўнікі.
Па сваёй палітычнай накіраванасці дэлегаты падзяляліся на тры групоўкі: правых, левых і цэнтрыстаў. Цэнтрысцкі накірунак прадстаўлялі дэлегаты БСГ.
У ходзе работы з’езда да іх далучылася значная частка правых эсэраў і т. зв.
група “беспартыйных”. Левы накірунак аб’яднаў у асноўным левых эсэраў і
быў нешматлікім. Правае крыло ўключала прадстаўнікоў розных буржуазных
нацыяналістычных, а таксама клерыкальных і памешчыцкіх арганізацый.
Дэлегаты з’езда паспелі прыняць толькі першы пункт рэзалюцыі, які быў
вырашальным у лёсе з’езда і яго дэлегатаў. У ім гаварылася: “Усебеларускі
з’езд пастанаўляе: тэрмінова ўтварыць са свайго складу орган краявой улады –
Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, які часова
становіцца на чале кіравання краем, уступаючы ў афіцыйныя адносіны з
цэнтральнай уладай, адказнай перад Саветам рабочых, салдацкіх і сялянскіх
дэпутатаў”.
Гэта рашэнне з’езда СНК Заходняй вобласці і фронту расцаніў як
контррэвалюцыйную спробу звяржэння ўстаноўленага ў выніку перамогі
Кастрычніцкай рэвалюцыі грамадскага і дзяржаўнага ладу. Таму ноччу
18 снежня 1917 г. з’езд быў разагнаны, прэзідыум і шэраг дэлегатаў арыштаваны
(усяго 27 чалавек). Пасля разгону з’езда Савет старэйшын аб’явіў сябе Саветам
з’езда. На сваім першым закрытым пасяджэнні 18 снежня 1917 г. Савет з’езда
пастанавіў: 1) лічыць І Усебеларускі з’езд гвалтоўна разагнаным; 2) Савет з’езда
прызнаць выканаўчым органам з’езда, абавязаць яго праводзіць у жыццё ўсе
яго рашэнні і пастановы; 3) папоўніць Савет з’езда дэлегатамі ад зямляцтваў і
іншых груп, якія дэлегавалі сваіх прадстаўнікоў са з’езда ў Савет, і даць ім
права адклікання і кааптацыі. Савет з’езда прыняў пастанову спыніць дзейнасць
усіх нацыянальных фарміраванняў і перадаць іх справы і маёмасць Савету, а таксама склікаць ІІ Усебеларускі з’езд. Быў створаны выканком Савета.
СНК Заходняй вобласці і фронту ў паведамленні “Аб роспуску
нацыяналістычнага беларускага з’езда” 20 снежня 1917 г. адзначаў, што з’езд
выказаўся за савецкую ўладу і прызнаў яе ў Расіі, але не прызнаў гэтай улады ў
Заходняй вобласці і на фронце. У звароце да беларускага народа 30 студзеня
1918 г. СНК Заходняй вобласці і фронту заявіў, што беларускі з’езд быў
скліканы беларускімі кадэтамі, прадстаўнікамі буржуазіі і тых палітычных
партый, якія жадалі выкарыстаць цемру і невуцтва народных мас для звяржэння
народнай савецкай улады.
Абласное кіраўніцтва ўспрымала патрабаванне аб самавызначэнні Беларусі
як антысавецкае, контррэвалюцыйнае.
У гісторыі беларускага народа Усебеларускі з’езд стаў важнай гістарычнай
падзеяй. У той жа час з’езд выявіў і рознагалоссе, якое існавала ў беларускім
нацыянальным руху пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.
У снежні 1917 г. – студзені 1918 г. на тэрыторыі Беларусі адбылася яшчэ
адна падзея – мяцеж польскага корпуса пад камандаваннем генерала
Ю. Доўбар-Мусніцкага.
Корпус польскіх легіянераў быў сфарміраваны яшчэ да Кастрычніцкай
рэвалюцыі. Улічваючы класавы склад польскай дывізіі, асабісты настрой
камандавання, моцную дысцыпліну, Часовы ўрад вырашыў выкарыстаць яго
для барацьбы з рэвалюцыйнымі выступленнямі працоўных. Польскія часці былі
размешчаны ў раёне Віцебска–Мінска–Жлобіна і разгорнуты ў корпус.
Вярхоўны галоўнакамандуючы Л. Карнілаў назначыў генерал-лейтэнанта
Ю. Доўбар-Мусніцкага камандуючым польскім корпусам.
12 студзеня 1918 г. польскія легіянеры пачалі ваеныя дзеянні супраць
савецкай улады. Былі захоплены Рагачоў, Бабруйск і шэраг іншых населеных
пунктаў. Часці Ю. Доўбар-Мусніцкага вялі наступленне ў двух напрамках: на
Мінск і Магілёў. Перад польскай дывізіяй была пастаўлена задача захапіць
Магілёў і ліквідаваць рэвалюцыйную Стаўку, 2-я кавалерыйская дывізія
павінна была захапіць Мінск, а 3-я – Жлобін. Тым самым контррэвалюцыя
разлічвала нанесці ўдар па стратэгічных цэнтрах на Беларусі і адрэзаць іх ад
Расіі.
У пачатку лютага савецкія войскі перайшлі ў наступленне ў раёне
Жлобіна. Не вытрымаўшы націску, польская дывізія пачала адступаць на
Бабруйск да цэнтра контррэвалюцыйнага мяцяжу, дзе была акружана і разбіта.
Такім чынам, першы пасля Кастрычніка 1917 г. пажар вайны на Беларусі
быў патушаны.