Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВСЕ / история беларуси учебник.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.05.2024
Размер:
1.03 Mб
Скачать

§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі

Важнае месца ў міжнароднай дзейнасці БССР займала развіццё

эканамічных сувязей з замежнымі краінамі. Гаворачы аб гэтым, неабходна

ўлічваць геапалітычнае становішча Беларусі. Праз яе тэрыторыю праходзілі

шляхі зносін з Усходу на Захад і з Поўначы на Поўдзень. Шырокая сетка

аўтамабільных, чыгуначных, паветраных, водных шляхоў зносін давала

магчымасць ёй весці рознабаковае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва як з

былымі рэспублікамі СССР, так і з еўрапейскімі краінамі.

Беларусь, як і іншыя саюзныя рэспублікі былога СССР, не мела

самастойнага выхаду за мяжу ў эканамічных адносінах. Рэалізацыяй тавараў,

вырабленых на экспарт прадпрыемствамі рэспублікі, займаліся Міністэрства

замежнага гандлю СССР і яго знешнегандлёвыя аб’яднанні. Беларусь

выступала ў якасці пастаўшчыка тавараў па заказах гэтых ведамстваў.

Уступленне ў ААН, развіццё эканомікі ў пасляваенны перыяд дазволілі

Беларусі выйсці на шлях шырокага эканамічнага супрацоўніцтва з

сацыялістычнымі, капіталістычнымі і развіваючыміся краінамі.

У студзені 1949 г. быў створаны Савет Эканамічнай Узаемадапамогі (СЭУ).

У яго ўвайшлі СССР, Польшча, Балгарыя, Венгрыя і іншыя краіны Усходняй

Еўропы. Пазней далучыліся ГДР, Куба, В’етнам. Галоўнай мэтай дзейнасці

СЭУ з’яўлялася развіццё эканамічнага супрацоўніцтва, абмен вытворчым

вопытам, перадача навукова-тэхнічнай інфармацыі, прамысловая кааперацыя, пашырэнне эканамічнай інтэграцыі ў розных галінах вытворчасці і г.д.

З гэтага моманту пачынаецца новы перыяд знешнеэканамічных адносін

Беларусі з замежнымі краінамі. Эканоміка рэспублікі як састаўная частка

адзінага гаспадарчага комплексу СССР была ўключана ў знешнеэканамічныя

сувязі з рознымі краінамі свету.

У 1952 г. у Мінску было створана аддзяленне Усесаюзнай гандлёвай

палаты, праз якое ажыццяўлялася мэтанакіраваная палітыка ў галіне

знешнеэканамічных адносін.

Павялічыліся пастаўкі машын і прамысловага абсталявання з рэспублікі

перш за ўсё сацыялістычным краінам Еўропы. Вялікім попытам карысталася

прадукцыя

такіх

прадпрыемстваў,

як

МАЗ,

МТЗ,

Гомсельмаш,

станкабудаўнічых заводаў Мінска, Віцебска і інш. На долю краін СЭУ

прыпадала звыш 2/3 экспартных паставак з БССР.

У другой палове 50-х гадоў прадукцыя больш за 120 прадпрыемстваў

рэспублікі пастаўлялася на экспарт. Значна пашыраліся пастаўкі аўтамабіляў, самазвалаў,

трактароў,

металарэзных

станкоў,

снегаачышчальнікаў,

падшыпнікаў, электраабсталявання, радыётэхнікі, швейных вырабаў. Галоўнае

месца ў структуры экспарту займалі вырабы машынабудавання і

металаапрацоўкі, якія павялічыліся амаль у 3 разы.

Беларусь не толькі пастаўляла вырабы на экспарт, але і атрымлівала

імпартную прадукцыю. Перш за ўсё гэта былі сельскагаспадарчая тэхніка, сродкі транспарту і сувязі, медыцынская абсталяванне, прамысловыя і

харчовыя тавары, сыравіна для лёгкай і харчовай прамысловасці. У 50-х гадах

Беларусь атрымлівала з Егіпта, Сірыі, Ірана, Афганістана, Пакістана

баваўняную сыравіну, з Індыі, Марока, Аргенціны, Уругвая – воўну і

шарсцяное прадзіва, з Інданезіі і Малайзіі – натуральны каўчук, з Ганы, Нігерыі, Бразіліі, Эквадора – сыравіну для кандытарскай прамысловасці і г.д.

У другой палове 60-х годоў павялічваецца аб’ём гандлёвых паставак

беларускіх тавараў у капіталістычныя краіны, асабліва па доўгатэрміновых

пагадненнях. Значным попытам карысталіся металаапрацоўчыя станкі, якія

набывалі фірмы 14 капіталістычных краін, у тым ліку Англіі, ФРГ, Аўстрыі, Японіі, Даніі і інш. Экспарт трактароў павялічыўся больш чым утрая. Яны

пастаўляліся ў 11 капіталістычных краін. Сярод іх былі Канада, Фінляндыя, Швецыя і інш.

У 70-я гады эканоміка Беларусі ўсё больш і больш інтэгрыравалася не

толькі ў агульнасаюзную, але і ў эканоміку сацыялістычных еўрапейскіх краін.

Рэспубліка з’яўлялася актыўным удзельнікам стварэння адзінай энергетычнай

сістэмы “Мір”, будаўніцтва нафтаправода “Дружба”, газаправода ў Заходнюю

Еўропу. З Беларусі ў сацыялістычныя краіны пастаўляліся навейшае

абсталяванне для будаўніцтва энергетычных аб’ектаў, прадпрыемстваў

металургічнай і металаапрацоўчай галін прамысловасці, мінеральныя ўгнаенні, тавары народнага спажывання і г.д.

Вучоныя, канструктары, інжынеры і тэхнікі рэспублікі разам са

спецыялістамі шэрагу сацыялістычных краін прынялі ўдзел у распрацоўцы і

асваенні адзінай еўрапейскай сістэмы сродкаў вылічальнай тэхнікі. Асноўнымі

ўдзельнікамі гэтай працы з’яўляліся калектывы Мінскага завода вылічальнай

тэхнікі імя С. Арджанікідзе, інстытутаў электронна-вылічальнай тэхнікі і

матэматыкі АН БССР, Мінскага радыётэхнічнага інстытута. Вынікам сумеснай

працы з’явілася цэлае пакаленне электронна-вылічальных машын сямейства

ЕС.

У пачатку 70-х гадоў на долю беларускага экспарту ў сацыялістычныя

краіны прыпадала: электронна-вылічальных машын – 91%, матацыклаў – 88, металарэжучых станкоў – 70, грузавых аўтамабіляў – 56, трактароў – 54%.

Усяго больш за 300 прадпрыемстваў Беларусі пастаўлялі сваю прадукцыю

прыкладна ў 100 краін свету.

Больш за 80% экспарту ў развіваючыяся краіны прыпадала на стварэнне і

развіццё іх нацыянальнай прамысловасці і звязаных з ёй галін вытворчасці.

Таму ў беларускім экспарце значнае месца займалі пастаўкі тэхналагічнага

абсталявання, прыбораў, вузлоў для будаўніцтва і аснашчэння новых

прадпрыемстваў.

Беларусь з’яўлялася надзейным рынкам збыту тавараў з развіваючыхся

краін. Толькі ў 1978 г. імпарт з краін Азіі і Афрыкі склаў больш за 9% ад

агульнага імпартнага аб’ёму. У рэспубліку паступалі тавары з 23 развіваючыхся

краін.

Для паскарэння тэхнічнага прагрэсу ў прамысловасці, іншых галінах

гаспадаркі важнае значэнне мелі знешнегандлёвыя і тэхніка-эканамічныя сувязі

з развітымі капіталістычнымі краінамі. У 1970–1980 гг. на іх долю прыпадала

22,5% усіх экспартных паставак рэспублікі. Пашырэнню такога супрацоўніцтва

спрыяў даволі высокі ўзровень эканамічнага развіцця рэспублікі. Сярод іншых

рэспублік былога Саюза ССР Беларусь займала 1-е месца па вытворчасці

сіласаўборачных камбайнаў і калійных угнаенняў, 2-е – грузавых аўтамабіляў, хімічных валокнаў, матацыклаў, наручных гадзіннікаў, 3-е – мінеральных

угнаенняў, металарэзных станкоў, трактароў, шкла, панчошна-трыкатажных

вырабаў, тэлевізараў, мэблі і іншых тавараў. Таму невыпадкова, што

прадметамі экспарту ў капіталістычныя краіны, у тым ліку і развітыя,

з’яўляліся перш за ўсё трактары, аўтамабілі, бульдозеры, скрэперы, халадзільнікі, станкі-паўаўтаматы, гадзіннікі, азотныя і калійныя ўгнаенні і г.д.

Каля паловы экспарту прыпадала на долю машынабудавання – вядучай галіны

прамысловасці рэспублікі.

У сваю чаргу, на Беларусі шырока выкарыстоўваліся тэхнічныя вырабы з

развітых капіталістычных краін. Абсталяваннем, якое пастаўлялася з Англіі, Францыі, ФРГ, Італіі, іншых краін, забяспечваліся прадпрыемствы хімічнай, радыётэхнічнай, лёгкай, харчовай прамысловасці. Сярод іх былі Полацкі і

Мазырскі нафтаперапрацоўчыя заводы; Гомельскі, Гродзенскі хімічныя

камбінаты; Магілёўскі завод сінтэтычнага валакна, Мінскі завод халадзільнікаў, шэраг мясакамбінатаў і малочных заводаў. Увозіліся і тавары шырокага

ўжытку.

Развіццю эканамічных адносін Беларусі з рознымі краінамі свету спрыяла

тое, што яна актыўна ўдзельнічала ў рабоце шматлікіх міжнародных

арганізацый – Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), Эканамічнай камісіі для

Еўропы (ЭКЕ), яе камітэтаў па сельскай гаспадарцы, лесаматэрыялах, электраэнергіі, жыллёвым будаўніцтве, Міжнароднага саюза электрасувязі

(МСЭ), Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) і інш.

У 1960 г. Беларусь далучылася да канвенцыі 1928 г. аб міжнародных

выстаўках. З гэтага моманту яна прымала актыўны ўдзел у рабоце

Міжнароднага бюро выставак, адказвала за арганізацыю іх на Беларусі. Толькі

ў 60-х гадах у Мінску было праведзена звыш 30 самых разнастайных выставак.

У 70–80-х гадах Беларусь з’яўлялася месцам правядзення спецыялізаваных

міжнародных выставак, што сведчыла аб прызнанні яе ўкладу ў тую або іншую

галіну навукі і тэхнікі. У Мінску праходзілі выстаўкі: “Бульба-76”,

“Парашковая металургія-73, 77”, “Холад-78”, “Мяспроммаш-79” і інш.

Соседние файлы в папке ВСЕ