Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВСЕ / история беларуси учебник.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.05.2024
Размер:
1.03 Mб
Скачать

§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця

У 80-я гады ХХ ст. у СССР і БССР пачынаюць змяняцца адносіны паміж

дзяржавай і рэлігійнымі канфесіямі. Традыцыйнае супрацьстаянне і

канфрантацыя паступова саступаюць месца талерантнасці і ўзаемнай павазе, супрацоўніцтву і ўзаемаразуменню. Пачынаецца працэс адраджэння царкоўнага

жыцця. З рэлігіяй вернікі звязваюць гарантыю палітычнай і этнаканфесійнай

стабільнасці ў грамадстве, непарушнасць яго духоўнасці і маралі, аднаўленне

нацыянальных звычаяў і традыцый народа.

На тэрыторыі Беларусі аднаўляюцца і будуюцца новыя храмы, адкрываюцца новыя прыходы, павялічваецца колькасць вернікаў. У 2004 г. у

Рэспубліцы Беларусь было зарэгістравана 26 рэлігійных накірункаў. Каля 80 %

вернікаў атаясамліваюць сябе з праваслаўем, каля 10 % – з каталіцызмам, каля

2 % – з пратэстантызмам, 0,3 % – з іудаізмам.

Спецыфіка рэлігійнай сітуацыі ў Беларусі вызначаецца перш-наперш яе

геапалітычным становішчам на мяжы паміж заходняй і ўсходняй

цывілізацыямі, суіснаваннем і пачарговым дамінаваннем праваслаўя і

каталіцызму. Дзяржавы, у склад якіх у розныя гістарычныя перыяды ўваходзіла

тэрыторыя

Беларусі,

заўсёды

характарызаваліся

поліканфесійнасцю.

У Заходняй Беларусі захоўваецца традыцыйна больш высокі ўзровень

рэлігійнасці (каля 70 – 80 % насельніцтва вернікі) і адпаведна значна больш

рэлігійных абшчын, чым ва ўсходніх абласцях. Затое ў 80 – 90-я гг. найбольш

высокі колькасны рост рэлігійных абшчын адбываўся ў Цэнтральнай і

Усходняй Беларусі.

Рэлігійныя арганізацыі Беларусі маюць значныя магчымасці для

распаўсюджання сваіх веравучэнняў. У апошнія 10 гадоў на тэрыторыі Беларусі

выдавалася больш за 100 найменняў перыядычных выданняў, з якіх

17 належаць праваслаўнай царкве, 8 – каталіцкай, 4 – іудзеям, 1 – мусульманам, 73 выданні выпускаюцца новымі рэлігійнымі рухамі. Акрамя таго, на

тэрыторыю рэспублікі з-за мяжы завозілася 256 найменняў рэлігійнай

літаратуры.

Праваслаўная царква. Па колькасці абшчын і вернікаў сярод іншых

рэлігійных аб’яднанняў Беларуская праваслаўная царква займае першае месца.

У 2004 г. яна аб’ядноўвала 1 245 абшчын, 10 епархій, 19 манастыроў. З канца

80 – пачатку 90-х гг. колькасць праваслаўных прыходаў у Беларусі

павялічылася больш чым у 2 разы. У 1985 г. у Мінску быў здадзены ў

эксплуатацыю будынак, у якім памясціўся архірэйскі дом з дамавой царквой

у гонар Сабора беларускіх святых.

У 1989 г. праваслаўнай царкве былі перададзены жаночыя манастыры

Спаса-Ефрасіннеўскі ў Полацку і Раждзяство-Багародзічны ў Гродне. 1 верасня

1989 г. аднавіліся заняткі ў Мінскай духоўнай семінарыі, якая, як і раней, памясцілася ў жыровіцкім Успенскім манастыры. У гэтым жа годзе ў Мінску

пачало работу духоўнае вучылішча для падрыхтоўкі псаломшчыкаў і рэгентаў

царкоўных хораў.

У кастрычніку 1989 г. у межах БССР быў утвораны Беларускі Экзархат.

Мінска-Беларуская епархія, кіраўніком якой з 1978 г. быў мітрапаліт Філарэт

(Вахрамееў), прыпыніла сваё існаванне. Мітрапаліт Філарэт стаў мітрапалітам

Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам Усяе Беларусі. Беларуская

праваслаўная царква арганізацыйна падпарадкавана Маскоўскаму патрыярхату.

У 1992 г. у Мінску, Заслаўі і Полацку адбыліся ўрачыстасці з нагоды

1000-годдзя ўстанаўлення Полацкай кафедры, а ў 1993

г. святкавалася

200-годдзе Мінскай епархіі.

У 1993 г. Сінод Беларускага Экзархата прыняў рашэнне аб адкрыцці

Мінскай духоўнай акадэміі. Сістэму духоўных навучальных устаноў дапоўнілі

створаныя на мяжы ХХ – ХХІ стст. духоўныя вучылішчы ў Віцебску і Слоніме, факультэт тэалогіі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў Мінску (пасля яго

закрыцця – Беларускага дзяржаўнага універсітэта), школа катэхізатараў у

Мінску, рэгенцкая школа пры Мінскім духоўным вучылішчы і школа

царкоўных званароў пры Мінскім епархіяльным упраўленні. У 1996 г. на

мінскім прадпрыемстве “Выдатнае ліццё” пачалі адліваць званы, якія

паступаюць у прыходы і манастыры Беларускага Экзархату.

Сведчаннем непарыўнай сувязі Беларускага Экзархату з Рускай

праваслаўнай царквой з’явіліся візіты ў Беларусь Патрыярха Маскоўскага і

Усяе Русі Алексія ІІ. У час першага візіту ў 1991 г. ён наведаў раёны, якія

пацярпелі ад ядзернай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Алексій ІІ наведаў

Беларусь і ў сувязі са святкаваннем 50-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай

вайне і ў сувязі з 60-годдзем яе пачатку. У час свайго візіту ў 2002 г. Патрыярх

Маскоўскі і Усяе Русі прыняў удзел у святкаванні Жыровіцкай іконы Божай

Мацеры ва Успенскім мужчынскім манастыры і ў цырымоніі адкрыцця

будынка Дома міласэрнасці ў Мінску.

Адраджэнне царкоўнага жыцця ў іншых канфесіях. Да ліку

традыцыйных рэлігій у Беларусі адносіцца другая па колькасці вернікаў

каталіцкая царква. Ва ўмовах дэмакратызацыі грамадства ёй дзяржава

перадала больш за 25 раней закрытых касцёлаў. Цяпер у 4 каталіцкіх епархіях

Беларусі, якія ўзначальвае мітрапаліт кардынал Казімір Свёнтак, аб’яднаны

427 абшчын, дзейнічаюць 359 каталіцкіх храмаў. Падрыхтоўка каталіцкіх

святароў ажыццяўляецца ў семінарыях у Гродне і Пінску.

З пачатку 90-х гг. у Беларусі рабіліся спробы адраджэння уніяцкай

царквы. Гэты працэс звязаны з пошукамі часткай беларускамоўнай інтэлігенцыі

нацыянальнай царквы, у якой богаслужэнне і культ павінны быць звязаны з

нацыянальнай сімволікай, мовай і традыцыямі. У 2004 г. на тэрыторыі Беларусі

было зарэгістравана 13 уніяцкіх абшчын, у кожнай з якіх па 5 – 7 чалавек. Для

падрыхтоўкі прафесійных святароў уніяцкія абшчыны накіроўваюць сваіх

прадстаўнікоў у духоўныя навучальныя ўстановы Ватыкана і Польшчы.

У 1996 г. беларускія уніяты ўрачыста адзначалі 400-гадовы юбілей Брэсцкай

царкоўнай уніі. Сучасныя спробы адраджэння уніяцкай царквы ў Беларусі

большасцю насельніцтва ўспрымаюцца як спроба расколу беларускага

грамадства, экспарту чужой культурнай традыцыі і арганізацыйнай структуры.

У 90-я гады ХХ ст. з 3 да 15 павялічылася колькасць пратэстанцкіх

цячэнняў у Беларусі, а колькасць абшчын – з 288 да 862. Найбольш дынамічна

развіваюцца хрысціяне веры евангельскай, евангельскія хрысціяне-бапцісты і

адвенцісты. Усе пратэстанцкія цячэнні аб’ядноўваюць у Беларусі каля 70 тыс.

актыўных веруючых. Прэсвітараў, прапаведнікаў і рэгентаў рыхтуюць у двух

вышэйшых і двух сярэдніх навучальных установах евангельскіх хрысціян-

бапцістаў і хрысціян веры евангельскай. Выдаецца некалькі часопісаў і газет, дзейнічаюць 307 малітвенных дамоў і 12

дабрачынных місій. Вядучыя

пратэстанцкія арганізацыі карыстаюцца магутнай зарубежнай фінансавай

падтрымкай.

З ХІV ст. на беларускіх землях існуе этнаканфесійная група яўрэяў-іудзеяў.

У 90-я гады ХХ ст. пачало аднаўляцца рэлігійнае жыццё іудзеяў у Рэспубліцы

Беларусь. Сёння тут зарэгістравана 27 іудзейскіх абшчын, якія ў 1993 г.

арганізавалі Іудзейскае рэлігійнае аб’яднанне ў Рэспубліцы Беларусь. Дзейнічае

ў Мінску духоўнае вучылішча (ешыбот), больш за 15 нядзельных школ, яўрэйскія класы ў сярэдніх школах. Пытанні рэлігійнага жыцця асвятляюцца ў

4 яўрэйскіх газетах. З-за адсутнасці мясцовых равінаў абшчыны запрашаюць

прапаведнікаў з ЗША і Ізраіля. Значнай падзеяй ў жыцці беларускіх яўрэяў

стала стварэнне ў 1998 г. Цэнтра яўрэйскай культуры, які ўспрымаецца як цэнтр

адраджэння нацыянальнай культуры з адпаведнымі атрыбутамі (рэстаран

нацыянальнай кухні, магазіны кашэрных прадуктаў і прадметаў рэлігійнага

культа, курсы па вывучэнню іўрыта, гісторыі і традыцый яўрэйскага народа).

На тэрыторыі Беларусі этнаканфесійная група татар-мусульман існуе

з ХІV ст. У 2004 г. ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваны 23 мусульманскія

абшчыны. Яны ўваходзяць у склад створанага ў 1994 г. Мусульманскага

рэлігійнага аб’яднання Рэспублікі Беларусь, кіруючым органам якога

з’яўляецца муфціят на чале з муфціем. З 1991 г. дзейнічае культурна-асветнае

беларускае аб’яднанне татар “Аль-Кітаб”. Праводзяцца акцыі па культурна-

рэлігійнай інтэграцыі татар Беларусі, Літвы, Польшчы і Крыма, захаванню іх

этнічнай самабытнасці, адраджэнню ісламскай рэлігіі і культуры. Пасля

Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі засталася адна мячэць – у Іўі Гродзенскай

вобласці. У 90-я гады ХХ ст. пачалося будаўніцтва і рэстаўрацыя мячэцей у

Слоніме, Навагрудку, Відзах. Ствараецца комплекс мусульманскага культурна-

рэлігійнага цэнтра ў Мінску. У 1997 г. былі праведзены ўрачыстасці з нагоды

600-годдзя з дня афіцыйнай даты з’яўлення на тэрыторыі Беларусі першых

пасяленняў татар.

Нетрадыцыйныя рэлігійныя накірункі і рухі. Яны звязаны галоўным

чынам з буддызмам і індуізмам (хатха-ёга, дзэн-буддызм, агні-ёга, вайшнавы, крышнаіты, брахма кумарыс і інш.). Іх членамі з’яўляецца ў асноўным

вучнёўская моладзь і інтэлігенцыя.

Дзейнасць экстрэмісцкіх і дэструктыўных рэлігійных сект у Рэспубліцы

Беларусь забаронена.

Закон Рэспублікі Беларусь “Аб свабодзе веравызнання і рэлігійных

арганізацыях”. Прававым выражэннем новай палітыкі дзяржавы стала

прыняцце Закона Рэспублікі Беларусь “Аб свабодзе веравызнання і рэлігійных

арганізацыях”, які дзейнічае з 1992 г. На працягу 90-х гадоў у яго ўносіліся

змены і дапаўненні. 27 чэрвеня 2002 г. Палатай прадстаўнікоў была прынята і

адобрана Саветам Рэспублікі новая рэдакцыя Закона “Аб свабодзе

веравызнання і рэлігійных арганізацыях”. Ён рэгулюе адносіны ў галіне правоў

чалавека і грамадзяніна на свабоду веравызнання, а таксама вызначае прававыя

асновы стварэння і дзейнасці рэлігійных арганізацый, зыходзячы з:

• права кожнага на свабоду веравызнання, а таксама на роўнасць перад

законам незалежна ад адносін да рэлігіі;

• роўнасці рэлігій перад законам;

• прызнання вядучай ролі Праваслаўнай царквы ў гістарычным станаўленні і

развіцці духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага

народа;

• духоўнай, культурнай і гістарычнай ролі Каталіцкай царквы на тэрыторыі

Беларусі;

• неаддзельнасці ад агульнай гісторыі народа Беларусі Евангеліцка-

лютэранскай царквы, іудаізму і ісламу;

• неабходнасці садзеяння дасягненню ўзаемнага разумення, цярпімасці і

павагі рэлігійных пачуццяў грамадзян у пытаннях свабоды веравызнання.

Кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь з павагай і разуменнем адносіцца да ўсіх

рэлігійных канфесій і перш-наперш да вядучай канфесіі – праваслаўнай. Пры

гэтым умовамі добрых адносін да канфесій з’яўляецца любоў да Беларусі і

беларускага народа, выкананне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і яе

заканадаўства, падтрымка ўнутранай і знешняй палітыкі дзяржавы.

Сістэматычна праходзяць сустрэчы Прэзідэнта краіны А.Р. Лукашэнкі з

іерархамі праваслаўнай, каталіцкай і іншых канфесій, на якіх абмяркоўваюцца

пытанні супрацоўніцтва ў духоўна-этычнай сферы, у выхаванні ў насельніцтва

высокіх маральных якасцей, чалавекалюбства, патрыятызму, любві да Айчыны.

Кіраўнікі Рэспублікі Беларусь прысутнічаюць на богаслужэннях, звяртаюцца да

іерархаў царквы і вернікаў з прамовамі, аказваюць матэрыяльну і фінансаву

падтрымку ў аднаўленні, будаўніцтве і рамонце храмавых і манастырскіх

збудаванняў. Пастаянная і цесная сувязь паміж свецкай дзяржавай і царквой, якая афіцыйна аддзелена ад дзяржавы, садзейнічае ўсталяванню талерантнасці, міру і ўзаемаразумення паміж вернікамі розных канфесій, а таксама палітычнай

і этнаканфесійнай стабільнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Соседние файлы в папке ВСЕ