Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВСЕ / история беларуси учебник.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.05.2024
Размер:
1.03 Mб
Скачать

§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух

Польскія і расійскія дваранскія рэвалюцыянеры ў Беларусі. Вынікі

Венскага кангрэса 1815

г. , наданне аўтаноміі і канстытуцыі Царству

(Каралеўству) Польскаму выклікалі ў адукаваных колах Літвы і Беларусі

спадзяванні на далучэнне беларуска-літоўскіх зямель да Царства Польскага.

Гэтыя надзеі падмацавала стварэнне ў 1817 г. асобнага Літоўскага корпуса

з ураджэнцаў беларуска-літоўскіх і ўкраінскіх губерняў. Яго ўзначаліў

галоўнакамандуючы польскім войскам, вялікі князь Канстанцін Паўлавіч.

Штандарам Літоўскага корпуса была зацверджана “Пагоня” Вялікага княства

Літоўскага, змешчаная на двухгаловым срэбным арле.

Але для найбольш радыкальнай і актыўнай часткі шляхты былой Рэчы

Паспалітай існаванне куртатага польскага нацыянальнага дзяржаўнага

ўтварэння было недастаткова. Яшчэ ў 1796 г. ў Вільні было заснавана першае

тайнае антырасійскае згуртаванне Віленская асацыяцыя”. Сваёй мэтай

таварыства вызначыла барацьбу за адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах

1772 г. Члены таварыства склалі “Акт паўстання”, але ў 1797 г. ўлады выкрылі

арганізацыю.

Значны ўплыў на распаўсюджванне тайных арганізацый аказала

адраджэнне ў 1815 г. ў Царстве Польскім дзейнасці легальнага масонства.

У 1819 г. таварыства “Нацыянальнае масонства” паставіла сабе за мэту

аднаўленне незалежнай “Польшчы ў магчыма больш шырокіх межах”. Для яе

рэалізацыі меркавалася стварыць аддзяленні таварыства ў кожнай правінцыі

былой Рэчы Паспалітай. У склад арганізацыі ўвайшлі былы маршалак

Віленскай губерні М. Ромер, сакратар канцылярыі віленскага маршалка

Ю. Струміла, князь К. Радзівіл, граф С. Солтан. У маі 1821 г. таварыства было

пераўтворана ў тайную арганізацыю, якая атрымала назву Патрыятычнае

таварыства”. Ініцыятарамі выступілі генерал Я. Ушынскі, маёр В. Лукасінскі

і іншыя польскія афіцэры. Цэнтральны Камітэт арганізацыі накіраваў эмісараў у

Літву, Кракаў, Падолле для стварэння мясцовых аддзелаў. Асноўную ўвагу ў

сваёй дзейнасці ён звярнуў на асобны Літоўскі корпус. У 1824 – 1825 гг. паміж

Патрыятычным таварыствам і Паўднёвым таварыствам дзекабрыстаў адбыліся

перамовы аб будучыні адроджанай Польшчы. Землі Беларусі сталі прадметам

спрэчак. У 1826 г. існаванне “Патрыятычнага таварыства” было выкрыта па

справе дзекабрыстаў.

У канцы 1817 г. студэнты Віленскага універсітэта А. Міцкевіч, Я. Чачот, Ю. Яжоўскі і інш. заснавалі тайнае патрыятычнае Таварыства філаматаў

(прыхільнікаў ведаў), члены якога першапачаткова ставілі асветніцка-

культурныя мэты. Паступова філаматы прыйшлі да ідэі карэнных сацыяльна-

эканамічных рэформ: ліквідацыі прыгоннага права, увядзення канстытуцыйнага

кіравання. У праграме таварыства выказвалася ідэя аб праве народаў на

незалежнае існаванне. У 1818 г. філаматы пашыраюць сферу сваёй дзейнасці.

Яны засноўваюць філіялы – “Таварыства прамяністых” і “Саюз

літаратараў”. У 1819 г. у Свіслацкай гімназіі ўзнікае “Таварыства аматараў

навук, члены якога прапаведавалі ідэі волі і роўнасці. На працягу 1817 –

1823 гг. у асяроддзі студэнцкай моладзі Каралеўства Польскага і заходніх

губерняў Расіі існавала каля 50 тайных згуртаванняў.

У канцы 1820 г. філаматы заснавалі новую тайную арганізацыю філарэтаў

(аматараў дабрачыннасці). Гэта таварыства ўключала ў сябе больш шырокія

колы моладзі, ў тым ліку за межамі Вільні. Галоўная мэта філарэтаў –

аднаўленне Рэчы Паспалітай і адмена прыгоннага права. Члены таварыства

займаліся вывучэннем беларуска-літоўскага краю, яго гісторыі, фальклору, побыту насельніцтва. У асяроддзі віленскай моладзі выказваліся і планы

ўзброенага выступлення. Аднак уладам стала вядома аб існаванні тайных

студэнцкіх арганізацый. Дзевяць філарэтаў і адзінаццаць філаматаў былі

высланы ва ўнутраныя губерні Расіі, у тым ліку А. Міцкевіч, Т. Зан, І. Дамейка.

Ад працы ў Віленскім універсітэце былі адхілены І. Лялевель, І. Даніловіч, М. Баброўскі. Сваіх пасад пазбавіліся рэктар універсітэта Ю. Твардоўскі і

папячыцель Віленскай навучальнай акругі А. Чартарыйскі.

У 1824 – 1825 гг. урад, улічваючы, што цэнтрамі большасці тайных

таварыстваў былі навучальныя ўстановы, прымае меры па наглядзе за

навучэнцамі. У адпаведнасці з указам Аляксандра І жыхарам Беларусі і Літвы

забаранялася адпраўляць дзяцей на вучобу ў Гейдэльбергскі, Іенскі, Гесенскі і

Вюртэмбергскі універсітэты. Чыноўнікі абавязаны былі даваць падпіску аб

непрыналежнасці студэнтаў і настаўнікаў да тайных суполак.

Пасля паўстання Сямёнаўскага палка ў Пецярбургу ў 1820 г. у Беларусь

былі пераведзены гвардзейскія часці, у якіх служылі будучыя дзекабрысты

А. Бястужаў, М. Лунін, А. Адаеўскі, К. Рылееў і інш. М. Mypaўёў, кіpaўнік

“Паўночнага таварыства”, падчас знаходжання ў Мінску, напісаў свой першы

варыянт “Канстытуцыі”. У Віцебску жыў і вучыўся вядомы дзекабрыст, сябра

“Таварыства з’яднаных славян” І. Гарбачэўскі. Дзекабрыстамі распрацоўваўся

план паўстання ў Бабруйскай крэпасці, якое павінна было даць штуршок

дзяржаўнаму перавароту ў Расіі. Дзекабрысты і члены мясцовых тайных

таварыстваў спрабавалі наладзіць супрацоўніцтва. Аднак пытанне аб

самастойным развіцці Беларусі не ўздымалася.

У 1825 – 1826 гг. у Магілёве існавала ўправа Паўночнага таварыства, арганізаваная па ініцыятыве М. Нарышкіна ад’ютантамі галоўнакамандуючага

1-й арміі В.А. Мусіным-Пушкіным і П.П. Цітовым. У Гродзенскай губерні

дзейнічалі два тайных дзекабрысцкіх таварыствы – “Таварыства сяброў”

(1822 – 1826 гг.) і “Таварыства ваенных сяброў” (1825 – 1826 гг.). Апошняе па

ініцыятыве К.Г. Ігельстрома і А.І. Вягеліна, 24

снежня 1825

г. падняло

паўстанне Літоўскага піянернага (сапёрнага) батальёна. У пачатку лютага

1826 г. спрабаваў падняць паўстанне ў Бабруйскай крэпасці С. Трусаў.

Пасля разгрому дзекабрыстаў праз ваенна-судовую камісію, якая

працавала ў Магілёве, прайшлі 15 чалавек. Другім цэнтрам следства і суда над

дзекабрыстамі быў Беласток. Бабруйская крэпасць стала “турмой на Бярэзіне”

для 20 дзекабрыстаў, у тым ліку І. Бурцова, В. Норава, С. Трусава і інш.

Разгром дзекабрыстаў у Расіі прывёў да росту апазіцыйнага руху ў Царстве

Польскім. Ідэі ўзброенага паўстання супраць самадзяржаўя, якія існавалі ў

польскіх тайных таварыствах, знаходзілі водгук і сярод студэнцкай моладзі

Віленскага універсітэта.

Паўстанне 1830 – 1831 гг. Набліжэнне паўстання ў Каралеўстве Польскім

паскорылі рэвалюцыя ў Францыі, нацыянальна-вызваленчыя рухі ў Бельгіі і

Італіі. У ноч на 29 лістапада 1830 г. пачалося паўстанне ў Варшаве. Галоўнымі

прычынамі паўстання былі незадаволенасць шляхты падзеламі Рэчы Паспалітай

і парушэнне расійскім урадам польскай Канстытуцыі 1815 г. Рэвалюцыйна-

дэмакратычныя сілы Польшчы адстойвалі лозунгі буржуазна-дэмакратычных

пераўтварэнняў. Але кіраўніцтва паўстаннем апынулася ў руках польскіх

арыстакратаў. Яны імкнуліся дабіцца незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах

1772 г.,

абапіраючыся

на

армію

Царства

Польскага

і

дапамогу

заходнееўрапейскіх краін. Ні правыя, ні левыя не ўздымалі пытання

нацыянальнага вызначэння беларускага народа. На іх думку, Беларусь павінна

была ўліцца ў склад незалежнай Польшчы.

Расійскі ўрад імкнуўся не дапусціць пашырэння паўстання на тэрыторыю

Беларусі, Літвы і Украіны. Тут у снежні 1830 г. было ўведзена ваеннае

становішча. На гэтых тэрыторыях павялічвалася колькасць войска. На маёнткі

памешчыкаў, якія з’ехалі ў Каралеўства Польскае, быў накладзены арышт, звольнены многія з мясцовых чыноўнікаў. Аднак у пачатку красавіка 1831 г.

паўстанне дасягнула Літвы і Паўночна-Заходняй Беларусі – Ашмянскі, Браслаўскі, Дзісненскі і Вілейскі паветы. Паўстанне развівалася тут пераважна

стыхійна, хоць у студзені 1831 г. пры падтрымцы эмісараў з Варшавы і быў

створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Камітэт распрацаваў

план паўстання, згодна з якім для падрыхтоўкі паўстання на месцах было

вырашана стварыць тайныя павятовыя паўстанцкія камітэты. У лютым 1831 г.

Цэнтральны камітэт сабраў у Вільні прадстаўнікоў павятовых камітэтаў.

Пачаць паўстанне было вырашана з Віленскай губерні, дзе знаходзілася

невялікая колькасць расійскіх войск.

У канцы сакавіка 1831 г. пачалося паўстанне ў Літве і Заходняй Беларусі.

Віленскі цэнтральны камітэт не здолеў кантраляваць ход гэтага паўстання.

У кожным павеце быў створаны свой павятовы ўрад, які ўзначальвалі мясцовыя

памешчыкі. Урад кожнага павета пры дапамозе каталіцкага духавенства

прыводзіў насельніцтва да прысягі, аб’яўляў рэкруцкі набор ў войска, выдаваў

розныя звароты да насельніцтва. Сяляне і мяшчане мабілізоўваліся ў

паўстанцкія атрады пераважна пад прымусам і не былі зацікаўлены ваяваць без

вырашэння сваіх сацыяльных праблем. У той жа час імперскія ўлады абяцалі ім

вызваленне ад паноў-паўстанцаў. Ядро паўстанцаў складалі шляхта, навучэнцы, афіцэры-палякі, каталіцкае і ўніяцкае духавенства. Увогуле ў Літве і Беларусі ў

паўстанні прымалі ўдзел каля 10 тыс. чалавек. Вузкія палітычныя мэты

кіраўнікоў паўстання абумовілі той факт, што яно не атрымала значнай

падтрымкі насельніцтва.

У красавіку паўстанне ахапіла ўсю Віленскую губерню, але сувязь паміж

паветамі была перарвана. Таму Віленскі Цэнтральны камітэт вырашыў пачаць

падрыхтоўку да захопу Вільні і стварыць аб’яднанае войска. Бітва за Вільню

Соседние файлы в папке ВСЕ