- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
У гады іншаземнай інтэрвенцыі на Беларусі панавалі разруха і голад. Не
працавалі многія прамысловыя прадпрыемствы. Быў разбураны транспарт.
Надзвычай цяжка было з харчаваннем, асабліва ў гарадах. Усё гэта патрабавала
ўзмацнення работы па мабілізацыі працоўных на барацьбу з гаспадарчай
разрухай. 12 лютага 1919 г. Савет народнай гаспадаркі Беларусі (СНГБ) прыняў
пастанову аб нацыяналізацыі ўсіх фабрык і заводаў і іншых прамысловых
прадпрыемстваў. Да ліпеня 1919 г. на Беларусі было нацыяналізавана 182
прадпрыемствы – гэта больш палавіны ўсіх дзейнічаючых фабрык і заводаў.
Ва ўмовах вайны і гаспадарчай разрухі галоўным было харчовае пытанне.
Каб выратаваць рабочых ад голаду, забяспечыць харчовымі прадуктамі
Чырвоную Армію, савецкая ўлада была вымушана пайсці на надзвычайную
меру – увядзенне харчовай развёрсткі. Яна з’явілася галоўным элементам
эканамічнай палітыкі, якая атрымала назву “ваенны камунізм”.
Аднак становішча на Беларусі ў гэты час заставалася вельмі цяжкім.
Польскія інтэрвенты нанеслі гаспадарцы Беларусі велізарныя страты. Паводле
звестак камісіі па вызначэнні страт, нанесеных войскамі Польшчы беларускаму
народу, агульныя страты дасягнулі 52 029 281 рубля ў даваеннай залатой
валюце (9 034 208 319 савецкіх рублёў паводле курсу 1940 г.). Ад тэрору, грабяжоў і гвалтаў акупантаў Беларусь страціла звыш 158 тыс. мірных жыхароў.
Аднаўленне народнай гаспадаркі пачалося з нацыяналізацыі прамысловасці.
Да канца 1920 г. на Беларусі (у межах да 1939 г.) удзельная вага дзяржаўнага
сектара ў буйной прамысловасці складала 94,2 % (345 прадпрыемстваў), у дробнай прамысловасці – 47,4 % (828 прадпрыемстваў), у дробных і
рамесніцкіх майстэрнях – 2,5 % (10837 майстэрань). Такім чынам, камандныя
пазіцыі ў прамысловасці Беларусі былі поўнасцю сканцэнтраваны ў руках
дзяржавы. Да канца 1920 г. у Мінскай губерні пачалі даваць прадукцыю
некалькі рамонтных майстэрань, дрожджа-вінакурных і смалакурных заводаў, тры канатныя фабрыкі і г.д. Пачалі будавацца новыя прадпрыемствы –
панчошна-трыкатажная фабрыка ў Віцебску, лесапільны завод у Гомелі і інш.
Але гэта былі толькі першыя і пакуль невялікія дасягненні.
У цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка. Значна скараціліся
зямельныя плошчы, пагалоўе жывёлы.
Найбольш перспектыўнай формай калектыўнага земляробства лічылася
сельскагаспадарчая арцель. 19 мая 1919 г. Наркамзем РСФСР зацвердзіў
“Прыкладны статут працоўнай земляробчай арцелі”, у якім вызначыў
прынцыпы яе арганізацыі. Статут прадугледжваў абавязковую здачу зямлі ў
агульнае карыстанне і разам з тым дапускаў вядзенне членамі арцелі сваёй
індывідуальнай гаспадаркі. Меркавалася, што такое спалучэнне грамадскіх і
асабістых інтарэсаў будзе з’яўляцца важнай умовай росту прадукцыйнасці
працы і развіцця грамадскай гаспадаркі. Аднак першыя сельскагаспадарчыя
арцелі, утвораныя на Беларусі, паказалі, што спалучыць асабістыя і грамадскія
інтарэсы сялян у тых умовах было вельмі складана.
Вельмі цяжкім было матэрыяльнае становішча працоўных Беларусі. Ва
ўмовах грамадзянскай вайны савецкім урадам былі праведзены тэрміновыя
мерапрыемствы, каб выратаваць рабочых ад голаду. З мэтай павелічэння
харчовых пайкаў рабочым і служачым з ліку мясцовых рэсурсаў ствараліся
новыя і пашыраліся падсобныя гаспадаркі прадпрыемстваў. У гарадах і
мястэчках былі адкрыты рабочыя сталовыя. Абеды выдаваліся бясплатна.
Размеркаванне пайкоў, работу сталовых кантралявалі рабочыя камісіі. Толькі ў
Мінску ў кастрычніку 1920 г. была адкрыта 21 такая сталовая на 6 тыс. абедаў, большую частку якіх атрымлівалі беспрацоўныя. Акрамя таго, працавалі
22 дзіцячыя і 18 школьных сталовых. У Гомельскай губерні грамадскім
харчаваннем карысталася каля 100 тыс. чалавек, у тым ліку каля 30 тыс. дзяцей, у Віцебскай губерні – 93,3 тыс. чалавек. Такія сталовыя былі адкрыты таксама ў
Магілёве, Барысаве, Оршы, Слуцку і іншых гарадах і мястэчках Беларусі.
Ва ўмовах іншаземнай інтэрвенцыі, гаспадарчай разрухі вельмі складанае
становішча было ў галіне культуры, народнай адукацыі. На захопленай
Польшчай тэрыторыі Беларусі праводзіўся курс на апалячванне беларускага
народа. Акупацыйныя ўлады прымушалі насельніцтва размаўляць толькі на
польскай мове. Ужыванне рускай і беларускай моў было забаронена. Рабочыя і
служачыя, якія не валодалі польскай мовай, пазбаўляліся працы. Толькі ў
Мінску з гэтай прычыны было звольнена 8 тыс. рабочых і служачых.
Большасць насельніцтва была непісьменнай. У пачатку 1919 г. у Віцебскай
і Магілёўскай губернях быў праведзены перапіс дзяцей школьнага ўзросту, які
паказаў, што многія дзеці, асабліва ў вёсцы, не наведвалі школы. У Віцебскай
губерні, напрыклад, у ліпені 1919 г. было зарэгістравана 13 668 дзяцей 8–13
гадоў, наведвалі школу толькі 8423 вучні. У Клімавіцкім павеце Гомельскай
губерні восенню 1919 г. змаглі пайсці ў школу толькі 20 505 з 42 000 узятых на
ўлік дзяцей школьнага ўзросту.
У 1919–1920 гг. былі зроблены адпаведныя захады, каб палепшыць
школьную справу.
Важнейшай справай культурнага будаўніцтва на Беларусі ў 1919–1920 гг.
з’явілася стварэнне вышэйшай і сярэдняй спецыяльай школы. Першай
вышэйшай навучальнай установай на Беларусі быў Горы-Горацкі земляробчы
інстытут, адноўлены 7 красавіка 1919 г. У жніўні 1920 г. Наркамасветы РСФСР
прызнаў неабходным адкрыць на Беларусі універсітэт, і пачалася падрыхтоўка
да яго ўтварэння. У снежні 1920 г. пачаў працаваць Беларускі дзяржаўны
палітэхнікум.
Часткай культурнага будаўніцтва было мастацкае выхаванне працоўных.
У 1919–1920 гг. у многіх гарадах, мястэчках, вёсках Беларусі былі адкрыты
клубы, бібліятэкі, музеі, музычныя школы, мастацкія майстэрні.
Плённа працавалі ў гэты час такія таленавітыя дзеячы беларускай
літаратуры, як Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, М. Чарот, А. Гурло і інш.
У верасні 1920 г. у Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны драматычны
тэатр (БДТ), які адыграў вялікую ролю ў развіцці беларускага нацыянальнага
тэатра. У яго склад уваходзіла значная частка артыстаў Першага Беларускага
аб’яднання драмы і камедыі, якая была арганізавана яшчэ ў красавіку 1917 г. у
Мінску, а таксама таленавітая моладзь з самадзейнасці і некаторыя артысты
рускай сцэны.
РАЗДЗЕЛ VІІ. САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСЬ ВА ЎМОВАХ НОВАЙ
ЭКАНАМІЧНАЙ ПАЛІТЫКІ І ПАБУДОВЫ САЦЫЯЛІЗМУ. ЗАХОДНЯЯ
БЕЛАРУСЬ ПАД УЛАДАЙ ПОЛЬШЧЫ (1921–1939)