Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВСЕ / история беларуси учебник.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.05.2024
Размер:
1.03 Mб
Скачать

1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай

кадэтаў на Беларусi.

Да буржуазных партый, якiя дзейнiчалi на тэрыторыi Беларусi трэба

аднесцi сiянiстаў. Пасля стварэння ў 1897 г. Сусветнай арганiзацыi сiянiстаў

на Беларусi хутка пачалi ўзнiкаць сiянiсцкiя гурткi. Аднак сiянiсты адмаўлялi ўдзел яўрэяў у рэвалюцыйным руху краiн дыяспары i мелi на мэце стварэнне

самастойнай яўрэйскай дзяржавы ў Палесціне, якая аб’яднала б ўсiх яўрэяў

свету. У час рэвалюцыi 1905–1907 гг. сiянiсты падтрымлiвалi кадэтаў.

Правы ўрадавы палiтычны лагер, каб абараняць iнтарэсы самадзяржаўя ва

ўмовах адкрытай палiтычнай барацьбы, таксама пачаў фармiраваць свае

палiтычныя партыi. Самай уплывовай з iх быў “Саюз рускага народа”. Яго

членаў рэвалюцыянеры называлi чарнасоценцамi. У канцы 1905 – пачатку

1906 г. арганiзацыi “Саюза рускага народу” былi створаны ў Мiнску, Гомелi, Вiцебску i iншых гарадах Беларусi. Да партый правага кансерватыўнага

накiрунку адносiлiся таксама “Партыя рускага сходу”, “Партыя народнага

цэнтра” і шэраг іншых. Усе яны займалi крайне манархiчныя пазiцыі, абаранялi iнтарэсы памешчыкаў i праваслаўнай царквы, выступалi за

непарушнасць самадзяржаўнай улады, захаванне памешчыцкага землеўладання, за тэрытарыальнае адзiнства Расii.

Пасля снежаньскіх падзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова ідзе на

спад. Усплёскі палітычных выступленняў у 1906 г. назіраліся ў студзені –

у сувязі з гадавінай “Крывавай нядзелі” і ў красавіку, калі адзначалася свята

1 Мая. Адначасова ўзмацнялася эканамічная барацьба. Рабочых актыўна

падтрымлівалі сяляне і вайскоўцы. У ліпені – снежні 1906 г. даволі актыўна

працягвалася толькі эканамічная барацьба. Вясной 1907 г. рэвалюцыйны ўздым

быў найслабейшым за ўвесь перыяд рэвалюцыі.

3 чэрвеня 1907 г. Мікалай ІІ выдаў загад аб роспуску ІІ Дзяржаўнай думы і

аб змяненні выбарчага закону. Паколькі па Маніфесту 17 кастрычніка 1905 г.

новы закон не мог дзейнічаць без ухвалення яго Дзяржаўнай думай, гэты крок

урада з’яўляўся, па сутнасці, дзяржаўным пераваротам. Падзеі 3 чэрвеня 1907 г.

сведчылі аб заканчэнні першай расійскай рэвалюцыі.

Паражэнне рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. не азначала вяртання да мінулага.

У Расіі, хоць і ва ўрэзаным выглядзе, існавалі палітычныя свабоды, былі

створаны і атрымалі магчымасць легальнай дзейнасці розныя палітычныя

партыі, засталася Дзяржаўная дума, працоўныя дабіліся значнага паляпшэння

эканамічных умоў свайго жыцця. Рэвалюцыя аказала моцны ўплыў на рабочы і

нацыянальна-вызваленчы рух не толькі ў Расіі, але і ў свеце. Аднак галоўная

мэта рэвалюцыі – звяржэнне самадзяржаўя і знішчэнне памешчыцкага

землеўладання – не была дасягнута.

Грамадска-палітычная барацьба пасля рэвалюцыі. Беларускі

нацыянальна-культурны рух. Наступленне рэакцыі пасля трэцячэрвеньскага

дзяржаўнага перавароту выявілася ў дзейнасці атрадаў жандармерыі, арышце

кіраўнікоў і актыўных удзельнікаў рэвалюцыйных выступленняў, закрыцці

рэвалюцыйных газет, забароне прафесійных саюзаў. Ад гэтага найбольш

пацярпелі левыя партыі і арганізацыі, якія мусілі значна скараціць ці ўвогуле

прыпыніць сваю дзейнасць. Былі вельмі аслаблены і партыі ліберальна-

буржуазнага цэнтра. Распаліся некаторыя правінцыяльныя арганізацыі кадэтаў, у тым ліку і ў Беларусі, скарацілася колькасць іх друкаваных органаў.

У той жа час актывізавалася дзейнасць правых манархічных арганізацый.

Яны разгарнулі шырокую агітацыю супраць яўрэяў, палякаў, каталіцкага

касцёла, а таксама супраць беларускага нацыянальнага руху. У гэты час

адбылося арганізацыйнае афармленне “западнороссов” . Як ідэалогія

“западнорусизм” узнік яшчэ пасля паўстання 1863 – 1864 гг. “Западнороссы”

прызнавалі беларусаў народнасцю, але разглядалі іх як складовую частку

рускага народа, у які ўключалі яшчэ вялікарусаў і ўкраінцаў.

Галоўнай сваёй мэтай “западнорусизм” лічыў барацьбу супраць польскага і

каталіцкага ўплыву на беларусаў. Актыўным дзеячам і ідэолагам

“западнорусизма” быў Л. Саланевіч. Ён з’яўляўся адным з арганізатараў

“Белорусского общества”, выдаваў газеты “Белорусская жизнь” (1909

1911 гг.) і “Северо-западная жизнь” (1911 – 1915 гг.). Л. Саланевіча актыўна

падтрымліваў П.А. Сталыпін.

Беларускі нацыянальны рух пасля рэвалюцыі апынуўся ў цяжкім

становішчы. Беларуская сацыялістычная грамада як палітычная партыя

перастала існаваць. Яе кіраўнікі сканцэнтравалі сваю ўвагу на легальнай

дзейнасці. У гэты час даводзілася весці барацьбу на два фронты – супраць

рускіх і польскіх нацыяналістаў, якія не жадалі прызнаваць самастойнасць

беларускага народа.

У паслярэвалюцыйны перыяд цэнтрам беларускага нацыянальна-

культурнага руху стала газета “Наша ніва” . Яна выдавалася з лістапада 1906 г.

па жнівень 1915 г. у Вільні. У склад рэдакцыі ўваходзілі браты Іван і

Антон Луцкевічы, В. Ластоўскі, В. Іваноўскі, А. Уласаў. Газета друкавалася

кірыліцай (для праваслаўных беларусаў) і лацінкай (для беларусаў-католікаў).

“Наша ніва” займала ліберальныя асветніцкія пазіцыі. Галоўным у сваёй

дзейнасці “нашаніўцы” лічылі барацьбу за захаванне адзінства беларускага

народа, пераадоленне яго рэлігійнага расколу.

Значную ўвагу рэдакцыя “Нашай нівы” надавала прапагандзе беларускай

нацыянальнай культуры, развіццю беларускай мовы. Пры газеце ствараўся

беларускі нацыянальны музей. З 1910 г. “Наша ніва” выдавала адрасаваны

сялянам “Беларускі каляндар”, з 1912 г. сельскагаспадарчы аддзел газеты быў

пераўтвораны ў самастойны часопіс “Саха”, а для моладзі пачаў выдавацца

літаратурны месячнік “Лучынка”.

“Наша ніва” разам з другім буйным беларускім выдавецтвам “Загляне

сонца і ў наша ваконца” забяспечвала выхад мастацкай і навукова-папулярнай

кніжнай прадукцыі. “Наша ніва” выхавала шэраг беларускіх пісьменнікаў, грамадска-палітычных дзеячаў, навукоўцаў, сярод якіх былі Я. Колас і

Я. Купала, А. Пашкевіч (Цётка) і М. Багдановіч, А. Гарун і М. Гарэцкі, З. Бядуля і Ц. Гартны.

Соседние файлы в папке ВСЕ