Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВСЕ / история беларуси учебник.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.05.2024
Размер:
1.03 Mб
Скачать

§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці

У пачатку ХІІ ст. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) распалася на

асобныя княствы. Землі Беларусі ўваходзілі ў склад Полацкага, Тураўскага, Пінскага, Новагародскага і часткова Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага

і Уладзіміра-Валынскага княстваў.

Чаму распалася Старажытнаруская дзяржава? Таму ёсць некалькі

прычын. Першая з іх звязана з далейшым развіццём сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю. Гэта рабіла ў новых умовах непатрэбнай адзіную дзяржаву, якая недастаткова ўлічвала асаблівасці княстваў і не стымулявала іх сацыяльна-

эканамічнае развіццё. Лічылася, што княствы маглі самастойна і лепш

вырашаць складаныя гаспадарчыя праблемы. Другая прычына звязана з

наяўнасцю крэпасцей і войск ў мясцовых феадалаў, ростам іх ваеннай

магутнасці, што стварала ілюзію магчымасці самастойна абараняць сваю

тэрыторыю ад знешніх ворагаў і падаўляць выступленні залежных сялян.

Апошняе нараджала яшчэ адну ілюзію – непатрэбнасць адзінай дзяржавы. На

самай справе, развал Кіеўскай Русі, феадальная раздробленасць прывялі да 240

гадоў татара-мангольскага іга на рускіх землях. І, нарэшце, трэцяе, рост

эканамічнай і ваеннай магутнасці мясцовых феадалаў нараджаў у іх асяроддзі

сепаратысцкія настроі, імкненне да незалежнасці ад вялікага кіеўскага князя і

поўнага самастойнага княжання. А безгранічны сепаратызм заўсёды і

непазбежна вядзе да гібелі адзінай дзяржавы. Так здарылася і з Кіеўскай Руссю.

У сучаснай гістарычнай літаратуры выказваюцца новыя погляды па

пытаннях феадальнай раздробленасці. Так, М. Ермаловіч лічыць, што

раз’яднанасць беларускіх, у прыватнасці полацкіх, зямель у ХІІІ ст. не трэба

перабольшваць. Феадальная раздробленасць, якая была вынікам феадальнага

спосабу вытворчасці, з’явілася на той час не толькі заканамерным, але і

прагрэсіўным этапам гістарычнага развіцця. Справа ў тым, што ў нетрах

феадальнай раздробленасці выспявалі ўмовы для ўмацавання беларускіх

зямель. Ствараліся лепшыя магчымасці для асваення зямель і прыродных

рэсурсаў, росту гарадоў, развіцця земляробства і рамёстваў. А гэта садзейнічала

таварнай вытворчасці, вяло да эканамічнага і палітычнага збліжэння паасобных

зямель.

Тэндэнцыя да эканамічнага і палітычнага згуртавання назіралася ў межах

Полацкай і Турава-Пінскай зямель. І хоць на тэрыторыі гэтых зямель узнік

шэраг удзельных княстваў, іх князі часта дзейнічалі згуртавана. У пачатку

ХІІІ ст. Турава-Пінская зямля ўсё больш і больш звязвае свой лёс з

Новагародскай зямлёй у барацьбе супраць агульнага ворага – галіцка-валынскіх

князёў. Аб гэтым сведчыць тое, што ў 1228 г. новагародцы ўдзельнічалі на баку

Расціслава Пінскага ў яго барацьбе з Данілам Галіцкім.

Аб росце згуртаванасці, а не раздробленасці беларускіх зямель сведчыць, на думку М. Ермаловіча, узвышэнне Новагародскай зямлі, на долю якой

“выпала гістарычная роля стаць у другой палове ХІІІ ст. ядром аб’яднання

беларускіх і балцка-літоўскіх зямель у адзіную дзяржаву”. Вывад

М. Ермаловіча аб тым, што “у сярэдзіне ХІІІ ст. цэнтр палітычнага жыцця

Беларусі перайшоў з Полацка ў Новагародак”, а апошні “стаў асяродкам

зараджэння новай дзяржаўнасці” з’яўляецца спрэчным, дыскусійным.

Якім жа было сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у ХІІ –

ХІІІ стст.?

Насельніцтва беларускіх зямель не было сацыяльна аднародным. На адным

полюсе феадальнага грамадства стаялі самыя багатыя і ўплывовыя людзі –

князі і баяры. Эканамічную аснову іх панавання і багацця складала ўласнасць

на зямлю. Існавалі розныя формы феадальнага землеўладання: вотчыннае

валоданне зямлёй, сядзібай і сялянамі з правам продажу зямлі, раздзелу яе і

перадачы ў спадчыну; памеснае – перадача зямлі ў часовае ўладанне за службу

без права спадчыны; царкоўнае і манастырскае – знаходжанне зямель ва

ўласнасці царквы і манастыроў.

Клас феадалаў меў іерархію. На вяршыні піраміды знаходзіўся вялікі

князь, ніжэй – князі-кіраўнікі асобных зямель, княстваў (“отчын”), яшчэ ніжэй –

феадалы-уладальнікі вялікіх і малых памесцяў (баяры, дваране). Дробныя

феадалы ішлі на службу да багацейшых і знатных, станавіліся іх васаламі і

карысталіся іх заступніцтвам.

Феадалы карміліся за кошт сваіх вотчын. Вотчына ўключала замак

феадала, абкружаны землянымі валамі і равамі, драўлянай сцяной, за якой

размяшчаліся замкавыя пабудовы, а таксама падпарадкаваную феадалу

вясковую акругу. Меліся і баярскія двары-замкі, якія ўяўлялі сабой

своеасаблівыя сталіцы мікраскапічных дзяржаў у дзяржаве. Уладара

абслугоўвала залежная ад яго чэлядзь. Ён меў уласнае войска, з дапамогай

якога ахоўваў сваё дабро і здзяйсняў уладу над сялянамі вясковай акругі.

З уласным войскам феадал выступаў на вайну па патрабаванні князя ці

мацнейшага феадала. Войска складалася са старэйшай дружыны вялікіх князёў

і князёў буйных зямель, у якой служылі феадалы-баяры, і малодшай дружыны, у якой служылі баярскія і дваранскія дзеці, а таксама з войска феадалаў, якое

ўключала ў сябе не толькі васальных баяр, але і служылых людзей, рамеснікаў і

вольных сялян, што парвалі з абшчынай. Крыніцы называюць і гарадскія палкі, якія фарміраваліся па тысячах і дзяліліся на сотні.

Большую частку насельніцтва складалі сяляне. Сярод іх крыніцы

называюць смердаў (найбольш шматлікая група феадальна залежных сялян),

закупаў (часова несвабодныя людзі, якія трапілі ў даўгавую залежнасць за

ўзятую пазыку (купу), халопаў і рабоў (асабіста несвабоднае насельніцтва).

Вядомы таксама радовічы – сяляне, звязаныя з феадалам нейкімі

абавязацельствамі (“радам”, адсюль словы “радзіцца”, “дамаўляцца”), ізгоі

сяляне, якія выйшлі з абшчыны, знаходзіліся на службе ў феадалаў і поўнасцю

залежалі ад іх волі.

Асноўнай вытворчай адзінкай з’яўлялася гаспадарка адной сялянскай сям’і

(“дым”, “рала”). Гаспадарча самастойныя сялянскія сем’і сяліліся невялікімі

вёскамі, якія называліся “весямі”. Адміністрацыйным і рэлігійным цэнтрам

некалькіх “весяў” было вялікае сяло – “пагост”. Жыллём служылі невялікія

зрубы ці паўзямлянкі з глінабітнымі печамі, у якіх палілася па-чорнаму.

Земляробчае насельніцтва арганізоўвалася ў сялянскія абшчыны, якія

называліся “вервь” ці “мир”. Абшчына аб’ядноўвала сем’і адной або некалькіх

вёсак.

Зямля

з’яўлялася

ўласнасцю

абшчыны

і

перыядычна

пераразмяркоўвалася паміж асобнымі сем’ямі. У абшчынным карыстанні

заставаліся сенажаці, лугі, лясныя ўгоддзі, рэкі і азёры. Абшчыннікі былі

звязаны паміж сабой кругавой парукай: разам адказвалі за здзейсненае на яе

тэрыторыі злачынства, калі віноўнік невядомы, разам узнаўлялі страты, нанесеныя гаспадарцы або рэчы ўласніка. Абшчына была адным са сродкаў

супраціўлення наступленню феадалаў на сялянскія землі і ўгоддзі. У працэсе

эвалюцыі з абшчыны вылучаліся заможныя сялянскія гаспадаркі.

Асноўныя формы сялянскіх павіннасцей феадалу – аброк ці “павоз

(аплата натурай часткі сялянскага прыбытку) і паншчына (баршчына) (работа

на барскім полі). Сяляне таксама працавалі на будаўніцтве гарадоў, замкаў,

абарончых ліній, дарог. У час войнаў і феадальных міжусобіц яны аддавалі

сваіх коней, абавязаны былі пастаўляць прадукты харчавання.

Большую частку неабходных для жыцця рэчаў сяляне рабілі самі. Яны

пралі і ткалі, шылі адзенне і абутак, будавалі хаты, рабілі мэблю, посуд і г. д.

Сыравінай для вытворчасці тканін, напрыклад, служылі шэрсць, лён і каноплі.

Ткалі на гарызантальных ткацкіх станках.

Існавалі розныя сістэмы земляробства: падсечная (у лясной зоне),

пераложная (у далінах рэк, на лясных палянах, сухадольных лугах, высахлых

тарфяніках – зямлю пераставалі апрацоўваць для аднаўлення яе натуральнай

урадлівасці), папарная збожжавая сістэма з двухполлем ці трохполлем.

Сеялі жыта, пшаніцу, авёс, ячмень, проса, грэчку, гарох, лён, каноплі.

Асаблівасцю развіцця жывёлагадоўлі было тое, што да канца

І тысячагоддзя н.э. зацвердзілася стойлавае ўтрыманне жывёлы. Паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва і бортніцтва ігралі падначаленую ролю.

Поспехі, дасягнутыя ў сельскагаспадарчай вытворчасці, стварылі ўмовы

для аддзялення рамяства і гандлю ад земляробства. Месцам канцэнтрацыі гэтых

відаў гаспадаркі з’яўляліся гарады.

Пад 862 г. летапіс упамінае Полацк, пад 980 г. – Тураў. Апавядаючы пра

падзеі ХІ ст., летапісы паведамляюць аб існаванні яшчэ 12 гарадоў: Брэста, Віцебска, Мінска, Заслаўя, Браслава, Оршы, Пінска, Друцка, Лагойска, Лукомля

і інш. Падзеі ХІІ ст. пакінулі ў летапісах успаміны яшчэ пра 17 гарадоў: Слуцк, Барысаў, Гародня, Клецк, Камянец, Мсціслаўе, Крычаў, Гомель, Рагачоў, Брагін, Мазыр, Чачэрск і інш. У ХІІІ ст., паводле пісьмовых крыніц, існавалі

таксама Рэчыца, Нясвіж, Новагародак, Слонім, Ваўкавыск, Капыль, Кобрын і

інш. У ХІV ст. становяцца вядомымі Магілёў, Ліда, Быхаў, Свіслач і інш.

Пісьмовыя

крыніцы

і

археалагічныя

матэрыялы,

на

думку

Э.М. Загарульскага, сведчаць аб тым, што ўзнікненне гарадоў звязана са

славянскім этапам у гісторыі Беларусі. У аснове большасці гарадоў ляжалі

княжацкі замак або пагранічная крэпасць, ваенны і фінансава-адміністрацыйны

цэнтр акругі, феадальная сядзіба. У замку ці каля яго сяліліся рамеснікі і

гандляры, бо феадалы з’яўляліся заказчыкамі і спажыўцамі іх прадукцыі. Па

меры павелічэння ўдзельнай вагі гэтай катэгорыі людзей паселішча

ператваралася ў горад.

Акрамя замка ці пагранічнай крэпасці (магутных абарончых збудаванняў), існавання рамяства і гандлю, для горада ранняга сярэднявечча былі

характэрнымі дастаткова вялікая плошча ўмацаванай часткі паселішча (ад 1 да

10 га), радыяльная альбо веерападобная сетка вуліц, якія зыходзіліся

да гарадскіх варот, элементы добраўпарадкавання (брук, машчэнне вуліцы

дрэвам, дрэнажная сістэма), наяўнасць рынка, які размяшчаўся каля гарадскіх

варот, а таксама манументальных культавых і свецкіх пабудоў (каменныя

цэрквы, княжацкія палацы).

Цэнтральная ўмацаваная частка горада называлася дзядзінцам. Гэта –

арыстакратычная частка горада, дзе пераважна сяліліся феадалы (князь,

дружына, баяры), заможнае купецтва, духавенства. Побач з дзядзінцам

размяшчаўся, як правіла, неўмацаваны рамесніцка-гандлёвы пасад. З часам

узнікалі знешнія ўмацаванні (Пінск) ці ўмацаванні ў частцы пасада

(Новагародак). Насельніцтва большасці гарадоў складала ад 1 да 3 тыс.

чалавек.

У гарадах існавалі некалькі дзесяткаў відаў розных рамёстваў. Развіты

былі металаапрацоўка, дрэваапрацоўка, ганчарная і гарбарная справы, разьба па

косці. У буйных гарадах ювеліры валодалі майстэрствам зерні і эмалі, выраблялі складаныя і дарагія ўпрыгожанні з золата і серабра. У Полацку была

наладжана вытворчасць шкляных упрыгожанняў, бранзалетаў, якія карысталіся

вялікім попытам гараджанак. Гарадскія жыхары занімаліся таксама

земляробствам, жывёлагадоўляй, садаводствам і рыбалоўствам, паляваннем.

Развіваўся гандаль. Археалагічныя даследаванні выявілі ў заходніх землях

Русі прадметы візантыйскай, заходнееўрапейскай і ўсходняй вытворчасці.

З Візантыі ў спецыяльных гліняных пасудзінах – амфарах – прывозілі віно і

аліўкавы алей, пастаўляліся таксама з гэтай краіны каштоўны посуд і прадметы

хрысціянскага культу. Фаянсавы посуд іранскай вытворчасці знойдзены

ў Новагародку і Лукомлі. У Ваўкавыску знойдзены вырабы з косці паўднёва-

германскай вытворчасці, а ў Мінску – касцяная разная лыжачка для прычасця

французскай вытворчасці. З Заходняй Русі ў суседнія краіны вывозіліся зерне, футра, скура, воск. Вядома аб існаванні ў Кіеве полацкага гандлёвага двара.

Сведчаннем развітога гандлю з’яўляюцца знаходкі манет, сярэбраных

грашовых злепкаў, якімі аплочваліся буйныя таварныя партыі. Гандляры

ўзмацняліся эканамічна і палітычна, стваралі свае аб’яднанні – “братчыны”.

Соседние файлы в папке ВСЕ