Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВСЕ / история беларуси учебник.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.05.2024
Размер:
1.03 Mб
Скачать

§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і

славянскі этапы

Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў бронзавым

веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён. Яго

храналагічныя рамкі: 3 – 2 тыс. гг. да н.э. – да нашага часу.

Прыкладна 3 – 2 тыс. гг. да н.э. адбыўся дэмаграфічны выбух, пачалося

“вялікае перасяленне народаў”. На прасторах Еўропы – ад Рэйна на захадзе да

Волгі на ўсходзе, ад Прычарнамор’я на поўдні да Скандынавіі на поўначы –

рассяліліся плямёны індаеўрапейскай моўнай групы. Узнікае пытанне: “Дзе

знаходзілася прарадзіма індаеўрапейцаў, калі, у выніку якіх прычын пачалася іх

міграцыя на прасторы Еўропы і Азіі?”.

Інснуе некалькі канцэпцый прарадзімы індаеўрапейцаў. Адна з іх –

канцэпцыя еўрапейскай лакалізацыі. Згодна з ёю, прарадзімай індаеўрапейцаў

з’яўлялася тэрыторыя Паўночнай Германіі і Паўднёвай Скандынавіі. Гэта

канцэпцыя сфарміравана нямецкімі вучонымі пад уздзеяннем іх пангерманскіх

настрояў. У больш позні час яна атрымала расісцкую афарбоўку і была ўзята на

ўзбраенне кіраўнікамі фашысцкай Германіі. Адзінымі сапраўднымі патомкамі

індаеўрапейцаў, без аніякіх прымесяў, “чыстымі” арыйцамі (арыямі называла

сябе ў старажытнасці адна з усходніх індаеўрапейскіх груповак, якая жыла на

тэрыторыі сучаснай Індыі) былі аб’яўлены германскія народы. Аднак

вучонымі-археолагамі даказана, што ў Еўропе насельніцтва мігрыравала з

поўдня на поўнач, а не наадварот, як бяздоказна сцвярджаюць вучоныя

пангерманскага накірунку. Акрамя таго, у Паўночнай Еўропе жывёлагадоўля

распаўсюдзілася пазней, чым, напрыклад, на Балканах.

Пагэтаму ўзнікла ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. так званая балканская

канцэпцыя прарадзімы індаеўрапейцаў. Яна ў многім давала адказы на тыя

пытанні, на якія не адказвала канцэпцыя паўночнаеўрапейскай лакалізацыі

індаеўрапейцаў

(шляхі

міграцыі

насельніцтва

і

распаўсюджвання

жывёлагадоўлі ў Еўропе). Але Балканы не з’яўляліся прарадзімай

індаеўрапейцаў, а былі толькі адным з накірункаў іх міграцыі на прасторах

Еўропы. Але аб гэтым будзе напісана ніжэй.

У якасці прарадзімы індаеўрапейцаў некаторымі даследчыкамі

разглядаюцца таксама паўднёвыя стэпы Усходняй Еўропы і значныя раёны

Сібіры. Але гэта супярэчыць прынятым у навуцы ўяўленням аб тым, што

пачатковая вобласць прарадзімы этнасаў не павінна быць вялікай.

Найбольш

навукова

абгрунтаванай

з’яўляецца

канцэпцыя

пярэднеазіяцкай прарадзімы індаеўрапейцаў. У адпаведнасці з ёй

праіндаеўрапейцы да міграцыі жылі ў Пярэдняй Азіі, там, дзе цяпер

знаходзяцца Іран, Ірак, Афганістан. Даныя археалогіі, этнаграфіі, тапанімікі і

іншых навук сведчаць аб тым, што праіндаеўрапейцы жылі на поўдні сярод гор.

Яны ведалі горныя леднікі, хуткія горныя рэчкі і горную расліннасць. Іх

суседзямі былі семіцкія плямёны і картвельскія народы (продкі грузін). Сярод

вядомых ім звяроў былі леў і слон.

У 4 – 3 тысячагоддзі да н.э. пачалася міграцыя праіндаеўрапейцаў са сваёй

прарадзімы. Гэта было абумоўлена бурным развіццём земляробства і

жывёлагадоўлі, павелічэннем працягласці жыцця, шчыльнасці і колькасці

насельніцтва, перанаселенасцю праіндаеўрапейскімі плямёнамі іх прарадзімы і

неабходнасцю асваення новых тэрыторый. Міграцыя індаеўрапейцаў

адбывалася на працягу тысячагоддзяў.

Рухаючыся на захад, праіндаеўрапейцы прайшлі Малую Азію, выйшлі да

Эгейскага мора, засялілі Балканы, якія з’явіліся адным з накірункаў іх міграцыі.

Частка праіндаеўрапейцаў абагнула Чорнае мора, прайшла праз тэрыторыю

сучасных Балгарыі, Румыніі і Малдавіі, пасялілася на Правабярэжнай Украіне.

Пазней праіндаеўрапейцы праніклі на Каўказ.

Частка праіндаеўрапейцаў рухалася на ўсход на тэрыторыю сучасных Кітая

і Індыі. Асобная іх група павярнула на поўнач, у Сярэднюю Азію, прайшла

паміж Каспійскім і Аральскім морамі, апынулася ў прыволжскіх стэпах і

працягвала рух на захад, у Паўночнае Прычарнамор’е. Гэты магутны

міграцыйны паток стаў крыніцай рассялення праіндаеўрапейцаў у Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі.

Пры сустрэчы з мясцовым насельніцтвам індаеўрапейцы, якія знаходзіліся

на больш высокай ступені сацыяльна-эканамічнага развіцця (прынеслі з сабой

земляробства і жывёлагадоўлю, кола і калёсны транспарт, пахаванне ў

курганах, патрыярхат і інш.), перамагалі яго і асімілявалі. Выключэннем было

насельніцтва Індыі і Кітая, якое асімілявала індаеўрапейцаў, за выключэннем

невялікай групы арыяў на тэрыторыі Індыі.

З Паўднёва-Усходняй Еўропы і Паўночнага Прычарнамор’я індаеўрапейцы

працягвалі міграцыю ў двух накірунках: першы – на захад і паўночны захад, у Заходнюю Еўропу, другі – на поўнач, у Сярэднюю і Паўночную Еўропу. На

вялікай тэрыторыі, якая ахоплівала басейны Віслы, Нёмана, Заходняй Дзвіны, Верхняга Падняпроўя, у выніку асіміляцыі мясцовага неалітычнага

насельніцтва індаеўрапейцамі сфарміраваўся новы этнас – балты (літоўцы, латышы, прусы, яцвягі, куршы, земгалы, селы і інш.). Пачаўся балцкі этап

індаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі, які храналагічна

супадае з эпохай металу (3 – 2 тыс. гадоў да н.э. – ІV – V стст. н.э.). Балты

жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі да прыходу сюды славян.

З рассяленнем індаеўрапейцаў змяніўся не толькі этнічны склад

насельніцтва Беларусі, але змянілася і эпоха. Каменны век уступіў месца

бронзаваму веку (3 – 2 тыс. гг. да н.э. – 1 тыс. гг. да н.э.). Старажытная

эканоміка, заснаваная на паляванні, збіральніцтве і рыбнай лоўлі, паступова

замянялася земляробствам і жывёлагадоўляй. Індаеўрапейцы пакланяліся агню

і сонцу, прычым агонь атаясамліваўся з ачышчальнай сілай, з ім асацыіраваўся

чырвоны колер. Асноўным тыпам пасяленняў былі ўмацаваныя гарадзішчы, якіх на тэрыторыі Беларусі налічвалася каля 1 тыс. Агульная колькасць

насельніцтва ў бронзавым веку магла быць ад 50 да 75 тыс. чалавек.

Бронзавы век уступіў месца жалезнаму веку (1 тыс. гг. да н.э. –

ІVV стст. н.э.). Мясцовыя плямёны асвоілі жалезаапрацоўку, вырабы з

жалеза былі дастаткова разнастайнымі: сякеры, нажы, сярпы, зброя, упрыгажэнні і г. д.

Новы, славянскі этап этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў раннім

сярэднявеччы. Яго храналагічныя рамкі: ІV – V стст. н.э. – да нашага часу.

Калі і адкуль з’явіліся славяне на беларускай зямлі? Дзе іх прарадзіма? Як

адбываліся працэсы славянскай міграцыі?

Ёсць некалькі канцэпцый прарадзімы славян. Адны даследчыкі

сцвярджалі аб лакалізацыі славян у Прыпяцка-Сярэднедняпроўскім рэгіёне (дзе

сёння Беларусь і Украіна), другія вучоныя змяшчалі іх прарадзіму ў Вісла-

Одэрскім міжрэччы (дзе сёння Польшча), трэція – на шырокіх прасторах ад

Одэра да Дняпра (дзе сёння Беларусь, Польшча і Украіна). Вучоныя

пангерманскага накірунку з’яўляюцца аўтарамі так званай канцэпцыі “усходняй

лакалізацыі славян”, згодна з якой славяне прыйшлі на нашу тэрыторыю з Азіі і

паўднёвых стэпаў Усходняй Еўропы, а таму яны – азіяты, дзікія людзі.

Найбольш навукова абгрунтаванай і распаўсюджанай з’яўляецца

канцэпцыя цэнтральнаеўрапейскай лакалізацыі славян, паводле якой

прарадзімай славян трэба лічыць тэрыторыю паміж Эльбай, Віслай і Нёманам, дзе сёння знаходзяцца Германія, Чэхія, Славакія, Польшча, самыя заходнія

раёны Беларусі. У выніку асіміляцыі мясцовага насельніцтва прышлымі

індаеўрапейцамі ў ІІІ тысячагоддзі да н.э. на гэтай тэрыторыі ўтварылася яшчэ

адна галіна індаеўрапейскай мазаікі народаў – славянская (усяго ж налічваецца

больш за 40 індаеўрапейскіх народаў).

Да першых стагоддзяў нашай эры славяне ўяўлялі сабой адзінае цэлае.

Гісторыкі і пісьменнікі VІ ст. ведалі славянскі свет ужо падзеленым на тры

часткі – венедаў, склавін і антаў. Готскі гісторык Іордан пісаў: “Яны

(венеды)… паходзяць ад аднаго племені, маюць цяпер тры імёны, г. зн. венеды, анты і склавіны”. “І некалі нават імя ў славян і антаў было адно і тое ж”, –

падкрэсліваў візантыйскі гісторык Пракопій Кесарыйскі. Першапачаткова

склавіны жылі на захад ад Днястра і ў Прыкарпацці (заходнія славяне), анты –

паміж Днястром і Дняпром, а таксама на поўнач ад Азоўскага мора (усходнія

славяне), венеды, па Іардану, знаходзіліся на паўночны ўсход ад Карпат, у вярхоўі Віслы (паўднёвыя славяне).

У ІV – VІІ стст. адбылося другое “вялікае перасяленне народаў” . Аднак

яго храналагічныя рамкі можна было б пашырыць у абодва бакі. Маштабныя

перамяшчэнні плямён (пераважна з усходу) пачаліся яшчэ да н.э. Гэта – рух

скіфаў і сарматаў з-за Дона (з тэрыторыі сучасных Казахстана і Сярэдняй Азіі) у Паўночнае Прычарнамор’е, заняцце імі вялікіх прастораў ад Алтая да Дуная.

Перамяшчэнні працягваліся пазней. Гэта – міграцыя ў ІІ – пачатку ІІІ ст. готаў, аднаго з усходнегерманскіх плямён, з тэрыторыі сучаснай Польшчы

(на ўзбярэжжы Балтыйскага мора) праз балоты сучаснай Беларусі на поўдзень

сучаснай Украіны (ад Балтыкі да Чорнага мора). Гэта – перамяшчэнне гунаў

з тэрыторыі Манголіі праз сучасны Казахстан і Сярэднюю Азію і выхад да

ІІ ст. н.э. да Волгі, паражэнне, нанесенае імі аланам і готам, далейшы рух у

Еўропу, заснаванне на тэрыторыі сучаснай Венгрыі Гунскай дзяржавы ў ІV –

V стст., яе паражэнне ў час паходу супраць Рымскай імперыі, вяртанне гунаў у

прычарнаморскія стэпы. Гэта – перамяшчэнні германскіх плямён на поўдзень і

захад, а ўслед за імі славян ад Эльбы на захадзе і па Усходне-Еўрапейскай

раўніне на ўсходзе.

Галоўнымі прычынамі міграцыі славян са сваёй прарадзімы былі

наступныя: 1)

дэмаграфічная перанаселенасць і вялікая шчыльнасць

насельніцтва прывялі славян у рух для пошукаў новых зямель; 2) пагалоўнае

ўзбраенне мужчын, іх рэгулярныя грабежніцкія паходы, якія з’яўляліся адным з

найбольш лёгкіх, эфектыўных і распаўсюджаных спосабаў узбагачэння: Рымская імперыя – багатая і казачная краіна для грабяжоў; 3) прывабнасць

новых зямель для земляробства, якое ў славян дасягнула дастаткова высокага

ўзроўню; 4) ціск на славян з боку іншых народаў (германцаў, кельтаў, авараў

і інш.).

Са сваёй прарадзімы частка славян пачала масавы рух на поўдзень і ў VІІ –

VІІІ стст. засяліла Балканы, землі сучаснай Югаславіі, Балгарыі, часткова

Грэцыі. Некаторыя групы славян дайшлі да Малой Азіі, Іспаніі, Сіцыліі, Паўночнай Афрыкі. У працэсе асіміляцыі смуглатварага фракійскага

насельніцтва ўтварылася галіна славян, якіх называюць паўднёвымі славянамі

(былыя венеды). Сёння гэта – балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы і

інш.

Другая частка славян са сваёй прарадзімы рухалася на ўсход, дайшла да

Дняпра і ў VІ – VІІ стст. на тэрыторыі сучаснай украінскай Валыні і Паўднёвай

Беларусі (на поўдзень ад Прыпяці) сфарміравалася новая галіна славян –

усходнія славяне (былыя анты). У VІ – VІІІ стст. усходнія славяне праніклі на

паўднёварускія стэпы, каланізавалі міжрэчча Волгі і Акі, выйшлі да Дона, Ладажскага возера, Невы і Нарвы. Яны асімілявалі мясцовае балцкае, фіна-

угорскае і цюркскае насельніцтва. Усходнія славяне сёння – гэта беларусы, рускія і ўкраінцы.

Што датычыць заходніх славян (сёння гэта – палякі, чэхі, славакі і сербы-

лужычане), то яны засталіся на сваёй прарадзіме, нікуды не мігрыравалі і ні

з кім не змешваліся. Гэта – былыя склавіны.

Паводле даных заходнееўрапейскіх, арабскіх і візантыйскіх крыніц, славяне адрозніваліся высокім ростам, моцным складам цела, вялікай

вынослівасцю, цёмна-русым (рыжаватым) колерам валасоў. Прастадушныя, прыветлівыя і гасцінныя ў дамашняй абстаноўцы, славяне на вайне

непрымірымыя і бязлітасныя да ворага: воінаў і жыхароў-мужчын забівалі

зброяй (коп’ямі, мячамі і інш.), секлі голавы, садзілі на кол, распіналі на

крыжы, білі батогамі па галаве, “иных, запёрши вместе с быками и овцами, …

безжалостно сжигали”.

У VІ – VІІ стст. славяне пачынаюць пранікаць у балцкі арэал. У VІІІ –

ІХ стст. пачынаецца масавае рассяленне славян на тэрыторыі сучаснай

Беларусі. Спачатку славяне рассяліліся на правым беразе Дняпра і на Бярэзіне, затым праніклі ў Падзвінне і Падняпроўе, а ў Х ст. рассяліліся ў Верхнім

Панямонні. Большая частка балцкага насельніцтва была асімілявана, другая –

знішчана ці выціснута на паўночны захад, у Прыбалтыку, дзе прыняла ўдзел у

фарміраванні этнічных латышоў і літоўцаў. Трэцяя частка балцкага

насельніцтва працягвала жыць на сваіх былых месцах, іх асіміляцыя славянамі

працягвалася да ХІІ – ХІІІ стст. і нават пазней.

У выніку славяна-балцкага ўзаемадзеяння ўзніклі новыя этнічныя

супольнасці, якія ўпамінаюцца ў сярэдневяковых крыніцах. Да ліку такіх

супольнасцей на тэрыторыі сучаснай Беларусі адносіліся крывічы, дрыгавічы,

радзімічы. У іх асяроддзі не было сацыяльнай роўнасці, з’явілася палітычнае

кіраванне і свае князі. Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ўяўлялі сабой не

плямёны ці саюзы плямён, як сцвярджалася ў літаратуры раней, а

протанароднасці (народнасці, якія пачыналі фарміравацца). Іх дзяржаўныя

ўтварэнні называюць протадзяржавамі (дзяржавы, якія пачыналі стварацца).

Вялікая патрыярхальная радавая абшчына, якая стваралася па роднаснаму

прынцыпу, саступае месца суседскай (тэрытарыяльнай) абшчыне, што

складалася з асобных малых сем’яў усяго паселішча, гарадзішча (цяпер, сказалі б, вёскі). Апошняя станавілася асноўнай сацыяльнай арганізацыяй

усходніх славян і пазней стала называцца сялянскай абшчынай. Крывічы, дрыгавічы, радзімічы – не непасрэдныя продкі беларусаў, а этнічныя

супольнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў ІХ – першай палове ХІІ ст.

Соседние файлы в папке ВСЕ