Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВСЕ / история беларуси учебник.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.05.2024
Размер:
1.03 Mб
Скачать

§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі

На шляху да рэлігійнай еднасці народаў Рэчы Паспалітай было шмат

перашкод. Па-першае, да сярэдзіны XVI ст. насельніцтва Польшчы і ВКЛ мела

розныя веравызнанні. У Польшчы пануючай рэлігіяй быў каталіцызм, а ў ВКЛ –

праваслаўе (Беларусь і Украіна) і пратэстантызм (Літва). Па-другое, каталіцызм

і праваслаўе перажывалі крызіс. Па-трэцяе, былі вельмі складаныя рэлігійныя

абставіны.

Праваслаўе да 1385 г. было амаль дзяржаўнай рэлігіяй. Але пасля Крэўскай

уніі пануючай рэлігіяй у ВКЛ стала каталіцтва. На пачатку XVI ст. каталіцкая

рэлігія ўвайшла ў паласу крызісу. Сутнасць яго зводзілася да крытычных

адносін шляхты як да каталіцкага культу, так і да арганізацыі касцёла і яго

палітыкі. На глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі прарасла

Рэфармацыя.

Рэфармацыя – грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць

каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму. У Рэфармацыі можна

выдзеліць тры напрамкі:

1) каралеўска-княжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феадалаў

ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямельных багаццяў царквы; 2) бюргерска-буржуазны з яго пропаведдзю “мірскога аскетызму” і

рэспубліканскага ўладкавання царквы;

3) народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феадальнага прыгнёту і

ўзаконення роўнасці.

Шляхту і заможных гараджан Рэфармацыя прывабіла магчымасцю

падарваць магутнасць царквы, якая ўшчымляла іх правы. У адрозненне ад

заходнееўрапейскай, Рэфармацыя на Беларусі праходзіла на феадальным

сацыяльна-эканамічным базісе, а яе асноўнай рухаючай сілай была феадальная

знаць.

Найбольшае пашырэнне ў княстве атрымаў кальвінізм, абаронцам якога

стаў Мікалай Радзівіл Чорны. Ён заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую

абшчыну. На тэрыторыі Беларусі было арганізавана больш за 50 кальвінісцкіх

абшчын, а пры іх – цэрквы, школы, друкарні. Найбуйнейшымі

рэфармацыйнымі цэнтрамі на Беларусі сталі Бярэсце, Нясвіж, Віцебск, Новагародак, Клецк, Іўе, Слуцк, Койданава і іншыя. Вакол іх групаваліся

выдатныя вучоныя, прапаведнікі, пісьменнікі, кнігавыдаўцы.

У 60-я гг. XVI ст. на Беларусі, у Літве і на Украіне з кальвінізму

вылучыўся больш радыкальны напрамак – арыянства, ці антытрынітарызм. Яго

ідэолагі (Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і іншыя) патрабавалі радыкальных

сацыяльных пераўтварэнняў, асуджалі прыгонніцтва, прапаведвалі агульнасць

маёмасці, што прывяло іх да канфлікту з кальвінісцкай шляхтай. У сярэдзіне

XVII ст. члены арыянскіх абшчын былі выгнаны з Рэчы Паспалітай. У другой

палове XVII ст. пад ударамі Контррэфармацыі Рэфармацыя сыходзіць з

гістарычнай арэны.

Папства зрабіла стаўку ў выратаванні каталіцкай царквы на ордэн езуітаў.

У ВКЛ езуіты з’явіліся на наступны год пасля Люблінскай уніі, выкліканыя

віленскім біскупам для барацьбы з Рэфармацыяй. Галоўным ідэолагам

Контррэфармацыі на Беларусі і ў Літве стаў Пётр Скарга. Правячыя колы Рэчы

Паспалітай надзялялі езуітаў вялікімі зямельнымі ўладаннямі. Эканамічная моц

забяспечыла ім магутны ідэалагічны і палітычны ўплыў.

Езуіты ўзялі ў свае рукі адукацыю – адкрылі акадэмію ў Вільні і 11

калегіумаў на Беларусі, пакрылі яе сеткай сваіх касцёлаў і кляштароў, заняліся

дабрачыннай дзейнасцю. Адноўлены і ўзмоцнены каталіцызм пачаў выціскаць

пратэстанцкія абшчыны. К канцу XVII ст. Контррэфармацыя ў княстве

перамагла.

Да сярэдзіны XVII ст. – польскія каралі практычна падпарадкавалі сабе

праваслаўную царкву.

Распрацаваная Трыдэнцкім саборам праграма рэстаўрацыі касцёла

прадугледжвала распаўсюджванне яго ва ўсходнеславянскім свеце. Заснаванне

Маскоўскага патрыярхату ў 1589 г. узмацняла праваслаўе на рускіх землях.

Таму Ватыкан паспяшаўся з набліжэннем да сябе другой часткі гэтага свету –

беларуска-украінскай – праз унію. Яго намеры супалі з імкненнем палітыкаў

умацаваць Рэч Паспалітую праз адзінавер’е ўсіх яе падданых.

Некаторых мясцовых праваслаўных лідэраў (К. Астрожскі, I. Пацей, К.

Тарлецкі і іншыя) прывабіў сваёй жыццяздольнасцю каталіцкі захад. Яны

ўбачылі шлях да пераадолення духоўнага крызісу ў заключэнні уніі з Рымам.

Гэты шлях быў рэалізаваны ў выглядзе Берасцейскай уніі.

Новы накірунак хрысціянства – уніяцтва – быў аформлены на

Берасцейскім саборы 6 – 9 кастрычніка 1596 г. Ён прадугледжваў захаванне

праваслаўнай абраднасці, царкоўна-славянскай мовы ў набажэнстве, але

прызнаваў вяршэнства папы рымскага, каталіцкае веравучэнне.

Але замест спакою унія стала крыніцай раздораў. Першым напрамкам

рэлігійнай барацьбы была літаратурна-багаслоўская палеміка. Другім

напрамкам была парламенцкая барацьба. На сеймах паміж праваслаўнымі і

уніятамі адбываліся вострыя спрэчкі. Трэцяй формай рэлігійнай барацьбы

была адміністрацыйная барацьба: закрыццё праваслаўных цэркваў, перадача іх і

манастыроў уніятам.

Па Беларусі пракацілася хваля антыуніяцкіх выступленняў. Першай

акцыяй стала паўстанне Севярына Налівайкі (1595 – 1596). З пачатку XVII ст.

усё большую вагу пачалі набываць казакі. Яны пачалі бараніць пакрыўджаную

царкву. У 1648 г. на барацьбу з прыгнятальнікамі ўзнялося запарожскае

казацтва на чале з Б.Хмяльніцкім, адным з галоўных патрабаванняў паўстання

была ліквідацыя уніяцкай царквы.

У ХVІІ – ХVІІІ стст. на Беларусі ўзмацнілася дзейнасць каталіцкіх і

уніяцкіх манаскіх ордэнаў – францысканцаў, дамініканцаў, базыльян, бернардзінцаў, бенедыктынцаў і інш. Яны праводзілі гвалтоўнае акаталічванне

беларускага насельніцтва. Абаронцамі праваслаўя сталі праваслаўныя брацтвы,

якія ўзніклі ў XVI ст. Галоўны напрамак іх дзейнасці – захаванне чысціні

праваслаўнага вучэння, богаслужэння і царкоўнага кіравання.

Такім чынам, на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай беларускі народ

вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру.

Соседние файлы в папке ВСЕ