Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВСЕ / история беларуси учебник.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.05.2024
Размер:
1.03 Mб
Скачать

Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.

ЛЮТАЎСКАЯ БУРЖУАЗНА-ДЭМАКРАТЫЧНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ НА

БЕЛАРУСІ

§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны

розных класаў і партый

Першая сусветная вайна працягвалася 4 гады і 4 месяцы. У вайне

ўдзельнічалі 38 краін з насельніцтвам звыш 1,5 млрд. чалавек – 75 % усяго ўсіх

жыхароў Зямлі. У ёй, паводле няпоўных звестак, было забіта, паранена і

скалечана каля 30 млн. чалавек.

Галоўнай прычынай Першай сусветнай вайны стала барацьба паміж

буйнейшымі імперыялістычнымі краінамі за перадзел ужо падзеленага свету, за

новыя сферы ўплыву, крыніцы сыравіны і рынкі збыту прадукцыі. 19 ліпеня

1914 г. Германія аб’явіла вайну Расіі, а 21 ліпеня – Францыі, захапіла Бельгію і

Люксембург. 22 ліпеня Англія аб’явіла вайну Германіі. Разам з Англіяй у вайну

ўступілі яе дамініёны Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя і калонія Індыя. На

баку Антанты выступіла Японія, на баку Германіі – Турцыя. Пачалася Першая

сусветная вайна.

Вайна не вырашала задач нацыянальнага развіцця ніводнай дзяржавы

(сваю незалежнасць адстойвала толькі Сербія), не адпавядала інтарэсам

працоўных, была з усіх бакоў захопніцкай. Урады краін-удзельніц вайны

стараліся пераканаць свае народы ў тым, што яна вядзецца ў мэтах абароны

радзімы.

Пануючыя класы і вярхі гандлёва-прамысловай буржуазіі Расіі падтрымалі

вайну, таму што чакалі для сябе вялікіх выгод ад будучага падзелу турэцкай і

аўстрыйскай маёмасці.

Шырокія пласты гарадской сярэдняй буржуазіі і буржуазнай інтэлігенцыі

пад уплывам друку, пропаведзяў духавенства таксама лічылі вайну

справядлівай з боку Расіі.

У самым пачатку вайны ў Мінску, Магілёве, Віцебску і іншых гарадах

Беларусі мясцовыя органы ўлады правялі “патрыятычныя” сходы, на якіх

выказвалася перакананне, што вайна вядзецца ў мэтах абароны Айчыны.

Асаблівы патрыятычны ўздым назіраўся ў Магілёве. Летам 1914 г. тут адбыліся

сходы прадвадзіцеляў дваранства, членаў земства, ганаровых грамадзян, духавенства і настаўнікаў, удзельнікі якіх запэўнівалі, што насельніцтва губерні

аднадушна ўхваляе ўрадавую палітыку і гатова на любыя ахвяры дзеля

Айчыны.

Пазіцыі сацыяльных слаёў насельніцтва як у люстэрку адбіваліся на

дзейнасці палітычных партый. Ужо ў самым пачатку вайны партыі акцябрыстаў

і кадэтаў заявілі аб сваёй поўнай падтрымцы знешняй палітыкі ўрада Расіі.

Лідэр кадэтаў П. Мілюкоў выказаў думку аб далучэнні Галіцыі, Угорскай Русі, Букавіны да Расіі з той мэтай, каб дапамагчы нацыянальнаму ўз’яднанню

ўкраінскага народа. П. Мілюкоў прапанаваў далучыць да Расіі і землі, якія да

славян ніякіх адносін не мелі: Басфор і Дарданелы, прыбярэжную тэрыторыю

Турцыі з г. Стамбулам. Справа была не толькі ў абароне славян. Будаўніцтва

Германіяй Багдадскай чыгункі праз Балканы і Турцыю закранала эканамічныя

інтарэсы Расіі, якая вывозіла праз пралівы Басфор і Дарданелы 37 % сваіх

тавараў, у тым ліку 80 % хлеба, прызначанага на экспарт. З будаўніцтвам дарогі

Германія ўстанавіла кантроль над пралівамі і стала галоўнай перашкодай

пранікненню Расіі ў Турцыю. Пад германскі ўплыў трапіла і Балгарыя, што

таксама супярэчыла пазіцыі Расіі, якая лічыла сябе абаронцай усіх славянскіх

народаў.

Сярод дробнабуржуазных партый панавалі абаронніцкія погляды.

Большасць эсэраў і меншавікоў прытрымліваліся лозунга “абароны радзімы ад

прускіх варвараў”. Невялікая група меншавікоў-інтэрнацыяналістаў на чале з

Ю. Мартавым выступіла з асуджэннем урадаў ваюючых краін. Сярод

меншавікоў меў месца і правасацыялістычны напрамак. Яго ўзначальваў

Г.В. Пляханаў. Ён лічыў, што Расія вядзе праўдзівую вайну, што адказнасць за

яе павінен несці той, хто яе распачаў.

У партыі эсэраў таксама вызначылася тры напрамкі ў адносінах да вайны: сацыял-шавіністычны, які падтрымліваў ўрад, цэнтрысцкі, які прапагандаваў

лозунг “без пераможцаў і без паражэнцаў”, і левы, які выступаў супраць вайны, за мір, зямлю і волю.

Найбольш радыкальнае стаўленне да вайны заняла партыя бальшавікоў. У

жніўні 1914 г. У.І. Ленін напісаў тэзісы аб вайне “Задачы рэвалюцыйнай

сацыял-дэмакратыі ў еўрапейскай вайне”. Тэзісы з’явіліся асновай маніфеста

ЦК РСДРП “Вайна і расійская сацыял-дэмакратыя”. Гэта была праграма партыі

бальшавікоў, у якой вызналася палітычная лінія ў адносінах да вайны. Сутнасць

яе заключалася ў трох лозунгах. Першым і галоўным з іх быў лозунг

“ператварыць імперыялістычную вайну ў вайну грамадзянскую”. Другім

лозунгам бальшавікоў стаў лозунг “паражэння “сваіх” урадаў у

імперыялістычнай вайне”. Трэцім – заклік да “поўнага разрыву з

II Інтэрнацыяналам, стварэння III, Камуністычнага Інтэрнацыянала”. Трэба

адзначыць, што апошні лозунг не падтрымала ніводная з еўрапейскіх сацыял-

дэмакратычных партый.

Соседние файлы в папке ВСЕ