- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
Разгром фашысцкай Германіі, а затым мілітарысцкай Японіі ў вайне 1939–
1945 гг. мае сусветна-гістарычнае значэнне. Вялікая перамога над дзяржавамі
агрэсіўнага блока была атрымана ў імя міру і жыцця на Зямлі. Яна аказала
велізарнае ўздзеянне на ўвесь ход сусветнага развіцця ўжо тым, што аб’ектыўна
з’явілася гістарычным прысудам фашызму і мілітарызму, пераканаўчым
пацвярджэннем важнасці аб’яднання самых розных палітычных, сацыяльных, ідэалагічных сіл супраць ваеннай пагрозы, усякага роду рэваншызму, фашызму
і неафашызму.
Важнейшым фактарам дасягнення Вялікай Перамогі быў удзел многіх
дзяржаў і народаў у агульнай барацьбе супраць фашысцкага блока. Значэнне і
роля баявых дзеянняў узброеных сіл ЗША, Англіі, Францыі, Кітая, намаганні і
стойкасць народаў іншых краін, якія змагаліся з гітлераўскай Германіяй і
мілітарысцкай Японіяй, несумненны і відавочны. Аб’ектыўныя гістарычныя
матэрыялы і факты сведчаць: рашаючы ўклад у вызваленне народаў Еўропы і
Азіі ад фашысцкага рабства, у выратаванне сусветнай цывілізацыі ўнеслі
народы Савецкага Саюза і Савецкія Узброеныя Сілы. На савецка-германскім
фронце з пачатку вайны і да сярэдзіны 1944 г. адначасова дзейнічала ад 190 да
270 нямецка-фашысцкіх дывізій, у той час калі англійскай і амерыканскай
арміям супрацьстаялі ў Паўночнай Афрыцы ад 9 да 20, у Італіі – ад 7 да 26
дывізій. І пасля адкрыцця другога фронту (чэрвень 1944 г.) у Еўропе на
савецка-нямецкім фронце ў 2–2,5 раза больш знаходзілася гітлераўскага войска, чым на заходнім і італьянскім франтах. Даўжыня савецка-германскага фронту
на розных этапах вайны вагалася ад 3 да 6 тыс. км. З 1418 сутак існавання
фронту 93 % часу прыпадае на актыўныя баявыя дзеянні. Працягласць жа
фронту ў Паўночнай Афрыцы і Італіі не перавышала 300–350 км, а ў Заходняй
Еўропе – 800 км.
Разам з усімі народамі Савецкага Саюза з гонарам выканаў свой абавязак
перад Радзімай і чалавецтвам беларускі народ. На алтар Вялікай Перамогі
Беларусь прынесла мільёны жыццяў сваіх грамадзян.
Крыніцамі перамогі над агрэсарам з’явіліся дзейнасць Камуністычнай
партыі і савецкага ўрада, Савецкіх Узброеных Сіл, дружба народаў СССР, савецкі патрыятызм. У свеце не знайшлося такой сілы, якая б змагла спыніць
фашысцкіх агрэсараў. Толькі 16 дзён супраціўляўся ім народ Польшчы, за 42
дні была акупіравана Францыя, 1418 дзён змагаліся супраць нямецка-
фашысцкіх захопнікаў савецкія людзі і іх узброеныя сілы і дасягнулі перамогі.
Вялікая Айчынная вайна была ўсенароднай. Ужо за першыя 8 дзён у
Савецкія Узброеныя Сілы ўлілося больш за 5 млн чалавек. Толькі за чэрвень –
жнівень 1941 г. больш за паўмільёна мужчын Беларусі, здольных насіць зброю, уступілі ў шэрагі Чырвонай Арміі. Усяго на франтах Вялікай Айчыннай вайны
змагаліся 1 млн 300 тыс. беларусаў і ўраджэнцаў рэспублікі.
Чырвоная Армія разбіла галоўныя сілы ваеннай машыны агрэсараў. З 13,6
млн чалавек, якіх страціла гітлераўская Германія за час другой сусветнай
вайны, 10 млн знайшлі сабе магілу на ўсходнім фронце. Страты нямецка-
фашысцкіх войск на савецка-германскім фронце былі ў 4 разы большыя, чым на
заходнееўрапейскім і міжземнаморскім тэатрах ваенных дзеянняў.
За час вайны за мужнасць і гераізм ордэнамі і медалямі было
ўзнагароджана звыш 7 млн ваеннаслужачых, больш за 11 тыс. чалавек
удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Звыш 300 тыс. салдат і афіцэраў –
ураджэнцаў Беларусі – атрымалі ордэны і медалі, 441 воін удастоены звання
Героя Савецкага Саюза, а чацвярым (лётчык П.Я. Галавачоў, камандзіры
танкавых злучэнняў І.І. Гусакоўскі, С.Ф. Шутаў, І.І. Якубоўскі) гэта званне
прысвоена двойчы, 65 ураджэнцаў Беларусі сталі поўнымі кавалерамі ордэна
Славы.
Ураджэнцамі Беларусі былі выдатныя военачальнікі, якія затым сталі
маршаламі: В.Д. Сакалоўскі, І.І. Якубоўскі, С.А. Красоўскі; генераламі арміі: А.І. Антонаў, І.І. Гусакоўскі; генерал-палкоўнікамі А.Р. Бацюня, І.П. Камера, Ф.І. Кузняцоў; віцэ-адміралам В.П. Дрозд; контр-адміралам В.Е. Ананіч – усяго
217 генералаў і адміралаў. У складзе ваенна-паветраных сіл з ворагам змагаліся
5305, у бранятанкавых і механізаваных часцях 2490 афіцэраў з Беларусі.
Свой ўклад у разгром фашысцкіх захопнікаў унеслі партызаны і
падпольшчыкі Беларусі, якую ў гады акупацыі па праву называлі “Рэспублікай-
партызанкай”.
Нямала беларусаў у ліку савецкіх грамадзян удзельнічала ў еўрапейскім
руху Супраціўлення. Агульная колькасць савецкіх партызан, якія дзейнічалі на
тэрыторыі Польшчы, складала 12 тыс. чалавек, Чэхаславакіі – больш за 17 тыс.
чалавек.
Рух Супраціўлення, які па свайму характару і мэтах быў антыфашысцкім, агульнадэмакратычным, меў важнае гістарычнае значэнне. Змагары
Супраціўлення наносілі адчувальныя ўдары па варожых камунікацыях і
гарнізонах, зганялі фашысцкіх акупантаў з населеных пунктаў, а ў некаторых
краінах (Югаславія, Грэцыя, Албанія, Францыя) узброеныя фарміраванні
антыфашыстаў вызвалілі ўсю тэрыторыю альбо большую яе частку.
Перамога над фашыстскім блокам была не толькі палітычнай і ваеннай, але
і эканамічнай. У дасягненні яе адыгралі сваю ролю эканамічныя рэсурсы СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, іншых дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі.
Значны ўклад у забеспячэнне Вялікай Перамогі над ворагам унёс савецкі
тыл, у тым ліку эвакуіраваныя з Беларусі на ўсход краіны, прадпрыемствы і
ўстановы. Да лета 1942 г. на абарону працавалі больш за 60 беларускіх
прадпрыемстваў. Усяго ва ўсходніх раёнах СССР працавала прыкладна 1,5 млн
эвакуіраваных жыхароў Беларусі.
Адзінства фронту і тылу, працоўны гераізм жыхароў горада і вёскі былі
магутным фундаментам Вялікай Перамогі. Ужо ў канцы 1942 г. суадносіны па
асноўных відах ваеннай тэхнікі на савецка-германскім фронце змяніліся на
карысць Чырвонай Арміі, а з лета 1943 г. яны працягвалі няўхільна
павялічвацца. Па сярэднегадавому выпуску гармат палявой артылерыі СССР
пераўзыходзіў Германію больш чым у 2 разы, супрацьтанкавых гармат – у 2,6, мінамётаў – у 5 разоў.
Працаўнікі калгасаў і саўгасаў забяспечвалі армію харчаваннем і фуражом.
Дзякуючы намаганням працаўнікоў тылу Савецкія Узброеныя Сілы
атрымалі за гады вайны больш за 10 млн. т. боепрыпасаў, 16 млн. т. паліва, 40
млн т харчавання і фуражу, а таксама вялікую колькасць іншых матэрыяльных
сродкаў. Увесь цяжар земляробчай працы ў час вайны вынеслі на сваіх плячах
жанчыны, а таксама старыя і падлеткі.
Неацэнны ўклад у Вялікую Перамогу ўнеслі інтэлігенцыя, работнікі
народнай адукацыі і навукі, культуры, літаратуры і мастацтва Беларусі.
Вучоныя Белдзяржуніверсітэта і Акадэміі навук БССР вырашалі задачы, якія
мелі абароннае і народнагаспадарчае значэнне.
Цесную сувязь з савецкай арміяй, народам прадэманстравалі работнікі
мастацтва. З першых дзён вайны былі створаны творчыя (франтавыя) брыгады
Беларускага тэатра оперы і балета. Калектывы ўсіх беларускіх тэатраў давалі
шэфскія канцэрты і спецыяльныя пастаноўкі для стварэння фонду абароны.
Інтарэсы фронту займалі галоўнае месца і ў творчасці беларускіх
кампазітараў і мастакоў. Сярод іх Я. Цікоцкі, М. Аладаў, З. Азгур і інш.
Беларускія кінааператары на базе Маскоўскай студыі-хронікі штомесячна
выпускалі кіначасопіс “Савецкая Беларусь”. Пры Усесаюзным радыёкамітэце
бала створана беларуская рэдакцыя радыёвяшчання, якая штодзённа выпускала
радыёперадачы. Не спынялі работы беларускі друк, Дзяржаўнае выдавецтва
БССР.
Работнікі народнай адукацыі, навукі, культуры, літаратуры, мастацтва, сродкаў масавай інфармацыі ў гады вайны працавалі для народа, выхоўвалі
пачуццё патрыятызму, мужнасці, нянавісці да захопнікаў, натхнялі на
непрымірымую барацьбу з ворагам.
Уклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу, у справу разгрому
фашызму атрымаў прызнанне ва ўсім свеце. Улічваючы гэта, 27 красавіка
1945 г. міжнародная канферэнцыя, скліканая для ўтварэння ААН, прыняла
рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін-заснавальніц гэтай новай і самай
аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі, якая і сёння ахоўвае мір і бяспеку
народаў.
РАЗДЗЕЛ ІX. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ, ПАЛІТЫЧНАЕ І
КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ. БЕЛАРУСЬ НА МІЖНАРОДНАЙ АРЭНЕ
(1946–1985)