- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
§ 3. Беларускі нацыянальны рух
У гады вайны адбыліся значныя змены ў беларускім нацыянальным руху.
Усе даваенныя беларускія нацыянальна-культурныя арганізацыі распаліся.
Была закрыта газета “Наша ніва”. Ва ўсходняй, неакупіраванай частцы Беларусі
нацыянальны рух быў спынены. На захопленай Германіяй тэрыторыі вядомыя
беларускія дзеячы, браты Іван і Антон Луцкевічы, В. Ластоўскі і іншыя
выступілі з ідэяй стварэння канфедэрацыі Літвы і Заходняй Беларусі ў форме
Вялікага княства Літоўскага з сеймам у Вільні. У лютым 1916 г. была
распаўсюджана адозва “Грамадзяне!”, у якой намячалася стварэнне
самастойнай дзяржавы з соймам у Вільні.
Аднак утварыць канфедэрацыю не ўдалося. Германскі ўрад не быў
зацікаўлены ў такой дзяржаве. Акупіраваўшы Вільню, германскае
камандаванне абвясціла аб тым, што беларускія землі будуць падпарадкоўвацца
“Польскай Кароне”. У сувязі з гэтым польскія памешчыкі і ксяндзы, карыстаючыся падтрымкай акупантаў, пачалі настойліва ажыццяўляць
паланізацыю беларускага насельніцтва. На акупіраванай беларускай тэрыторыі
была створана шырокая сетка польскіх школ, розных згуртаванняў польскай
“злучнасці”. Прымусовая паланізацыя выклікала абурэнне мясцовага
насельніцтва. Пачаліся спрэчкі паміж палякамі і беларусамі. Гэта прывяло да
адмаўлення ідэі ўтварэння канфедэратыўнай дзяржавы Польшчы і Беларусі.
Больш таго, у самім беларускім нацыянальным руху адбыўся раскол. Група
беларускіх дзеячаў на чале з В. Ластоўскім заснавала тайную арганізацыю
“Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі” , якая ставіла сваёй мэтай
утварыць незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах.
Германія, намагаючыся ўмацаваць сваю ўладу на акупіраванай тэрыторыі, ажыццявіла адпаведныя захады, каб, з аднаго боку, не даць магчымасці
стварыць тут самастойную дзяржаву, а з другога – прадухіліць польскае засілле
на гэтых землях. У пачатку 1916
г. у германскім загадзе аб школах
акупіраванага краю беларуская мова абвяшчалася раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Беларускі нацыянальны рух значна ажывіўся.
На акупіраванай тэрыторыі былі адчынены беларускія школы, створаны
выдавецтвы. Пачалося выданне на беларускай мове газет, часопісаў. Стала
выходзіць газета “Гоман” . У Вільні былі створаны “Беларускі клуб” , згуртаванне “Золак” , “Навуковае таварыства” , “Беларускі вучыцельскі
саюз” і інш. Кіраваў усёй гэтай работай створаны ў 1915 г. у Вільні Беларускі
народны камітэт, які ўзначальваў А. Луцкевіч. Прадстаўнікі камітэта прынялі
ўдзел у рабоце канферэнцый прыгнечаных народаў Расіі, якія былі
арганізаваны немцамі ў Стакгольме і Лазане ў красавіку і чэрвені 1916 г. Там
яны прасілі дапамогі ў народаў Еўропы ў вызваленні беларускага народа “з-пад
расійскай акупацыі”.
У канцы 1916 г. Беларускі народны камітэт спрабаваў дамовіцца з
Літоўскім нацыянальным камітэтам аб утварэнні агульнай літоўска-
беларускай дзяржавы. Аднак Літоўскі нацыянальны камітэт адмовіўся ад
перагавораў, канчаткова разарваў сувязь не толькі з Беларускім народным
камітэтам, але і з польскім і яўрэйскім нацыянальнымі камітэтамі і ўтварыў у
Вільні Літоўскую дзяржаўную раду (Тарыбу) як вярхоўны дзяржаўны орган
Літвы. У склад гэтай літоўскай дзяржавы былі ўключаны і акупіраваныя
Германіяй беларускія землі. Беларусь атрымала ў Тарыбе два месцы.
Паступова галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху па-за
межамі краю сталі Петраград, Масква і іншыя расійскія гарады, дзе бежанцы-
беларусы ўтварылі свае суполкі. У кастрычніку 1916 г. Міністэрства ўнутраных
спраў Расіі дазволіла выданне ў Петраградзе беларускіх газет “Дзянніца” і
“Светач” .
Газета “Светач” прапагандавала ідэі адзінства беларусаў незалежна ад іх
класавай прыналежнасці, заклікала ўсе грамадскія сілы да ажыццяўлення
“беларускага нацыянальнага ідэалу”. Аднак газета не мела вялікага ўплыву на
развіццё беларускага нацыянальнага руху. У пачатку 1917 г. яе выданне
спынілася.
Газету “Дзянніца” выдаваў на свае сродкі З. Жылуновіч. Яна ўздымала
вострыя сацыяльныя праблемы, пытанні развіцця беларускай культуры, асуджала палітыку нямецкіх акупацыйных улад, прапагандавала думку, што
свабоднае развіццё беларускага народа магчыма толькі ў саюзе з рускім
народам. У газеце друкаваліся творы З. Жылуновіча, К. Буйло, К. Чарнушэвіча, Ф. Шантыра і іншых дзеячаў, якія стаялі на рэвалюцыйна-дэмакратычных
пазіцыях. Рэвалюцыйна-нацыянальны кірунак газеты выклікаў падазронасць у
цэнзуры. Цэнзары выкідалі з газеты ўсе матэрыялы аб становішчы ў Беларусі, абвінавачвалі газету ў тым, што яна нібыта служыла Германіі. У снежні 1916 г.
“Дзянніца” перастала выходзіць.
Далейшай актывізацыі беларускага нацыянальнага руху спрыяла
Лютаўская рэвалюцыя 1917 г.