- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
Пачатак палітычных рэпрэсій у Беларусі, на наш погляд, звязаны з
поспехамі і дасягненнямі палітыкі беларусізацыі. Ужо ў другой палове 20-х
гадоў узнікаюць спрэчкі паміж прадстаўнікамі розных падыходаў да
нацыянальнай палітыкі. Найбольш актыўных прыхільнікаў палітыкі
беларусізацыі сталі абвінавачваць у т. зв. нацыянал-дэмакратызме, тэндэнцыі
“ставіць нацыянальныя інтарэсы вышэй за класавыя”.
З 1930 г. крытыка робіцца больш жорсткай. Нацыянал-дэмакратызм
вызначаецца
як
варожая
савецкай
ўладзе
ідэалогія
і
практыка
контррэвалюцыйнай плыні, якая ставаліла сваёй мэтай “аднаўленне капіталізму
на Беларусі”. Рэзалюцыя XІІІ з’езда КП(б)Б ацэньвала гэтую з’яву як галоўную
небяспеку для нацыянальнай палітыкі рэспублікі. Пры гэтым рэзка змяняліся
ўсе ацэнкі мінулага: увесь беларускі нацыянальна-вызваленчы рух аднолькава
пачаў абвяшчацца рэакцыйным.
У маі – чэрвені 1929 г. камісія ЦК ВКП(б) абследавала практыку
нацыянальнай работы ў БССР. Яна адзначыла, што “Асноўныя памылкі
партыйнага кіраўніцтва КПБ маюць месца ў вобласці тактыкі і вынікаюць з
няправільнай ацэнкі суадносін класавых сіл”. Менавіта на класавую барацьбу
рабілі ўпор члены камісіі, яе праявы шукалі і знаходзілі ўсюды – у дзейнасці
навукоўцаў, у галіне мовазнаўства, у выдавецтвах, у палітыцы Наркамасветы па
беларусізацыі, Наркамзема – па хутарызацыі і г.д.
З восені 1929 г. негатыўны вобраз нацдэмаўшчыны замацоўваецца ў
партыйнай палітыцы, у сродках масавай інфармацыі, грамадскай свядомасці.
У 1930 г. барацьба з нацдэмамі стала практычнай дзейнасцю органаў АДПУ
БССР. Імі была “выкрыта” (на самой справе сфабрыкавана) “нацдэмаўская, контррэвалюцыйная і антысавецкая арганізацыя”, якая атрымала назву “Саюз
вызвалення Беларусі” (СВБ). Было арыштавана 108 чалавек. Сярод іх акадэмікі
БАН В. Ластоўскі, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, кіраўнік наркамата земляробства
Дз. Прышчэпаў, асветы А.Баліцкі і інш. У 1931 г. яны былі асуджаны на розныя
тэрміны зняволення, а ў 1937–1940 гг. многія з іх расстраляны.
Актыўная кампанія выкрыцця “ворагаў народа” мела, акрамя фізічнага
знішчэння, яшчэ адзін, не менш жудасны вынік. Атмасфера падазронасці, ідэалагічнага ўціску, маральнага прымусу ламала людзей як асоб, прымушала
адракацца ад сваіх поглядаў і прынцыпаў, гаварыць няпраўду, хлусіць, каб
захаваць жыццё сваё і сваіх родных.
“Справа СВБ” была пачаткам сістэматычных рэпрэсій у Беларусі.
Адначасова з СВБ у 1930 г. былі “раскрыты” і іншыя “контррэвалюцыйныя, шкодніцкія і дыверсійна-шпіёнскія арганізацыі”, у прыватнасці беларускі
філіял “Працоўнай сялянскай партыі”, па гэтай “справе” было асуджана 59
чалавек); беларускі філіял “Прампартыі” – асуджана 30 чалавек; беларускі
філіял “Саюзнага бюро РСДРП (меншавікоў)” – асуджана 30 чалавек.
Гэтыя вынікі дзейнасці АДПУ адразу адчуліся – неставала работнікаў
навучальных устаноў, органаў кіравання, устаноў культуры і г.д. Аднак пошук
“ворагаў народа” працягваўся. У снежні 1933 г. былі арыштаваны 84 працаўнікі
сістэмы Наркамзема БССР і Белтрактарацэнтра. Ім ставілася ў віну імкненне
сарваць развіццё цяжкай прамысловасці, падарваць эканамічную магутнасць
Савецкай дзяржавы, аслабіць яе ў барацьбе з капіталістычным асяроддзем, а
потым звергнуць савецкую ўладу, захапіць кіраўніцтва ў свае рукі.
Акрамя гэтага, “контррэвалюцыйныя арганізацыі” шкоднікаў і нацдэмаў у
гэты час былі “выкрыты” ў Белдзяржснабе, Дзяржплане, у Беларускім
нацыянальным цэнтры і г.д. У першым квартале 1933 г. у БССР да вышэйшай
меры пакарання і да 10 гадоў пазбаўлення волі было асуджана больш за 5,5 тыс.
чалавек. Толькі “тройкай” НКУС БССР у 1935 г. было асуджана 8074 чалавекі, а ў 1936 – 12 371 чалавек. Агентаў “варожых разведак” знаходзілі і выкрывалі
сярод самых розных сацыяльных груп насельніцтва – ад высокапастаўленых
дзяржаўных, партыйных і ваенных дзеячаў да простых рабочых і сялян.
У чэрвені 1937 г. адбыўся XVI з’езд КП(б) Беларусі, якому належыць
асобнае месца ў нагнятанні атмасферы страху і беззаконня. Тэма выкрыцця
ворагаў народа была галоўнай у справаздачным дакладзе першага сакратара
В. Шаранговіча і ў прамовах фактычна ўсіх выступаўшых.
29 ліпеня 1937 г. адбыўся ІІІ Пленум ЦК КП(б)Б, рашэнні якога адыгралі
ролю своеасаблівага дэтанатара, выклікалі абвальны працэс агульнага
выкрыцця, масавага псіхозу ў пошуках “ворагаў народа”. Выступаючыя на
пленуме прадстаўнікі партыйных органаў прызналі наяўнасць у іх арганізацыях
і раёнах “актыўна дзеючых контррэвалюцыянераў, польскіх шпіёнаў і
дыверсантаў”.
Выкананне рашэнняў ІІІ Пленума ЦК КП(б)Б прывяло да таго, што з
сярэдзіны 1937 г. да ліпеня 1938 г. было арыштавана 2570 удзельнікаў т. зв.
“аб’яднанага антысавецкага падполля”. Месцамі іх канцэнтрацыі, як
адзначаецца ў даведцы УДБ НКУС, былі ЦВК, СНК БССР, ЦК КП(б)Б, Дзяржплан, наркаматы і іншыя ўстановы. Было арыштавана: 40 наркомаў і іх
намеснікаў, 179 кіруючых работнікаў савецкага і гаспадарчага апарату, 1 акадэмік, 25 навукоўцаў, 41 выкладчык ВНУ, 23 супрацоўнікі ЦК КП(б)Б, 16 супрацоўнікаў Саўнаркома.
Следчымі органамі арыштаваныя былі падзелены на наступныя групы: нацыянал-фашысцкае падполле (яго кіраўнікамі вызначаны Чарвякоў, Шаранговіч, Жылуновіч і інш.); антысавецкае эсэраўскае падполле
(Чарнушэвіч, Бадунова, Панкевіч); антысавецкае бундаўска-сіянісцкае
падполле (Волт, Гурэвіч); царкоўна-сектанцкае падполле (кіраўнік, “японска-
польскі шпіён”, мітрапаліт Бліноў). Кіраўнікамі “трацкісцкай арганізацыі” на
Беларусі былі названы М. Гікала, М. Галадзед, Д. Валковіч і іншыя кіраўнікі
рэспублікі. Сярод абвінавачванняў, якія прад’яўляліся арыштаваным, былі і
наступныя: “Антысавецкая арганізацыя на Беларусі па заданні цэнтра правых у
Маскве сумесна з трацкістамі рыхтавала здзяйсненне тэрарыстычных актаў над
тт. Сталіным, Варашылавым і Калініным. Па заданні Галадзеда Хацкевічам у
Маскве была створана група, якая рыхтавала тэрарыстычны акт супраць
т. Сталіна”.
Новы ўздым хвалі рэпрэсій назіраўся з восені 1939 г., пасля ўваходжання
Заходняй Беларусі ў склад БССР. Былі рэпрэсіраваны (у асноўным высланы ва
ўсходнія раёны СССР) цэлыя групы насельніцтва – служачыя былога
дзяржапарату, судовых органаў, пракуратуры, паліцыі, арміі, гандляры, леснікі, рамеснікі з сем’ямі, усяго каля 125 тыс. чалавек.
Пытанне аб тым, колькі жыхароў Беларусі пацярпела ад палітычных
рэпрэсій, не высветлена і да сённяшняга дня. Як вынікае з падлікаў, судовымі і
несудовымі органамі ў рэспубліцы па палітычных матывах было прыцягнута да
адказнасці больш за 250 тыс. грамадзян. Акрамя таго, у адміністрацыйным
парадку (раскулачванне, высяленне, барацьба з сабатажам, выкананне закона
“Аб ахове сацыялістычнай маёмасці” і г.д.) прыцягнуты да адказнасці яшчэ
амаль 350 тыс. чалавек, жыццё і лёс якіх былі парушаны сталінскім рэжымам.
Агульная лічба ахвяр сталінізму, на думку некаторых даследчыкаў, складае на
Беларусі 600–700 тыс. чалавек. З пачатку 50-х гадоў да 1994 г. у Рэспубліцы
Беларусь рэабілітавана больш за 160 тыс. грамадзян.