Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВСЕ / история беларуси учебник.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.05.2024
Размер:
1.03 Mб
Скачать

§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –

XXI стст.

Развіццё знешніх сувязей. У 1987 г. сацыялістычныя краіны-удзельніцы

Варшаўскага Дагавора абвясцілі аб тым, што не пачнуць ваенных дзеянняў

супраць іншай дзяржавы або саюза дзяржаў, калі самі не стануць аб’ектамі іх

узброенага нападу. Яны ніколі не прыменяць першымі ядзернай зброі, не

будуць мець тэрытарыяльных прэтэнзій ні да адной краіны свету і не будуць

лічыць іх сваімі ворагамі.

У другой палове 80-х гадоў пашыраўся палітычны дыялог паміж СССР і

ЗША. Савецка-амерыканскія перамовы на вышэйшым узроўні адбыліся ў

Жэневе (1985), Рэйк’явіку (1986), Вашынгтоне (1987), на востраве Мальта

(1989). У выніку гэтых сустрэч былі вызначаны асноўныя стратэгічныя

накірункі знешняй палітыкі абедзвюх дзяржаў, якія ў далейшым прывялі да

кардынальных перамен ва ўсім міжнародным супольніцтве.

У 1989 г. была завершана вайна ў Афганістане. Ажыццяўляўся вывад

савецкіх войск з краін Усходняй Еўропы і Манголіі, сярод якіх было шмат

ваеннаслужачых-беларусаў. Краіна прызнала прыярытэт міжнароднага права, і

перш за ўсё Дэкларацыю правоў чалавека, абавязалася прывесці ўсё ўнутранае

заканадаўства ў адпаведнасць з міжнародным правам.

У канцы 80-х гадоў у сацыялістычных краінах Усходняй Еўропы адбыліся

так званыя “аксамітныя рэвалюцыі”, у выніку якіх улада перайшла ад

камуністаў да іх палітычных праціўнікаў. Была ліквідавана Берлінская сцяна, адбылося аб’яднанне Германіі. Вясной 1991

г. былі распушчаны Савет

Эканамічнай

Узаемадапамогі

і

арганізацыя

Варшаўскага

Дагавора.

Сацыялістычная сістэма спыніла сваё існаванне. Прэзідэнт ЗША Біл Клінтан

павіншаваў народ сваёй краіны з пераможным заканчэннем “халоднай вайны”.

ЗША сталі адзінай у свеце звышдзяржавай, уступілі на шлях усталявання ў ім

“свайго новага парадку”.

Пасля ліквідацыі СССР пачалося прызнанне Рэспублікі Беларусь як

суверэннай дзяржавы. Былі падпісаны з сумежнымі дзяржавамі дагаворы аб

граніцы і абвешчана аб тым, што ў Беларусі няма тэрытарыяльных прэтэнзій да іх.

26 лютага 1992 г. Рэспубліка Беларусь падпісала Хельсінкскі Заключны

акт. З гэтага моманту яна не толькі стала раўнапраўным удзельнікам

хельсінкскага працэсу, але і нясе разам з іншымі дзяржавамі адказнасць за

захаванне міру і бяспекі ў Еўропе.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. вызначыла асноўныя прынцыпы

знешняй палітыкі суверэннай дзяржавы. У артыкуле 18 запісана: “Рэспубліка

Беларусь у сваёй дзяржаўнай палітыцы зыходзіць з прынцыпаў роўнасці

дзяржаў, непрымянення сілы або пагрозы сілай, непарушнасці межаў, мірнага

ўрэгулявання спрэчак, неўмяшання ва ўнутраныя справы і іншых

агульнапрызнаных прынцыпаў і норм міжнароднага права”.

Рэспубліка Беларусь далучылася да Дагавора аб скарачэнні войск у

Еўропе. Яна зменшыла колькасць агульных узбраенняў. У 1992 г. Беларусь

вывела са сваёй тэрыторыі тактычную ядзерную зброю, нягледзячы на тое, што

стратэгічныя і тактычныя ядзерныя ракеты ЗША і блока НАТА заставаліся

нацэленымі на яе. Толькі ў чэрвені 1994 г. афіцыйныя колы ЗША інфармавалі

аб перанацэленасці іх ракет. У 1996 г. ядзерная зброя была поўнасцю выведзена

за межы краіны.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня 1996 г. прапанаваў стварыць у

Цэнтральнай і Усходняй Еўропе прастору, свабодную ад ядзернай зброі.

Рэспубліка Беларусь – нейтральная бяз’дзерная дзяржава ў цэнтры Еўропы.

У эканамічным супрацоўніцтве Рэспубліка Беларусь развівала сувязі з

краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў, перш-наперш з Расіяй.

Соседние файлы в папке ВСЕ