Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВСЕ / история беларуси учебник.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.05.2024
Размер:
1.03 Mб
Скачать

22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і

заклікаў паўстанцкія атрады да нападу на рускія войскі ў правінцыяльных

гарнізонах. У маніфесце і двух аграрных дэкрэтах Часовага нацыянальнага

ўрада была выкладзена праграма паўстання: Польшча абвяшчалася незалежнай

краінай з роўнымі правамі ўсіх яе грамадзян перад законам; дазвалялася

уніяцкае веравызнанне; планавалася перадаць сялянам іх зямельныя надзелы ў

поўнае ўладанне, а памешчыкам выплаціць кампенсацыю з дзяржаўнай казны; пасля перамогі было паабяцана надзяліць зямлёй беззямельных удзельнікаў

паўстання. Спецыяльны зварот да насельніцтва Беларусі і Літвы заклікаў

падтрымаць паўстанне ў Польшчы, але не ўздымаў пытання аб нацыянальна-

палітычным самавызначэнні гэтых тэрыторый.

ЛПК не быў папярэджаны аб пачатку паўстання, але вырашыў падтрымаць

польскіх патрыётаў. Перайменаваны ў Часовы ўрад Літвы і Беларусі на чале з

К. Каліноўскім, ён 1 лютага 1863 г. звярнуўся да насельніцтва Беларусі і Літвы

з маніфестам, у якім заклікаў падтрымаць паўстанне ў Польшчы. Каб не

парушаць адзінства дзеянняў, ЛПК вымушаны быў ухваліць у сваім маніфесце і

праграму паўстання, прынятую ў Варшаве.

Арганізацыя паўстанцкіх атрадаў і іх дзейнасць на тэрыторыі

Беларусі. У студзені – лютым 1863 г. у Беларусі з’явіліся першыя паўстанцкія

атрады, якія прыйшлі з Польшчы. Мясцовыя атрады пачалі дзейнічаць у

сакавіку – красавіку і былі падначалены Вільні. Яны складаліся з дробнай

шляхты, афіцэраў, рамеснікаў, студэнтаў, гімназістаў старэйшых класаў, сялян.

Адзінага плана баявых дзеянняў у паўстанцаў не было. Асобныя спробы

ўзаемадзеяння паўстанцкіх атрадаў поспеху не мелі. Многія з атрадаў былі

разбіты ў самым пачатку фарміравання. Паўстанцам не ўдалося авалодаць

якімі-небудзь, значнымі стратэгічнымі пунктамі. Толькі атрад Л. Звяждоўскага

пры падтрымцы студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута ў красавіку

1863 г. на кароткі тэрмін здолеў захапіць павятовы г. Горкі (Магілёўская

губерня). Найбольш актыўна паўстанцы дзейнічалі ў Гродзенскай губерні, дзе

ваяводскім камісарам быў К. Каліноўскі.

Паўстанцам спачувалі і дапамагалі рэвалюцыянеры многіх краін. Так, іх

абарону выступіў “Колокол” А. Герцэна. М. Бакунін апублікаваў адозву

“Да рускага, польскага і да ўсіх славянскіх народаў”, дзе заклікаў падтрымаць

польскіх патрыётаў. У Заходняй Еўропе збіралася і накіроўвалася ў Польшчу

зброя, вербаваліся добраахвотнікі з эмігрантаў. З дапамогай цэнтра “Маладая

Еўропа” і асабіста Д. Гарыбальдзі рыхтаваліся палітычныя і ваенныя кіраўнікі

паўстанцаў. Пры непасрэдным удзеле К. Маркса і Ф. Энгельса, якія лічылі

польскае пытанне важнай састаўной часткай еўрапейскай рэвалюцыі, арганізоўваліся акцыі салідарнасці заходнееўрапейскіх рабочых з польскім

народам.

Паўстанне 1863 – 1864 гг. адбывалася ва ўмовах правядзення аграрнай

рэформы ў Расіі. Самыя радыкальныя з кіраўнікоў паўстанцкіх атрадаў –

В. Урублеўскі,

Ф. Ражанскі,

М. Чарняк,

З. Серакоўскі,

А. Мацкявічус,

А. Трусаў, Л. Звяждоўскі – спадзяваліся на незадаволенасць сялян умовамі

рэформы і імкнуліся прыцягнуць да ўдзелу ў паўстанні як мага больш сялян.

Левыя “чырвоныя” ў ЛПК, асабліва К. Каліноўскі, планавалі пашырыць

паўстанне на прыбалтыйскія і рускія губерні. Але планы рэвалюцыянераў не

ажыццявіліся. Сялян сярод паўстанцаў было няшмат, асабліва ва ўсходніх

губернях Беларусі: у Віцебскай – 7 %, Магілёўскай – 13 %, Мінскай – 20 %.

Толькі ў Віленскай і Гродзенскай губернях сяляне складалі больш за чвэрць

паўстанцаў – адпаведна 27 % і 33 %. Для сялян Беларусі былі непрывабныя

лозунгі Варшаўскага ЦНК аб адраджэнні Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.

Не магла іх задаволіць і вельмі абмежаваная аграрная праграма паўстанцаў.

Тактыка “белых”. Значнай перашкодай пашырэнню паўстання з’явілася

далучэнне да паўстанцаў “белых”. Паступова яны нават узначалілі паўстанне.

Спадзеючыся на англа-французскае выступленне супраць Расіі, “белыя” жадалі

толькі пратрымацца некаторы час і ўсяляк перашкаджалі перарастанню баявых

дзеянняў асобных паўстанцкіх атрадаў у народную сялянскую вайну.

У сакавіку 1863 г. паводле загаду Часовага нацыянальнага ўрада ў Варшаве

Віленскі часовы ўрад Літвы і Беларусі быў распушчаны і створаны Аддзел

кіраўніцтва правінцыямі Літвы, у які ўвайшлі “белыя”. Аддзел узначаліў

ковенскі памешчык Якуб Гейштар. К. Каліноўскі спрабаваў супраціўляцца, але, каб не ўносіць раскол у шэрагі паўстанцаў, мусіў падпарадкавацца.

Спадзяванні “белых” на падтрымку Англіі і Францыі не спраўдзіліся.

Гэтыя дзяржавы не жадалі і не мелі неабходных сіл, каб ваяваць з Расіяй з-за

Польшчы, а іх дыпламатычныя захады Пецярбург рашуча адхіліў. Ужо ў маі

1863 г. паўстанне ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях было

падаўлена, а летам рускае камандаванне накіравала буйныя вайсковыя сілы ў

Польшчу.

Меры ўрадавай адміністрацыі ў сувязі з паўстаннем. М. Мураўёў.

Поспеху ў барацьбе з паўстаннем расійскія ўлады дасягнулі не толькі вайсковай

сілай. У маі 1863

г. віленскім генерал-губернатарам быў прызначаны

М.М. Мураўёў. У Вільню ён прыехаў з планам дзеянняў і з неабмежаванымі

паўнамоцтвамі. Губернатар паставіў мэтай знайсці тыя мясцовыя пласты

грамадства, на якія рускія ўлады маглі б абаперціся. Перш за ўсё гэта было

беларускае сялянства. М.М. Мураўёў дабіўся не толькі выканання ў краі норм

“Палажэнняў” 1861 г., але і значнага іх паслаблення: было ліквідавана

часоваабавязанае становішча сялян і ўведзены абавязковы выкуп сялянскіх

надзелаў, цалкам вярталася зямля, адабраная з 1857 г. (“адрэзкі”), на 20 %

зменшаны выкупныя плацяжы, беззямельныя сяляне надзяляліся трыма

дзесяцінамі зямлі. Да таго ж сялянам перадавалася зямля ўдзельнікаў

паўстання. М.М. Мураўёў абавязаў сельскія таварыствы наглядаць за мясцовай

шляхтай, арганізаваў спецыяльныя сялянскія каравулы, якія павінны былі весці

барацьбу з паўстанцамі; разгарнуў шырокую антыпаўстанцкую і антыпольскую

агітацыю. Усе гэтыя меры звужалі раёны дзеянняў паўстанцаў і адварочвалі ад

іх сялян.

М.М. Мураўёў таксама зрабіў захады для замены польскіх чыноўнікаў

рускімі (праваслаўнымі), зачыняў каталіцкія кляштары і касцёлы, спрабаваў

узмацніць значэнне праваслаўнага духавенства і падняць яго матэрыяльны

дабрабыт. У навучальных і грамадскіх установах была ўведзена руская мова як

абавязковая, забаронена выкладанне польскай мовы ў сельскіх школах, зачыняліся польскія бібліятэкі.

Спад паўстанцкага руху. Падаўленне паўстання. Прадчуваючы хуткае

паражэнне паўстання, “белыя” пачалі пакідаць свае пасады ў кіраўніцтве.

Кіраваць паўстаннем зноў сталі “чырвоныя”. У чэрвені 1863 г. ў Вільню

вярнуўся К. Каліноўскі, у ліпені ён стаў старшынёй Віленскага аддзела. Да

канца лета К. Каліноўскі кантраляваў ўсё кіраўніцтва паўстанцкімі атрадамі на

тэрыторыі Літвы і Беларусі. Аднак выратаваць паўстанне было ўжо немагчыма.

Мясцовыя памешчыкі канчаткова адышлі ад паўстанцаў.

28 жніўня 1863 г. Польскі нацыянальны ўрад загадаў спыніць ваенныя

дзеянні. У верасні 1863 г. узброеныя паўстанцкія атрады ў заходніх губернях

Беларусі і Літве былі разбіты, а летам 1864

г. ліквідавана апошняя

рэвалюцыйная арганізацыя ў Навагрудскім павеце. У Польшчы некаторыя

паўстанцкія атрады дзейнічалі аж да восені 1864

г. К. Каліноўскі быў

арыштаваны ў студзені 1864 г. і 22 сакавіка таго ж года павешаны ў Вільні. За

ўдзел у паўстанні былі пакараны смерцю 128 чалавек, 853 сасланы на катаргу і

каля 12,5 тыс. выселены, у тым ліку 504 – у Сібір.

Характар і вынікі паўстання. Паўстанне 1863 – 1864 гг. можна лічыць

польскай шляхецкай нацыянальнай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыяй, скіраванай супраць самадзяржаўя, саслоўнай і нацыянальнай няроўнасці.

Галоўнай задачай, якую ставіла перад сабой шляхта заходніх губерняў і якая ў

ходзе паўстання не была рэалізавана, з’яўлялася аднаўленне Рэчы Паспалітай у

межах 1772

г. Сялянства, гарадскія нізы, нізавая інтэлігенцыя Беларусі

вышэйназваныя паўстанні не падтрымалі і не прасілі польскую шляхту

вызваліць яе ад Расіі, бо разумелі, што смяротная пагроза беларускаму этнасу

зыходзіла не ад Масквы, а ад рэакцыйнай антыбеларускай палітыкі Варшавы і

Кракава. Уваходжанне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі было

адзіным выратаваннем беларускай народнасці ад знішчэння яе палякамі, бо ў

выніку гвалтоўнай палітыкі паланізацыі і акаталічвання беларускі этнас

канчаткова перастаў бы існаваць. Таму ніякага вызваленчага для Беларусі

характару гэтыя паўстанні не мелі. У сваю чаргу расійскія ўлады пайшлі на

значнае змякчэнне ўмоў сялянскай рэформы 1861 г. у беларускіх і літоўскіх

губернях. Сяляне Беларусі апынуліся ў больш выгадным эканамічным і

прававым становішчы, чым сяляне іншых губерняў Расіі.

Разам з тым паўстанне 1863 – 1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі мела і

адмоўныя вынікі. Так, у Беларусі не была своечасова праведзена земская

рэформа, ажыццяўляліся са значным спазненнем і істотнымі адступленнямі ад

агульнарасійскіх прынцыпаў судовая і гарадская рэформы. Да канца 1860-х гг.

у краі захоўвалася ваеннае становішча.

Соседние файлы в папке ВСЕ