- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
§ 2. Адукацыя і навука
Важнай прадумовай развіцця культуры з’яўляецца неабходны адукацыйны
ўзровень насельніцтва. У пасляваенны перыяд адбылося аднаўленне і далейшае
развіццё сістэмы адукацыі. Павялічваліся асігнаванні на яе патрэбы. За 1946–
1950 гг. на аднаўленне і развіццё агульнаадукацыйнай школы было адпушчана
3598,7 млн. рублёў. Гэта дазволіла толькі за кошт дзяржаўных сродкаў
пабудаваць 205 школ на 62,4 тысячы вучнёўскіх месц. У канцы 1950 г. у БССР
у асноўным была адноўлена даваенная сетка агульнаадукацыйных школ. У
1951–1955 гг. адбылося далейшае пашырэнне сярэдняй адукацыі, якое ішло
шляхам арганізацыі новых і пераўтварэння сямігодак у сярэднія школы. Іх
колькасць за гэтыя гады вырасла амаль у 2 разы. Палепшыўся і склад
настаўніцкіх кадраў: калі ў 1944/45 навучальным годзе працавала 19,7%
настаўнікаў з вышэйшай і няпоўнай вышэйшай адукацыяй, то ў 1950/51 –
30,2%, а ў 1955/56 – каля 50%.
У снежні 1958 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў Закон “Аб умацаванні
сувязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці сістэмы народнай адукацыі ў
СССР”. Адпаведны Закон у БССР быў прыняты ў 1959 г. Ён прадугледжваў
увядзенне ўсеагульнага 8-гадовага навучання.
У 70-я гады была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя моладзі. Была
пабудавана дастаткова дэмакратычная сістэма народнай адукацыі, якая давала
рэальную магчымасць моладзі атрымаць сярэднюю адукацыю. Ужо ў 1977 г.
98% закончыўшых восем класаў працягвалі вучобу ў школе з мэтай атрымання
сярэдняй адукацыі. Усё гэта патрабавала адпаведнай перабудовы адукацыі, яе
змест (праграмы, вучэбныя планы, падручнікі) прыводзіліся ў адпаведнасць з
дасягненнямі навукі і культуры, навукова-тэхнічнага прагрэсу. Увядзенне
ўсеагульнай сярэдняй адукацыі з’явілася адным з буйных дасягненняў
сацыялістычнага ладу. Колькасць асоб, атрымаўшых сярэднюю (агульную і
спецыяльную) адукацыю, узрасла з 70 тыс. чалавек у 1946–1950 гг. да 779 тыс.
у 1971–1975 гг.
Новай спробай рэформы школы было прыняцце ў 1984 г. дакумента
“Асноўныя напрамкі рэформы агульнаадукацыйнай і прафесійнай школы”. У
сярэдзіне 80-х гадоў сістэма адукацыі ў БССР налічвала 6223
агульнаадукацыйныя школы з 1468 тыс. вучняў; 139 сярэдніх спецыяльных
навучальных устаноў, звыш 160 тыс. навучэнцаў.
Перабудоўвалася сістэма прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Шматлікія
навучальныя ўстановы сістэмы працоўных рэзерваў у канцы 50-х і пачатку 60-х
гадоў былі пераўтвораны ў адзіны тып навучальных устаноў – гарадскія і
вясковыя прафесійна-тэхнічныя вучылішчы. Іх колькасць у БССР вырасла з 103
у 1961 г. да 233 у 1985 г.
Паспяхова развівалася вышэйшая адукацыя. У 1944/45 навучальным годзе
працавалі 22 вышэйшыя навучальныя установы (з 25 існаваўшых да вайны). У
1945 г. у Мінску аднавіў работу Беларускі лесатэхнічны інстытут, які з 1930 г.
працаваў у Гомелі. У 1961 г. ён быў пераўтвораны ў Беларускі тэхналагічны
інстытут. Адкрыліся новыя вышэйшыя навучальныя ўстановы: у 1945 г.
Беларускі тэатральны інстытут (з 1953 г. – тэатральна-мастацкі), у 1948 г. –
Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, у 1950 г. – Брэсцкі
педагагічны інстытут (створаны на базе настаўніцкага інстытута).
У 1959 г. было створана Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай
адукацыі БССР.
За пасляваенныя гады колькасць сярэдніх спецыяльных навучальных
устаноў павялічылася з 94 у 1946 г. да 139 у 1985 г., вышэйшых навучальных
устаноў – з 24 да 33 (колькасць студэнтаў адпаведна з 13 тыс. да 182 тыс.).
Некаторыя поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі дазволілі паступова
павялічыць узровень задавальнення духоўных патрабаванняў насельніцтва.
Высокімі тэмпамі развівалася сетка культурных устаноў – бібліятэк, клубаў, музеяў, тэатраў і кінатэатраў. Аб гэтай сферы жыцця грамадства можна
меркаваць па даных табліцы:
Установы культуры Беларускай ССР
Год
Культурныя ўстановы
1940 1960 1970 1975 1980 1985
Бібліятэкі:
4173 7301 7277 7154 6957 6891
Кнігі, часопісы, млн экз.
6,6 31,5 60,2 76,9 87,1 100,9
Клубы
3919 5333 6091 6358 6311 6374
Тэатры
20 11 14 14 16 17
Музеі
26 38 48 56 68 90
Лічбы ў асноўным унушальныя, калі ўлічваць, з чаго пачыналі ў
1944/45 гг. Між тым, нельга не звярнуць увагу на некаторыя негатыўныя
тэндэнцыі – змяншэнне колькасці тэатраў або падзенне тыражоў
беларускамоўных кніг.
Паспяхова развівалася навука. У 1944 г. у Мінску зноў пачала сваю
дзейнасць Акадэмія навук БССР. У першыя пасляваенныя гады яе калектыў
працаваў у цяжкіх умовах. Не хапала памяшканняў, лабараторнага
абсталявання, кваліфікаваных кадраў.
Аднаўляліся навукова-даследчыя інстытуты меліярацыі, будаўнічых
матэрыялаў, харчовай прамысловасці, лясной гаспадаркі. К канцу 1950 г. у
БССР дзейнічала 77 навуковых устаноў, а ў 1958 г. гэтая лічба ўзрасла да 83.
Цэнтрам навуковай працы ў рэспубліцы становіцца Акадэмія навук БССР.
У пасляваенныя гады тут праводзіліся работы па стварэнні новых сплаваў, вывучэнні фэрамагнетызму, тэхналогіі апрацоўкі металаў. Паспяхова
распрацоўваліся пытанні калоіднай хіміі, рацыянальнага выкарыстання торфу, праводзіліся даследаванні, накіраваныя на павышэнне ўрадлівасці глебы, культуры земляробства, жывёлагадоўлі ў калгасах і саўгасах рэспублікі.
У 1955 г. у сістэме АН БССР быў створаны Інстытут фізікі і матэматыкі, у
якім пачалі развівацца новыя навуковыя напрамкі – спектраскапія, люмінесцэнцыя, тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў і вылічальная
матэматыка. У 1955 г. ствараецца Інстытут матэматыкі з вылічальным цэнтрам, адкрываецца Аддзел фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, які хутка
рэарганізуецца ў Інстытут таго ж профілю. На базе энергетычнага сектара ў
1952 г. ствараецца Інстытут энергетыкі, пераўтвораны ў 1963 г. у Інстытут
цяпла – і масаабмену. Арганізаваны ў 1957 г. Інстытут машыназнаўства і
аўтаматызацыі перайменаваны пазней у Інстытут праблем надзейнасці і
даўгавечнасці машын.
Вучоныя ВНУ прымалі ўдзел у распрацоўцы актуальных тэарэтычных і
прыкладных праблем. Так, значныя навуковыя даследаванні праводзіліся ў
Беларускім дзяржаўным універсітэце. Выконваліся навуковыя даследаванні ў
політэхнічным і лесатэхнічным інстытутах. Аднаўлялася навуковая дзейнасць
сельскагаспадарчых ВНУ. Напрыклад, у Беларускім політэхнічным інстытуце ў
1957 г. арганізаваны дзве навукова-даследчыя праблемныя лабараторыі –
аўтамабіляў, сілікатаў і шкла.
Беларускія вучоныя праводзілі таксама даследаванні ў галіне біялогіі, хіміі, генетыкі і інш.
Пашыралася сетка навуковых устаноў, умацавалася іх матэрыяльная і
даследча-эксперыментальная база. Толькі за гады ІХ, Х, ХІ пяцігодак у
рэспубліцы створана звыш 30 навуковых устаноў. У 1985 г. навуковыя
даследаванні і распрацоўкі ў шмат якіх галінах ведаў у БССР праводзілі каля
двухсот акадэмічных і галіновых інстытутаў, ВНУ і праектна-канструктарскіх
арганізацый.
Калі ў 1960 г. у Беларусі было 6840 навуковых работнікаў (уключаючы
навукова-педагагічныя кадры ВНУ), у 1970 г. – 21863, то ў 1985 – 42452.
Па шэрагу напрамкаў у БССР узніклі навуковыя школы, вынікі
даследаванняў якіх былі прызнаны як у краіне, так і за мяжой. Вядома
беларуская
школа
акадэміка
М.П.
Яругіна
ў
галіне
звычайных
дыферэнцыяльных ураўненняў; навуковая школа ў галіне алгебры, алгебраічнай геаметрыі і тэорыі лічбаў, якую ўзначальваў акадэмік У.П.
Платонаў; буйная школа фізікаў-лазершчыкаў акадэміка Б.І. Сцяпанава. Вялікі
аўтарытэт у колах навуковай грамадскасці маюць школы акадэмікаў М.А.
Барысевіча, Ф.І. Фёдарава, В.І. Крылова, В.А. Белага, М.С. Казлова, А.С.
Махнача, М.А. Дарожкіна. Значны ўклад унеслі беларускія вучоныя ў
распрацоўку фізікі элементарных часціц, атамнага ядра, квантавай электронікі, радыёфізікі, фізікі плазмы, паўправаднікоў і дыэлектрыкаў.
Паспяхова распрацоўвалі праблемы хіміі І.Н. Ярмоленка, Н.Ф. Ярмоленка, Б.В. Ерафеева, П.І. Бялькевіч, І.І. Ліштван і інш.; спектраскапіі – В.У. Грузінскі
і С.Н. Талкачоў. Былі вырашаны важныя задачы ў матэрыялазнаўстве, прыборабудаванні, фізіялогіі. Высокага ўзроўню дасягнулі геалагічная, біялагічная, сельскагаспадарчая, геаграфічная галіны навукі.
Дасягненні сусветнага ўзроўню навука Беларусі мае ў матэматыцы, оптыцы і спектраскапіі.
Беларускія вучоныя ўдзельнічалі ў навуковых распрацоўках, звязаных з
развіццём абароннага комплексу і асваеннем космасу. І, безумоўна, гонарам
рэспублікі з’яўляюцца нашы землякі, касманаўты Пётр Клімук і Уладзімір
Кавалёнак, якія неаднаразова пабывалі ў космасе.
Дасягненні беларускіх вучоных высока ацэньваліся ў былым СССР.
9 вучоных Беларусі сталі лаўрэатамі Ленінскай прэміі; вучоныя рэспублікі
атрымалі 26 Дзяржаўных прэмій СССР і 57 Дзяржаўных прэмій БССР.
У мовазнаўстве была падрыхтавана вялікая праца “Граматыка беларускай
мовы” (1962, 1966), выдадзены “Русско-белорусский словарь” (1953) і “Беларуска-
рускі слоўнік” (1962). У беларускім літаратуразнаўстве вывучаўся вопыт
беларускай літаратуры, выдадзены працы “Гісторыя дакастрычніцкай
літаратуры” (Т.1., 1968–1969), “Гісторыя беларускай савецкай літаратуры”
(Т.1–2, 1964–1966). У гістарычнай навуцы – у 50–60-я гады была выдадзена
першая абагульняючая праца “История Белорусской ССР” у 4-х тамах (1984–
1987), трохтомнік “Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы
Великой Отечественной войны” (1967–1982). Друкаваліся працы па філасофіі, эканамічных і іншых навуках. Былі падрыхтаваны і выдадзены “Беларуская
Савецкая Энцыклапедыя” у 12-ці тамах (1969–1975), “Энцыклапедыя
літаратуры і мастацтва Беларусі” (1984–1987) і інш.
Аднак гуманітарныя навукі ў найбольшай ступені залежалі ад грамадска-
палітычнага жыцця, былі вельмі палітызаваны і ідэалагізаваны. Асабліва
яскрава гэта праявілася ў грамадскіх навуках, у тым ліку ў гістарычнай. Пад
лозунгамі барацьбы супраць “праяўленняў безыдэйнасці і апалітычнасці”, “за
чысціню марксісцка-ленінскага светапогляду”, за няўхільнае кіраванне
“ленінскімі прынцыпамі класавасці і партыйнасці” знішчаліся навуковыя
галіны і школы, укараняўся дагматызм, падаўляліся праяўленні іншадумства.
У канцы 40-х – пачатку 50-х гадоў партыйна-дзяржаўнымі органамі была
створана і падтрымлівалася атмасфера, паставіўшая гістарычную і іншыя
грамадскія навукі ў абмежаваныя рамкі.