- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
Глава 3. Знешняя палітыка.
ВОЙНЫ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХVІ – ХVШ стст.
Першай вайной Рэчы Паспалітай, атрыманай ёй у спадчыну ад ВКЛ, была
Лівонская. У падзеле Лівонскай спадчыны пачалі праяўляць зацікаўленасць яе
суседзі: Швецыя, Польшча, ВКЛ, Данія і Расія. Згодна з пагадненнем паміж
Расіяй і Лівонскім ордэнам (1554), апошні абавязваўся не заключаць дагавораў
з ВКЛ. Пазней Лівонскі ордэн парушыў гэта абяцанне і заключыў абаронча-
наступальны саюз з ВКЛ супраць Масквы. Гэта стала повадам для ўрада Івана
Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя дзеянні супраць Лівоніі. У 1559 г. Віленскі
сейм прыняў уладанні Лівонскага ордэна пад пратэктарат. Аднак пасля таго як
у лівонскую праблему ўмяшаліся Данія і Швецыя, 28 лістапада 1561 г. у Вільні
было падпісана пагадненне, згодна з якім землі Лівонскага ордэна пераходзілі ў
сумеснае ўладанне Польшчы і ВКЛ. ВКЛ у Лівонскай вайне мела на ўвазе дзве
мэты: 1) далучыць да сваіх уладанняў тэрыторыю Лівонскага ордэна; 2) не
дапусціць Расію да Балтыйскага мора, г.зн. на заходнееўрапейскі рынак.
У 1562 г. Расія перанесла ваенныя дзеянні на тэрытррыю Беларусі і ў 1563 г.
захапіла Полацк, які адкрываў рускай арміі шлях на Вільню і Рыгу. Абраны
каралём Стэфан Баторый (1576 – 1586) пачаў з наёмным войскам
контрнаступленне супраць Расійскай арміі ў Лівоніі і на Беларусі. У 1579 г. быў
адваяваны Полацк, пазней вызвалена Лівонія, а ваенныя дзеянні перанесены на
рускую тэрыторыю. Знясіленыя 25-гадовай барацьбой дзяржавы вымушаны былі
пачаць мірныя перагаворы. У 1582 г. было падпісана Ям-3апольскае перамір’е, згодна з якім Рэчы Паспалітай вярталіся ўсе землі, страчаныя падчас вайны, а
таксама тэрыторыі ў раёне г. Веліжа, дзе адраджалаея мяжа, што існавала да
1514 г. Да Рэчы Паспалітай таксама адыходзіла большая частка Лівоніі.
У выніку Лівонскай вайны аказалася спустошанай і зруйнаванай паўночна-
ўсходняя частка Беларусі, загінула шмат насельніцтва, знішчаны культурныя
каштоўнасці.
На мяжы XVІ – ХVІІ стст. да актыўнан рускай палітыкі польскіх і
літоўскіх феадалаў падштурхнула “смута” ў Расіі – барацьба працоўных мас
супраць феадалаў. Таксама спрыяльныя ўмовы для правядзення актыўнай
рускай палітыкі склаліся і ў тым, што 15 мая 1591 г. памёр брат цара –
васьмігадовы царэвіч Дзмітрый – фактычны спадчыннік рускага прастола.
У 1600 г. пачалі распаўсюджвацца чуткі, быццам царэвіч Дзмітрый
выратаваўся. У ролі самазванца выступіў Грыгорый Атрэп’еў, беглы манах, які
перабраўся пасля блуканняў па Расіі ў Рэч Паспалітую.
Арганізатарам пахода Лжэдзмітрыя ў Расію стаў другарадны чыноўнік
Рэчы Паспалітай сенатар Юрый Мнішак. Абяцанне Лжэдзмітрыя перадаць
частку рускіх зямель каралю Жыгімонту Вазе (1587 – 1632) і Мнішаку
прымусіла караля, магнатаў і касцёл фінансаваць паход. Войска самазванца
несла паражэнні, але Лжэдзмітрый заўсёды знаходзіў падтрымку насельніцтва, якое верыла ў “сапраўднасць” цара. 20 чэрвеня 1605 г. самазванец уступіў у
Маскву і ў ліпені 1605 г. вянчаўся на царства. Праз год падман пачаў
выкрывацца і масквічы зверглі Лжэдзмітрыя з прастолу.
Праз некаторы час з’віўся новы Лжэдзмітрый, які нібыта ў другі раз цудам
выратаваўся ад смерці. Гэта быў паплечнік першага самазванца – дваранін
Міхаіл Малчанаў. На дапамогу яму прыйшлі атрады польскіх магнатаў
Лісоўскага і Ражынскага, а таксама Льва Сапегі. Але ж і ён пацярпеў
паражэнне.
У 1609 г. польскі кароль Жыгімонт Ваза распачаў адкрытую інтэрвенцыю
супраць Расіі. Рускае войска пацярпела паражэнне і рускім царом у жніўні 1610
г. быў абраны польскі каралевіч Уладзіслаў, сын Жыгімонта Вазы. Сам кароль
узначаліў армію і, размясціўшыся на Дняпры, узяў Смаленск у аблогу.
3 чэрвеня 1611
г., калі ў Смаленску засталося 200 абаронцаў, горад
капітуліраваў. Жыгімонт III абвясціў сябе рускім царом.
У 1611 г. у Ніжнім Ноўгарадзе было створана народнае апалчэнне супраць
інтэрвентаў на чале з Кузьмой Мініным і князем Дзмітрыем Пажарскім.
У кастрычніку 1612 г. апалчэнцы вызвалілі Маскву. У 1613 г. на расійскі прастол
быў абраны Міхаіл Раманаў, які быў сваяком Івана Грознага па жаночай лініі.
У снежні 1618 г. было заключана перамір’е на 14,5 гадоў у в. Дэуліна, паводле якога да Рэчы Паспалітай адышлі Ноўгарад-Северская, Чарнігаўская і
Смаленская землі.
У 1632 – 1634 гг. Расія зрабіла спробу вярнуць сабе Смаленск. Гэта вайна
ўвайшла ў гісторыю пад назвай Смаленскай. Яна была паспяховай для Рэчы
Паспалітай і закончылася Паляноўскім мірным дагаворам, падпісаным у в.
Семлеве на р. Паляноўцы. Рэч Паспалітая захавала за сабой усе землі, атрыманыя па Дэулінскаму дагавору, акрамя г. Сярпейска з невялікім
пагранічным раёнам Севершчыны, якія адышлі да Расіі. Акрамя таго
Уладзіслаў канчаткова адмаўляўся ад тытула маскоўскага цара .
Вясной 1654 г. пачалася чарговая вайна Рэчы Паспалітай з Рускай
дзяржавай. Амаль адразу былі заняты 33 гарады. Шэраг з іх здаваліся без бою, бо сярод праваслаўнага насельніцтва ВКЛ былі моцныя прарасійскія настроі, а
сярод мясцовай шляхты і духавенства вялася прапаганда, што за імі будуць
захаваны іх правы і прывілеі, а тым, хто пяройдзе на царскую службу, гарантаваліся новыя ўладанні. Летам 1655 г. амаль уся Беларусь была занята
рускімі войскамі. 31 ліпеня была захоплена Вільня.
Цяжкае становішча для Рэчы Паспалітай вырашыла выкарыстаць Швецыя.
Летам 1655 г. шведскія войскі напалі на Польшчу і даволі хутка занялі
большую частку Польшчы і Жамойць. У жніўні 1655 г. частка магнатаў ВКЛ на
чале з канцлерам Янушам Радзівілам падпісалі ў Кейданах унію са Швецыяй, якая разрывала унію з Польшчай. У гэты час рускі цар Аляксей Міхайлавіч
заключыў з Рэччу Паспалітай Віленскае перамір’е (24 кастрычніка 1656 г.), у адпаведнасці з якім Польшча і Расія спынялі ваенныя дзеянні паміж сабою і
аб’ядноўваліся для барацбы са шведамі. У маі 1657 г. супраць Швецыі
выступілі Аўстрыя і Расія, у чэрвені – Данія. Шведы паступова выціскаліся з
захопленых зямель.
Віленскае перамір’е прыпыніла рух расійскіх войск на яшчэ не занятыя
тэрыторыі Беларусі. Разам з гэтым на акупіраваных землях расла
незадаволенасць царскай адміністрацыяй. Узмацніліся антымаскоўскія
тэндэнцыі і сярод дзеючых у Беларусі казакоў. На гэта паўплывала смерць
Б.Хмяльніцкага ў 1657 г., на замену якому прыйшлі гетманы, што
прытрымліваліся прапольскай палітыкі.
У 1658 г. баявыя дзеянні паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй узнавіліся.
Адначасова працягваліся ваенныя дзеянні супраць Швецыі. У 1660 г. паміж
Рэччу Паспалітай і Швецыяй быў падпісаны Оліўскі мірны дагавор. Амаль уся
Лівонія адыходзіла да Швецыі. Толькі невялікая яе частка – Латгалія –
засталася за Рэччу Паспалітай.
Пасля гэтага ўсё польскае войска было накіравана на Беларусь, дзе яно
атрымала шэраг перамог. Ужо ў 1661 г. рускія войскі пакідаюць Мінск, Барысаў, Магілёў.
У далейшым вайна вялася з пераменным поспехам і пасля працяглых
перамоў скончылася падпісаннем у 1667 г. Андрусаўскага перамір’я тэрмінам
на 13,5 гадоў. У адпаведнасці з яго ўмовамі да Расіі адыходзілі Смаленскае
ваяводства з усімі паветамі і гарадамі, Старадубскі павет, Чарнігаўскае
ваяводства і Левабярэжная Украіна. Кіеў з акругай у адну мілю быў
перададзены Расіі на два гады. У 1686 г. у Маскве быў падпісаны паміж Расіяй і
Рэччу Паспалітай “вечны мір”, у адпаведнасці з якім Польшча канчаткова
адмовілася ад Кіева, атрымаўшы грашовую кампенсацыю.
Не абмінула Беларусь і Паўночная вайна (1700–1721). Данія, Расія, Саксонія і Рэч Паспалітая (саксонскі курфюрст Аўгуст II быў адначасова і
каралём Рэчы Паспалітай – з 1697 г.) заключылі саюз супраць Швецыі. Кожная
з саюзных дзяржаў мела свой уласны тэрытарыяльны інтарэс. Аўгуст II быў
зацікаўлены ў тым, каб далучыць да Саксоніі ці да Рэчы Паспалітай тэрыторыю
Ліфляндыі і Эстляндыі, стаць цвёрдай нагой на берагах Фінскага заліва.
Ваенныя дзеянні распачаў Аўгуст II. Праз некаторы час Данія пацярпела
паражэнне ад Карла XII у Гальштыніі і выйшла з вайны. Засталіся Аўгуст II і
Пётр I. У 1702 г. Карл ХІІ перанёс асноўныя баявыя дзеянні на тэрыторыі Рэчы
Паспалітай, спадзеючыся бліскучай перамогай хутка скончыць усю вайну.
Удала выкарыстаўшы сепаратысцкія настроі шляхты на чале з вялікім гетманам
літоўскім Казімірам Янам Сапегам, усяго за некалькі месяцаў Карл ХІІ здолеў
захапіць Вільню, Гродна і Варшаву. У 1704 г. шведы дамагліся ад Варшаўскай
канфедэрацыі абрання новага караля, якім стаў познанскі ваявода Станіслаў
Ляшчынскі . У сваю чаргу Аўгуст ІІ звярнуўся за дапамогай да Расіі і восенню
1704 г. у ВКЛ увайшла буйная армія Пятра І, да якой далучыліся атрады
Радзівілаў, Агінскіх і Вішнявецкіх, што надало баявым дзеянням характар
грамадзянскай вайны.
На працягу 1705 – 1706 гг. шведская армія заваявала большую частку
Цэнтральнай і Заходняй Беларусі. У 1707 – 1708 гг. баявыя дзеянні перанесліся
на ўсходнебеларускія землі . Расійскія войскі вымушаны былі паступова
адыходзіць на поўдзень. Менавіта на ўсходзе Беларусі адбылося і першае
значнае паражэнне шведскай арміі – 28 верасня (9 кастрычніка) 1708 г. пад в.
Лясная (Слаўгарадскі раён) быў разбіты 16-тысячны корпус генерала
А. Левенгаўпта і захоплены вялікі абоз. Гэта перамога шмат у чым паспрыяла
разгрому войска Карла ХІІ 27 чэрвеня (8 ліпеня) 1709 г. у час славутай
Палтаўскай бітвы.
У далейшым Рэч Паспалітая практычна не прымала ўдзелу ў ходзе
Паўночнай вайны, якая і так паглыбіла яе гаспадарчы заняпад. На Беларусі за яе
гады на трэць скарацілася колькасць насельніцтва.
Такім чынам, амаль бесперапынныя войны, якія вяла Рэч Паспалітая ў
другой палове ХVІ – XVIII ст. прывялі да страты ёю ранейшага становішча на
міжнароднай арэне. Яны спрычыніліся і да эканамічнага крызісу дзяржавы, а таксама прывялі да велізарных дэмаграфічных страт.