Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВСЕ / история беларуси учебник.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.05.2024
Размер:
1.03 Mб
Скачать

§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907

гг.

Палітычнае

становішча

ў

паслярэвалюцыйныя гады. “Нашаніўскі перыяд” беларускага

нацыянальнага руху

Расійская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1905

1907

гг. і

рэвалюцыйны рух у Беларусі. У пачатку ХХ ст. у Расіі склалася

рэвалюцыйная сітуацыя. Да гэтага часу былi канчаткова вычэрпаны

магчымасцi адносна мiрнага развiцця капiталiзму ва ўмовах захавання

перажыткаў феадалізму. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. i руска-японская

вайна 1904–1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны

выбух у Расii стаў непазбежным. Рэвалюцыйная сітуацыя – абставіны ў

грамадстве, якія служаць паказчыкам спеласці сацыяльна-палітычных умоў для

сацыяльнай рэвалюцыі. У.І. Ленін называў тры галоўныя прыкметы

рэвалюцыйнай сітуацыі: «1) …Для надыходу рэвалюцыі звычайна бывае

недастаткова, каб “нізы не хацелі”, а патрабуецца яшчэ, каб “вярхі не маглі”

жыць па-старому. 2) Абвастрэнне, болей за звычайнае, галечы і няшчасцяў

прыгнечаных класаў. 3)

Значнае павышэнне, у сілу згаданых прычын,

актыўнасці мас…».

Расійская імперыя ішла даволі хуткімі тэмпамі па буржуазнаму шляху

развіцця. Разам з тым адной з асаблівасцей гэтага развіцця з’яўлялася

наяўнасць феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў у палітычнай і сацыяльна-

эканамічнай сферах. Сярод іх – самадзяржаўе, памешчыцкае землеўладанне, сялянская абшчына і абшчыннае землеўладанне, напаўпрыгонніцкія формы

эксплуатацыі сялян (адпрацоўкі, натуральная аплата працы часткай ураджаю

і г. д.), саслоўнае дзяленне грамадства і саслоўная няроўнасць, адсутнасць у

грамадзян дэмакратычных правоў і свабод: свабоды слова, друку, сходаў, саюзаў, права выбіраць і быць выбраным, права на правядзенне мітынгаў, шэсцяў і дэманстрацый.

Феадальна-прыгонніцкія перажыткі ў палітычнай і сацыяльна-эканамічнай

сферах стрымлівалі развіццё Расіі па буржуазным шляху. Таму галоўнымі

мэтамі і задачамі расійскай рэвалюцыі з’яўляліся знішчэнне гэтых перажыткаў і

стварэнне ўмоў для больш хуткага, свабоднага і бесперашкоднага развіцця

капіталізму ў Расіі. Мэты і задачы, якія стаялі перад рэвалюцыяй, вызначылі яе

буржуазны характар.

Аднак у параўнанні з англійскай (сярэдзіна ХVІІ ст.) ці французскай

(канец ХVІІІ ст.) буржуазнымі рэвалюцыямі расійская рэвалюцыя адбывалася ў

новых умовах, калі рабочы клас і буржуазія ўжо сфарміраваліся як асноўныя

класы капіталістычнага грамадства. Сацыяльная база расійскай рэвалюцыі была

больш шырокай: у ёй прынялі ўдзел не толькі сацыяльныя пласты феадальнага

грамадства (сяляне, рамеснікі, гандляры), як гэта было ў Англіі і Францыі, але і

рабочы клас, і буржуазія, дэмакратычныя пласты ўсяго расійскага грамадства.

Асноўны ўдар рэвалюцыя скіроўвала супраць дваранства, памешчыкаў, вышэйшых прадстаўнікоў чыноўніцтва і арміі, буйной манархічна настроенай

буржуазіі. Звяржэнне самадзяржаўя і правядзенне новых буржуазных рэформ

мусіла забяспечыць больш хуткае і бесперашкоднае развіццё капіталізму ў

Расіі.

Па сацыяльнай базе (дэмакратычныя пласты расійскага грамадства) і па

формах барацьбы (палітычная стачка, узброенае паўстанне) расійская

рэвалюцыя была дэмакратычнай. Таму рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. у

гістарыяграфіі называецца буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыяй.

Напярэдадні і ў ходзе рэвалюцыі сфарміраваліся тры грамадска-

палітычныя лагеры: урадавы, ліберальна-буржуазны і дэмакратычны. Кожны

з іх меў сваю сацыяльную базу, мэты і задачы. Урадавы лагер абапіраўся на

дваранства, вышэйшыя пласты чыноўніцтва і арміі, яго падтрымлівала буйная

манархічна настроеная буржуазія. Усе яны імкнуліся захаваць самадзяржаўе і

не дапусціць карэнных змен у дзяржаўна-палітычным ладзе Расіі. У ліберальна-

буржуазны лагер уваходзілі буйная і сярэдняя буржуазія, некаторыя

прагрэсіўныя памешчыкі, буржуазная інтэлігенцыя. Лібералы марылі аб

палітычных свабодах, жадалі ліквідаваць перажыткі феадалізму, але баяліся

рэвалюцыі і абмяжоўваліся толькі мірнымі сродкамі ўздзеяння на

самадзяржаўе. Дэмакратычны лагер складалі пралетарыят, сялянства, радыкальна настроеная інтэлігенцыя, шырокія непралетарскія дэмакратычныя

пласты горада і вёскі. Іх агульнай найбліжэйшай мэтай было знішчэнне ўсіх

рэшткаў феадалізму, у тым ліку і памешчыцкага землеўладання, звяржэнне

самадзяржаўя і ўсталяванне дэмакратычнай рэспублікі.

9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было расстраляна мірнае шэсце рабочых, якія накіроўваліся да цара з просьбай палепшыць становішча народа. Гэтая

падзея ( “Крывавая нядзеля” ) выклікала магутную хвалю пратэсту. Стачкі, дэманстрацыі і мітынгі рабочых пракаціліся па ўсей краіне. Іх размах сведчыў

аб тым, што ў Расіі пачалася буржуазна-дэмакратычнвая рэвалюцыя.

У студзеньскія дні 1905 г. ў 30 гарадах і мястэчках Беларусі адбыліся

забастоўкі салідарнасці, у якіх удзельнічала 34 тыс. чалавек. Ініцыятарамі і

кіраўнікамі рэвалюцыйных выступленняў рабочых былі найперш Бунд і

РСДРП, у некаторых месцах – эсэры і БСГ. У студзені забастоўкі рабочых мелі

выразна палітычны характар.

У лютым – сакавіку агульная колькасць палітычных выступленняў рэзка

зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамічных забастовак. Новая

хваля палітычных выступленняў узнялася ў сувязі са святкаваннем 1 Мая. У

чэрвені ў Беларусі адбыліся мітынгі салідарнасці з рабочымі Лодзі, Варшавы, Адэсы, Іванава-Вазнясенска, з рэвалюцыйнымі матросамі Чарнаморскага

флоту, якія ішлі ў авангардзе рэвалюцыйнага руху. Увогуле ў красавіку –

чэрвені 1905 г. палітычныя выступленні ахапілі 56 гарадоў і мястэчак Беларусі, у іх удзельнічала каля 100 тыс. чалавек. У гэты ж час узмацнілася і эканамічная

барацьба рабочых.

Вясною 1905 г., як вынік ўздзеяння рабочага руху, у Беларусі разгарнуўся

масавы рэвалюцыйны рух сялянства. Колькасць сялянскіх выступленняў у

красавіку – чэрвені ўзрасла да 237 супраць 53 у студзені – сакавіку. Галоўным

патрабаваннем сялян было знішчэнне памешчыцкага землеўладання.

Найбольшым уплывам сярод сялян карысталіся эсэры і Беларуская

сацыялістычная грамада.

6 жнiўня 1905 г. Мiкалай II падпiсаў Манiфест аб склiканнi

“законадарадчай” Дзяржаўнай думы. Паводле праекта, распрацаванага

мiнiстрам унутраных спраў А. Булыгiным, ад выбараў у Думу адхiлялiся

працоўныя масы горада i вёскi. Практычна ўсе рэвалюцыйна-дэмакратычныя

партыi выступiлi супраць булыгiнскай Думы i выставiлi лозунг яе байкоту. У

жнiўнi–вераснi 1905 г. рух пратэсту супраць булыгiнскай Думы ахапiў многiя

гарады i мястэчкi Беларусi. Выбары ў булыгiнскую Думу былi сарваны.

Восенню 1905 г. рэвалюцыйны рух працягваў нарастаць і ахапіў усю

краіну. Шматлікія агульнагарадскія стачкі зліліся ва Усерасійскую

палітычную стачку. Ва ўсёй Расіі баставала звыш 2 млн. чалавек. У Беларусі

Кастрычніцкая палітычная стачка ахапіла 32 населеныя пункты, а колькасць

стачачнікаў толькі ў прамысловасці дасягнула 66 тыс. чалавек. У ходзе

Усерасійскай палітычнай стачкі ў многіх гарадах Расіі ўзнікалі

агульнагарадскія выбарныя стачачныя камітэты і камісіі, якія атрымалі назву

Саветаў рабочых дэпутатаў. У Беларусі стачачныя камітэты і кааліцыйныя

саветы дзейнічалі ў Мінску, Віцебску, Гродне, Брэсце, іншых прамысловых

цэнтрах і буйных чыгуначных вузлах.

17 кастрычнiка 1905 г. Мiкалай II падпiсаў Манiфест аб палiтычных

свабодах i надзяленнi Дзяржаўнай думы заканадаўчымi паўнамоцтвамi. 18

кастрычнiка ў дзень абвяшчэння Манiфеста ў Мiнску на плошчы каля

Вiленскага чыгуначнага вакзалу адбыўся мiтынг, у якiм удзельнiчалi каля 20

тыс. чалавек. Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў

прымянiць зброю. У вынiку чаго было забiта каля 100 чалавек i да 300 чалавек

паранена. У гэты ж дзень крывавыя сутычкi адбылiся ў Смаргонi i Полацку.

Увогуле кастрычнiцкая палiтычная стачка ахапiла 32 населеныя пункты

Беларусi, а колькасць стачачнiкаў толькi ў прамысловасцi дасягнула 66 тыс.

чалавек.

У снежні 1905 г. палітычная барацьба пралетарыяту Расіі працягвалася.

У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. У снежаньскія дні палітычныя

забастоўкі адбыліся ў Мінску, Гомелі, Мазыры, Пінску і іншых гарадах.

Забастоўкі ахапілі большасць чыгуначных вузлоў Беларусі. У апошнія месяцы

1905 г. зноў адбыўся ўздым сялянскага руху. У Беларусі ў кастрычніку было 54

выступленні сялян, у лістападзе – 154, а ў снежні – 286. Усерасійская

палітычная стачка выклікала больш моцныя, чым раней, выступленні ў арміі. У

лістападзе хваляванні салдат адбыліся ў Гродне, у Бабруйскай і Брэсцкай

крэпасцях. Іх удзельнікі выказвалі салідарнасць з паўстаннямі матросаў

Кранштата і Севастопаля.

Аднак самадзяржаўе здолела збіць рэвалюцыйную хвалю. Гэтаму спрыяў

царскі Маніфест 17 кастрычніка 1905 г.. У партыях дэмакратычнага лагера, якiя дагэтуль дзейнiчалi нелегальна, а зараз атрымалi магчымасць свабодна

весцi прапаганду сваiх iдэй, пачалi праяўляцца розныя погляды наконт

далейшых дзеянняў i сродкаў барацьбы. Увядзенне палiтычных свабод з

задавальненнем сустрэла буржуазiя. Яна лiчыла, што рэвалюцыя дасягнула

сваiх мэт i павiнна скончыцца. Хутка пачынаюць узнiкаць буржуазныя

палiтычныя партыi i арганiзацыi.

Першымi з iх сталi Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя (кадэты) i

Саюз 17 кастрычнiка (акцябрысты). Кадэты заявiлi аб сваёй апазiцыi самадзяржаўю. Яны выступалi за канстытуцыйную манархiю, за знiшчэнне

саслоўных прывiлеяў i iншых перажыткаў феадалiзму, за палiтычныя свабоды i поўнае раўнапраўе. Але яны не лiчылi неабходным канчаткова лiквiдаваць

памешчыцкае землеўладанне. Для нацый яны прызнавалi толькi права на

культурнае самавызначэнне. Акцябрысты занялi больш “правую” пазiцыю. Яны

былi поўнасцю задаволены Манiфестам 17 кастрычнiка, выступалi за

падтрымку манархiчнай улады i захаванне адзiнай i непадзельнай Расii.

У Беларусi больш спрыяльнымi аказалiся ўмовы для дзейнасцi партыi акцябрыстаў. Тут яе падтрымлiвалi рускiя чыноўнiкi-манархiсты, памешчыкi, праваслаўнае духавенства. Кадэты з-за адсутнасцi на Беларусi земстваў i вышэйшых навучальных устаноў не мелi тут неабходнай сацыяльнай глебы для

сваёй дзейнасцi. Яны знайшлi падтрымку толькi з боку яўрэйскай буржуазii. Па

агульнапалiтычных i нацыянальных пытаннях кадэтаў на Беларусi падтрымалi польскiя памешчыкi i каталiцкi касцёл. Кадэцкую праграму, дапоўнiўшы яе

прынцыпамi каталiцкай веры, падтрымала створаная ў канцы 1905 – пачатку

Соседние файлы в папке ВСЕ