Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВСЕ / история беларуси учебник.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.05.2024
Размер:
1.03 Mб
Скачать

§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі

Адным з самых складаных у гісторыі Беларусі з’яўляецца пытанне: як і

калі з раней названых славянскіх, славяна-балцкіх супольнасцей і іншых груп

насельніцтва сфарміравалася беларуская народнасць, як узнікла Беларусь?

Адказаць на гэтыя пытанні адназначна нельга. Справа ў тым, што ў навуцы

няма адзінай думкі наконт гэтых праблем. Адны даследчыкі сцвярджаюць, што

беларусы як этнас ужо існавалі ў ХІІІ ст., а працэс фарміравання беларускай

народнасці пачаўся яшчэ ў VІІ – VІІІ стст. (Г. Штыха ў, М. Ермаловіч, М. Ткачоў і інш.). Паводле У. Сядова, беларуская этнічная супольнасць

склалася ў ХІІІ – ХІV стст. М. Грынблат лічыць, што фарміраванне беларусаў

адбывалася ў ХІV – ХVІ стст. Ёсць іншыя меркаванні.

Няма адзінага погляду і на пытанні аб продках беларусаў. Узнікла мноства

канцэпцый, якія ўзаемавыключаюць адна адну. У ХІХ ст. з’явіліся польская і

велікаруская канцэпцыі, якія адмаўлялі існаванне самастойнага беларускага

этнасу на той падставе, што ў насельніцтва Беларусі быццам не было

самастойнай

славянскай

мовы.

Прыхільнікі

польскай

канцэпцыі

(Л. Галембоўскі, А. Рыпінскі і інш.) лічылі беларускую мову дыялектам

польскай мовы, а беларусаў – часткай польскага этнасу. Творцы велікарускай

канцэпцыі (А. Сабалеўскі, І. Сразнеўскі і інш.) сцвярджалі, што Беларусь –

частка велікарускай этнічнай тэрыторыі, а беларуская мова – дыялект рускай

мовы.

Памылковасць гэтых канцэпцый выяўлена даследаваннямі па беларускай

мове. Яшчэ ў пачатку ХХ ст. выдатны беларускі славіст Я. Карскі

ў фундаментальнай працы “Беларусы” (Варшава; Петраград. 1903 – 1922. Т. 1 –

3) пераканаўча даказаў, што беларуская мова з’яўляецца самастойнай

славянскай мовай, якая паводле свайго лексічнага складу, сінтаксісу, фанетыкі і

марфалогіі ўваходзіць у групу ўсходнеславянскіх моў нароўні з велікарускай і

ўкраінскай.

У пачатку ХХ ст. з’явілася крывіцкая канцэпцыя. Яе аўтарамі былі

М.Пагодзін, В.Ластоўскі і інш. Яна заснавана на памылковым уяўленні аб тым, што продкамі беларусаў з’яўляюцца крывічы. Аўтары канцэпцыі атаясамлівалі

беларусаў і крывічоў і прапаноўвалі называць беларусаў крывічамі, а Беларусь

– Крывіяй. Памылковасць гэтай канцэпцыі заключаецца ў тым, што крывічы

займалі толькі паўночную і цэнтральную частку тэрыторыі сучаснай Беларусі.

А як жа ўзнікла паўднёвабеларускае насельніцтва? На гэта пытанне крывіцкая

канцэпцыя адказу не дае. Няма ў данай канцэпцыі тлумачэння і таго, чаму на

частцы тэрыторыі, якую займалі крывічы, пазней сфарміравалася велікаруская

народнасць. Аднак самая вялікая памылка крывіцкай канцэпцыі выяўляецца ў

храналагічнай неадпаведнасці знікнення крывічоў і з’яўлення беларускага

этнасу. Крывічы зніклі да сярэдзіны ХІІ ст., а беларусы як этнас да гэтага часу

яшчэ не сфарміраваліся.

Аднабаковасць крывіцкай канцэпцыі вырашылі пераадолець вядомы

беларусазнаўца Я.Карскі, гісторык-славіст У.Пічэта, даследчык этнічнай

гісторыі Беларусі М. Грынблат, вядомы гісторык М.Доўнар-Запольскі. Яны

ўключылі ў склад продкаў беларусаў не толькі крывічоў, але таксама

дрыгавічоў і радзімічаў. Адсюль і назва канцэпцыі – крывіцка-дрыгавіцка-

радзіміцкая. Аднак і гэта канцэпцыя, як і папярэдняя, не ўлічвае таго факта, што дрыгавічы і радзімічы, як і крывічы, зніклі да сярэдзіны ХІІ ст., калі

агульнабеларускі этнічны комплекс яшчэ не сфарміраваўся.

Асаблівую папулярнасць набыла балцкая тэорыя этнагенезу беларусаў.

Паводле гэтай тэорыі, змяшэнне славян з даславянскім насельніцтвам – балтамі –

прывяло да з’яўлення беларускага этнасу. Балты, такім чынам, адыгралі ролю

субстрату (падасновы) у этнагенезе беларусаў. Аўтар гэтай тэорыі археолаг

В. Сядоў робіць выснову на падставе таго, што шмат элементаў беларускай

культуры і мовы маюць балцкае паходжанне. Аднак В. Сядоў не ўлічыў таго, што гэтыя элементы ўласцівы як славянам, так і балтам. Яны індаеўрапейскага

паходжання. Балты з’явіліся продкам, субстратам не непасрэдна беларусаў, а ўсходнеславянскіх супольнасцей – крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў.

Існуе і фінская канцэпцыя паходжання беларусаў. Яе аўтарам з’яўляецца

пісьменнік І.Ласкоў. На падставе таго, што на тэрыторыі Беларусі ёсць назвы

рэчак і азёраў фінскага паходжання (Дзвіна, Свір і інш.), ён лічыць, што

продкамі беларусаў маглі быць і фіны. Для такой высновы няма навуковых

падстаў. Фінамоўнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі жыло ў глыбокай

старажытнасці і было асімілявана не славянамі, а старажытнымі балтамі, якія

рассяліліся ў Панямонні, Падзвінні і Падняпроўі ў бронзавым веку. Фіны на

тэрыторыі Беларусі з’явіліся субстратам не беларусаў, а старажытных балтаў.

У 50-я гады ХХ ст. савецкі этнограф С. Токараў абгрунтаваў новую

канцэпцыю. Яе сутнасць заключаецца ў наступным. У выніку змешвання

розных супольнасцей – крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, драўлян, палян, вяцічаў і іншых – у Сярэднім Падняпроўі ў ІХ – Х стст. у межах Кіеўскай Русі

сфарміравалася

новая

ўсходнеславянская

этнічная

супольнасць –

старажытнаруская народнасць. У другой палове Х ст. зацвердзілася і

агульная назва гэтай тэрыторыі – Русь. Сярэдняе Падняпроўе стала звацца

Рускай зямлёй, кіеўскія князі – рускімі князямі. Затым у працэсе распаду

Кіеўскай Русі раз’ядналася і старажытная народнасць. У выніку ўтварыліся тры

роднасныя народы: рускі, беларускі і ўкраінскі.

Аднак у гэтай канцэпцыі з’явілася шмат апанентаў (Г. Штыхаў, М. Ермаловіч, М. Ткачоў і інш.). Без дастатковых навуковых абгрунтаванняў

яны сцвярджаюць, што ніякай старажытнарускай народнасці не існавала, што

не магло быць ніякага падзелу неіснуючай агульнарускай народнасці на тры

галіны – беларускую, рускую і ўкраінскую. Уся справа ў тым, на якой

тэрыторыі пасяліліся плямёны і з якім карэнным насельніцтвам (субстратам) адбылося змяшэнне. Так, рускі этнас фарміраваўся на аснове фіна-угорскага

субстрату, украінскі – цюрскага, беларускі – балцкага. Памылковасць гэтых

поглядаў заключаецца ў тым, што ў выніку асіміляцыі, змяшэння прышлых

славян з фіна-угорскім, цюркскім і балцкім насельніцтвам сфарміраваліся

новыя славянскія этнічныя супольнасці (усяго каля 15) – крывічы, дрыгавічы, радзімічы, славене, паляне, драўляне, валыняне, улічы, ціверцы і іншыя, а не

руская, украінская і беларуская народнасці. Фарміраванне гэтых народнасцей

адбылося не ў ІХ – Х стст., а значна пазней.

У пачатку 90-х гадоў ХХ ст. новую канцэпцыю ўзнікнення беларусаў

распрацаваў гісторык-этнограф М. Піліпенка (Пилипенко М.Ф. Возникновение

Белоруссии: новая концепция. Мн., 1991). Ён лічыць, што ў выніку шырокага

рассялення славян і змешвання іх з усходнімі балтамі ўтварыліся не беларусы, а першапачатковыя ўсходнеславянскія этнічныя супольнасці крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. Гэта адбылося ў ІХ – Х стст. Затым у канцы Х –

пачатку ХІ ст. разам з іншымі ўсходнеславянскімі супольнасцямі крывічы, дрыгавічы і радзімічы кансалідаваліся ў новую агульнаславянскую этнічную

супольнасць. Для яе былі характэрны агульнаўсходнеславянская мова, агульная

матэрыяльная і духоўная культура. З трансфармацыяй гэтых першапачатковых

этнічных славянскіх супольнасцей у агульнаславянскую старажытную

супольнасць іх тэрыторыі сталі агульнай этнічнай тэрыторыяй, якая атрымала

назву “Русь”. Менавіта з гэтага часу ў дачыненні да тэрыторыі Беларусі, як і да

суседніх усходнеславянскіх зямель, пачала ўжывацца назва “Русь”, а насельніцтва

стала называцца русамі, русічамі, русінамі, рускімі.

З часу свайго фарміравання этнічная тэрыторыя “Русь” не была

аднастайнай. Яна падзялялася на рэгіёны, якія не супадалі з ранейшымі

этнічнымі тэрыторыямі першапачатковых усходнеславянскіх этнічных

супольнасцей. Тэрыторыя сучаснай Беларусі па лакальных асаблівасцях мовы і

культуры

ўваходзіла

ў

дзве

дыялектна-этнаграфічныя

зоны

агульнаўсходнеславянскай этнічнай супольнасці – папрыпяцка-палескую і

падзвінска-дняпроўскую. Акрамя агульнай назвы “Русь”, за паўднёвай часткай

тэрыторыі Беларусі замацавалася назва “Палессе”, за цэнтральнай і паўночнай –

“Белая Русь”. У паўднёвай папрыпяцка-палескай зоне на аснове трансфармацыі

дрыгавічоў, драўлян і паўднёвай часткі радзімічаў ішоў працэс складвання

новай этнічнай супольнасці – палешукоў, у паўночным (падзвінска-

дняпроўскім) рэгіёне ў выніку трансфармацыі крывічоў, вяцічаў і паўночных

радзімічаў – старажытных беларусцаў. Піліпенка лічыць, што менавіта

палешукі і беларусцы сталі непасрэднымі продкамі беларусаў.

З цягам часу, адзначае М. Піліпенка, у выніку інтэнсіўных этнічных

працэсаў на аснове ўзаемадзеяння, узаемапранікнення, згуртавання дзвюх

значных

груп

(папрыпяцка-палескай

і

падзвінска-дняпроўскай)

усходнеславянскага насельніцтва, з аднаго боку, і змяшэння, кансалідацыі іх з

асобнымі групамі неўсходнеславянскага насельніцтва – заходнеславянскага

(польскага), балцкага і цюркскага (татарскага), з другога, на шырокай

тэрыторыі, размешчанай паміж Прыпяццю на поўдні і Заходняй Дзвіной на

поўначы, Нёманам на захадзе і Дняпром на ўсходзе, у канцы ХV – сярэдзіне

ХVІ ст. сфарміраваліся новы комплекс культуры і звязаная з ім сістэма мовы.

Усё гэта сведчыла аб з’яўленні новай, усходнеславянскай этнічнай тэрыторыі, якая атрымала з таго часу сваю назву “Белая Русь”, а яе жыхары атрымалі назву

“беларусы”.

Соседние файлы в папке ВСЕ